Суббота, 26 апреля 2025

Пушчанскі куфэрак

На сельскім сходзе грамадзян у Шарашэва нагадалі правілы пажарнай бяспекі і навучылі карыстацца вогнетушыцелем

На сельскім сходзе грамадзян у Шарашэва нагадалі правілы пажарнай бяспекі і навучылі карыстацца вогнетушыцелем

На мінулым тыдні ў г.п. Шарашэва прайшоў вялікі сельскі сход грамадзян з мэтай прафілактыкі бяспекі жыццядзейнасці. Трывогу забілі супрацоўнікі РАНС, калі лічбы статыстыкі ў параўнанні з мінулым годам значна ўзраслі. У Пружанскім раёне за бягучы перыяд 2024 года зарэгістраваны 34 пажары, у якіх загінулі 3 чалавекі. На тэрыторыі Шарашэўскага сельсавета за гэты час адбылося 9 пажараў, за аналагічны перыяд мінулага года — 0. З мэтай рэагавання на наяўнае становішча з пажарамі работнікамі РАНС праведзена чарговая праверка супрацьпажарнага стану жылых дамоў і кватэр. У ходзе работы абследавана 285 домаўладанняў. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 19 грамадзян. Сельскі сход арыентаваны на жыхароў гарадскога пасёлка і школьнікаў з мэтай
Чатыры пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прайшлі сёння ў Пружанскім раёне

Чатыры пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прайшлі сёння ў Пружанскім раёне

Тры з іх адбыліся ў Пружанах. Яшчэ адзін пікет правялі сёння ў г.п. Шарашэва. Збор подпісаў працягваецца па 6 снежня ўключна. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
Як пушчанская вёска Папялёва сваё 385-годдзе адзначала (+многа фота)

Як пушчанская вёска Папялёва сваё 385-годдзе адзначала (+многа фота)

Ведаю, што не варта супастаўляць магчымасці буйнога аграгарадка з развітай сацыяльнай інфраструктурай, блізкасцю да райцэнтра і чыгуначнай станцыі і пушчанскай вёсачкі, якая даўно прайшла праз зеніт свайго росквіту, а цяпер, здаецца, павольна дажывае свой век. І ўсё роўна параўноўваю свята ў Папялёве, якое адбылося яшчэ ў ліпені, з сёлетнім ліноўскім святкаваннем. Параўноўваю бляск у вачах тых, хто прыехаў здалёк, каб пабачыцца з землякамі, шчырасць апладысментаў, якімі суправаджаюцца выступленні артыстаў, непадробнасць эмоцый ад сустрэчы… Між іншым, папялёўцы прызнаваліся, што падобнае мерапрыемства тут наладзілі ўпершыню за доўгія гады. І нечакана, падчас падрыхтоўкі да свята, даведаліся, што сёлета вёска адзначае 385-годдзе свайго існавання. Ва ўсялякім выпадку, менавіта ў 16
Свята «Шарашэўская скарбніца» чакае ўсіх 3 жніўня!

Свята «Шарашэўская скарбніца» чакае ўсіх 3 жніўня!

3 жніўня ў 17.00 гадзін гарадскі пасёлак Шарашэва запрашае на свята! У праграме «Шарашэўскай скарбніцы»: канцэртная праграма Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу і Калядзіцкага сельскага Дома культуры, конкурсы, дыскатэка пад адкрытым небам. Будуць працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, інтэрактыўная пляцоўка МНС. У 22.30 гадзін адбудзецца святочны салют. Свята пройдзе на плошчы Фіміна.
Тры пажары за чатыры дні адбыліся ў Пружанскім раёне

Тры пажары за чатыры дні адбыліся ў Пружанскім раёне

Пра гэта праінфармавалі ў Пружанскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Першы пажар адбыўся па вул. Камарова ў в. Аранчыцы. Паведамленне пра загаранне гаспадарчай пабудовы паступіла выратавальнікам у пятніцу, 5 ліпеня, у 22.34 гадзіны. У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. На наступны дзень гаспадарчая пабудова гарэла ўжо ў в. Магілёўцы. Паведамленне пра пажар паступіла выратавальнікам 6 ліпеня ў 16.18 гадзін. У выніку пажару агнём пашкоджаны сцяна і маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Трэці пажар адбыўся мінулай ноччу. Паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове ў г.п. Шарашэва паступіла 8 ліпеня ў 01.46 гадзін. У выніку пажару пабудова знішчана
Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

У Беларусі актыўна ўвекавечваюць памяць выдатных людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё і працвітанне свайго рэгіёна і краіны ў цэлым. Імёнамі вядомых асоб названы вуліцы і скверы, вялікія праспекты і маленькія арганізацыі. З 2016 года Указ Прэзідэнта «Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў» даў дадатковы імпульс для работы ў гэтым напрамку. Толькі ў мінулым годзе прыкладна 20 школам Брэсцкай вобласці быў нададзены статус імянных. Да іх ліку ў аўторак дабавілася Шарашоўская сярэдняя школа. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта проста даніна модзе і дадатковыя дывідэнды ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Дазвольце не пагадзіцца. Пабываўшы на такім мерапрыемстве, дакладна разумееш, што ідэалагічны складнік у выхаванн
Зноў Шарашэва: у гарадскім пасёлку ў суботу гарэла гаспабудова

Зноў Шарашэва: у гарадскім пасёлку ў суботу гарэла гаспабудова

Паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове па вул. Баранікава ў г.п. Шарашэва паступіла выратавальнікам 18 мая ў 23.54 гадзіны. У 00.13 гадзін пажар лакалізаваны, у 00.34 гадзіны ліквідаваны. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС
Работнікі РАНС і нашы карэспандэнты правялі супрацьпажарны рэйд у Шарашэва. Якія вынікі?

Работнікі РАНС і нашы карэспандэнты правялі супрацьпажарны рэйд у Шарашэва. Якія вынікі?

З аднаго боку, папярэдзіць пажары даволі лёгка, дастаткова ўважліва прааналізаваць асноўныя прычыны, па якіх яны здараюцца. Няспраўнае пячное ацяпленне, парушэнне правілаў спальвання смецця на прысядзібных участках, неасцярожнае выкарыстанне агню, няспраўныя электрапрыборы… Кожная з гэтых прычын узнікае з-за нашай неасцярожнасці або нядбайнасці. Нескладана патраціць дзень-два на ўхіленне недахопаў, каб потым працяглы час не хвалявацца за бяспеку сваёй маёмасці і здароўя. Але ў гэтага «медаля» ёсць і адваротны бок: так званы чалавечы фактар, які амаль што немагчыма перамагчы. Большасць гаспадароў мяркуе, што бяда мінуе яго, таму што ў яго хаце або на ўчастку ўсё ў парадку. Такое заспакаенне аслабляе ўвагу і кантроль, і самая невялікая дробязь можа прывесці да вогненнага здарэння. І падо
Два пажары менш чым за суткі адбыліся ў Шарашэва

Два пажары менш чым за суткі адбыліся ў Шарашэва

Святочны дзень, 9 мая, не абышоўся без пажару ў Пружанскім раёне. Паведамленне аб пажары ў гаспадарчай пабудове па завулку 8-га Сакавіка ў г.п. Шарашэва Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 9 мая ў 14.23 гадзіны. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць, пашкоджана 13 пагонных метраў драўлянага плота. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. А ўжо мінулай ноччу пажар адбыўся ў гаспадарчай пабудове па вуліцы Баранікава ў г.п. Шарашэва Пружанскага раёна. Паведамленне выратавальнікам паступіла 10 мая ў 01.36 гадзіну. У выніку пажару гаспадарчая пабудова знішчана поўнасцю. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС. Фота Пружанскага РАНС
Шматдзетная сям’я Калінейкаў з Шарашэва — пра сваю гісторыю, любоў і тых, хто робіць маму і тату шчаслівымі

Шматдзетная сям’я Калінейкаў з Шарашэва — пра сваю гісторыю, любоў і тых, хто робіць маму і тату шчаслівымі

Адны кажуць, што калі доўга чакаеш, заўсёды атрымліваеш самае лепшае. Іншыя — што шчасце заўсёды недзе побач з чалавекам. Галоўнае — заўважыць і ўжо ніколі не адпускаць. Як бы пацвярджае другую думку гісторыя шматдзетнай сям’і Калінейкаў з г.п. Шарашэва. Знаёмства Юрыя і Ганны адбылося на навагодняй дыскатэцы ў мясцовым цэнтры культуры і вольнага часу. Хлопец і дзяўчына вучыліся ў адной школе — Шарашоўскай, ведалі адзін аднаго. Але менавіта навагодняя ноч падарыла яму магчымасць запрасіць яе на танец. Калі святочны вечар закончыўся і Юрый захацеў правесці Ганну дадому, яна збегла, нібы Папялушка. Але аказалася, што на гэтым казка не заканчвалася, а толькі пачыналася — пачыналася іх гісторыя кахання, якое стала падмуркам для стварэння сапраўднай, моцнай і дружнай сям‘і. Знайсці Г
Бізнэс з «жаночым» акцэнтам пабудавала жыхарка Шарашэва Таццяна Хамета

Бізнэс з «жаночым» акцэнтам пабудавала жыхарка Шарашэва Таццяна Хамета

Напрыканцы мінулага года пры падвядзенні вынікаў раённага агляду-конкурсу сярод індывідуальных прадпрымальнікаў у намінацыі «Лепшы суб’ект прыватнага прадпрымальніцтва» была адзначана Таццяна Хамета. І галоўнай падставай для гэтага стала тое, што бізнэс Таццяна Сцяпанаўна пабудавала з літаральна «жаночым» акцэнтам. У прыватнасці, яна наладзіла сваю справу так, што карысць ад яе атрымліваюць не толькі сама прадпрымальніца, але і многія іншыя. Мяркуйце самі. Таццяна Хамета родам з в. Чапялі і шмат гадоў адпрацавала ў сельскай мясцовасці. Таму дакладна ведае, чым і як жывуць тут людзі ў сельскай мясцовасці, што ім больш патрэбна. Вось чаму, калі больш за 20 гадоў таму вырашыла стаць індывідуальнай прадпрымальніцай у сферы гандлю, рэалізавала задумку так, каб адпавядаць інтарэсам хай н
Жыхарка Шарашэва Ганна Калінейка ўдастоена ордэна Маці

Жыхарка Шарашэва Ганна Калінейка ўдастоена ордэна Маці

Жыхарка Пружанскага раёна адзначана ордэнам Маці. Адпаведны Указ № 70 падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Што цікава, адбылося гэта 23 лютага — у Дзень абаронцаў Айчыны. Высокай узнагароды ўдастоены 186 жыхарак пяці абласцей Беларусі і горада Мінска. Сярод іх — жыхарка г.п. Шарашэва. Гэта Ганна Паўлаўна Калінейка, якая працуе санітаркай хірургічнага кабінета Шарашоўскай гарадской бальніцы УАЗ «Пружанская ЦРБ». Разам з мужам Юрыем жанчына выхоўвае пецярых дзяцей: трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Уладзіслаў Шпарла
Выстава ўраджэнкі Шарашэва, мастачкі Лаліты Шыш «Рэтраспектыва станаўлення» да 25 лютага працуе ў «Пружанскім палацыку»

Выстава ўраджэнкі Шарашэва, мастачкі Лаліты Шыш «Рэтраспектыва станаўлення» да 25 лютага працуе ў «Пружанскім палацыку»

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылося адкрыццё персанальнай выставы Лаліты Шыш «Рэтраспектыва станаўлення». Дзіцячыя гады маладой мастачкі прайшлі ў г.п. Шарашэва. Тут яна не толькі атрымлівала агульную сярэднюю адукацыю, але і вучылася ў мастацкай і музычнай школах. У Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу і адбылася яе першая персанальная выстава. Спіс перамог і атрыманых дыпломаў у разнастайных конкурсах дастаткова вялікі. У прыватнасці, Лаліта Шыш стала лаўрэатам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Моладзь і дзеці ў гады Другой сусветнай вайны» ў намінацыі «Малюнак», атрымала дыплом І ступені ў намінацыі «Архітэктура парку» ў раённым конкурсе-пленэры «Пружанскі палацык». Мастачка прымала ўдзел у выставах у Беларусі, Расіі, Германіі, і цяпер шэраг яе работ
Прокуратура и руководство Пружанского района приняли меры по разрешению вопроса о ненадлежащем транспортном сообщении в агрогородке Щерчово

Прокуратура и руководство Пружанского района приняли меры по разрешению вопроса о ненадлежащем транспортном сообщении в агрогородке Щерчово

Прокуратурой Пружанского района совместно с Пружанским районным исполнительным комитетом и Пружанским районным Советом депутатов  приняты меры по разрешению вопроса о ненадлежащем транспортном сообщении, обустройстве остановочного пункта в аг. Щерчово Пружанского района, освещенном на телеканале «Беларусь 4. Брест» в сюжете «Проблемы с транспортом агрогородка Щерчово».   https://www.youtube.com/watch?v=L8KF_xpkf1Q В ходе проводимой проверки соблюдения государственных минимальных социальных стандартов в сфере транспорта установлено, что на автодороге Р 85 «Слоним-Высокое» имеется остановочный пункт «Поворот Щерчово» с посадочной платформой и оборудованным заездом. Вместе с тем установлено, что указанный остановочный пункт в нарушение требований действующего законодательства
Унікальная фігура Святога епіскапа Рыма з Шарашэва ўпершыню дэманструецца на выставе ў Нацыяльнальным мастацкім музеі

Унікальная фігура Святога епіскапа Рыма з Шарашэва ўпершыню дэманструецца на выставе ў Нацыяльнальным мастацкім музеі

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў гэтыя дні ўпершыню дэманструецца публіцы фігура Святога епіскапа Рыма з Шарашэва. Да 7 красавіка ў музеі праходзіць выстава «Беларуская скульптура XVII–XVIII ст.». У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, звязаныя з гісторыяй Брэстчыны. Фігуры Арханёлаў з Пінска і св. епіскапа Рыма з Шарашэва наведвальнікі музея могуць убачыць упершыню. Выстава — вынік шматгадовай работы па зборы, рэстаўрацыі і вывучэнні вялікай калекцыі старажытнабеларускай скульптуры з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Уладзіслаў Шпарла Фота sb.by