Понедельник, 21 апреля 2025

Пружанам — 590

Ускрыць на 650-гадовы юбілей горада! Капсулу часу заклалі ў скверы ў гонар 590-годдзя Пружан (+фота)

Ускрыць на 650-гадовы юбілей горада! Капсулу часу заклалі ў скверы ў гонар 590-годдзя Пружан (+фота)

Сквер да 590-годдзя Пружан — месца дзіўнае і асаблівае. Сёння мы, сучаснікі, а ў будучыні — і нашы нашчадкі зможам гуляць па прыгожых сцяжынках, любавацца месцам зліцця ракі Муха і канала Вец, фатаграфавацца з гістарычнымі асобамі, вобразы якіх знайшлі адлюстраванне ў драўляных скульптурах. Але, апроч цікавага дызайнерскага рашэння, ёсць і іншыя прычыны, чаму сквер прываблівае да сябе… Парадаксальна: у гэтым новым, сучасным куточку горада добра адчуваецца яго магутная гісторыя! Сёмага ліпеня ў скверы да 590-годдзя Пружан каля вялікага валуна была закладзена «капсула часу» — пасланне ў будучыню, якое нашчадкі адкрыюць з нагоды 650-гадовага юбілею нашага горада. Пачынаецца зварот да прадстаўнікоў будучага пакалення словамі знакамітага земляка, барацьбіта за волю роднага краю,
Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 590-годдзю Пружан

Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 590-годдзю Пружан

Гарадскі парк (амфітэатр) 12.00-17.00 — праца дзіцячай гульнявой пляцоўкі «Горад, у якім жывуць шчаслівыя дзеці»12.00 — канцэртна-забаўляльная праграма (песні, гульні, танцы, шоу мыльных бурбалак, гульнявыя атракцыёны, майстар-класы)14.30 – паказальныя выступленні МНС15.00 — «Пенная дыскатэка» Пешаходная зона Уздоўж усёй вуліцы Савецкай будзе арганізавана пешаходная зона.Выставачна-гандлёвыя кропкі.13.00 — пачатак работы кропак гандлю і грамадскага харчавання, мастацкіх промыслаў, выставы прадпрыемстваў. Гарадская плошча 13.00-14.10 — канцэртная праграма Лідскага эстраднага аркестра14.10-15.10 — выступленне народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Уладары», г.Ваўкавыск15.10-16.10 — выступленне ансамбля «Фольк-шоу «Забабоны», г. Мінск16.30 – афіцыйнае
Наша апытанне напярэдадні 590-годдзя Пружан: развівайся і квітней, родны горад!

Наша апытанне напярэдадні 590-годдзя Пружан: развівайся і квітней, родны горад!

Ужо вельмі хутка наш горад адзначыць важкую юбілейную дату – 590-годдзе. Мы захацелі даведацца, што прываблівае пружанцаў на малой радзіме, чаго, на іх погляд, не хапае гораду. Таксама жыхары райцэнтра падзяліліся сваімі пажаданнямі Пружанам напярэдадні круглай даты. Наталля: – Мне вельмі падабаецца наш горад, і не толькі з-за таго, што я ўсё жыццё пражыла тут. Пружаны сапраўды валодаюць нейкім своеасаблівым шармам. І раней яны былі вельмі прываблівымі і ўтульнымі, а што ўжо казаць цяпер. У кожным кутку горада з’яўляюцца новыя элементы ўпрыгажэння. Адпачываць я люблю ў старым парку. Хачу, каб ва ўсім горадзе, у тым ліку ў маім мікрараёне, заўсёды было чыста… А яшчэ хачу пажадаць, каб над нашымі Пружанамі было мірнае неба. Марына: – Я нарадзілася і вырасла ў Пружанах. В
Дворец культуры приглашает к участию в параде колясок в день празднования 590-летия Пружан!

Дворец культуры приглашает к участию в параде колясок в день празднования 590-летия Пружан!

Дворец культуры приглашает креативных и весёлых родителей принять участие в праздничном шествии «ПАРАД КОЛЯСОК» на Дне города Пружаны 15 июля! Необходимо украсить свою детскую коляску наиболее оригинально, ярко и творчески и принять участие в шествии! Никто не останется без подарка! А самые лучшие получат суперприз! Мы ждём именно вас!!! Заявки принимаются до 7 июля по тел. 2-14-19 и +375297683490.
Лепшыя разьбяры з усёй Беларусі працуюць у Пружанах над стварэннем алеі драўляных фігур з постацямі гістарычных асоб (+фота і відэарэпартаж)

Лепшыя разьбяры з усёй Беларусі працуюць у Пружанах над стварэннем алеі драўляных фігур з постацямі гістарычных асоб (+фота і відэарэпартаж)

З вечара мінулай нядзелі на «пятачку» каля візітнай карткі Пружан — скульптуры на зліцці рэчак Муха і Вец — праходзіць плэнер рэзчыкаў па дрэве. Абяцаюць, што да моманту выхаду газеты за 1 ліпеня, калі паспрыяе надвор‘е, скульптуры ўжо ўстановяць. Але, калі мы пабывалі тут, работы былі ў самым разгары. https://www.youtube.com/watch?v=hS1wS94JyyI Гудуць бензапілы, у паветра ляціць жоўтымі іскрамі пілавінне. Паступова кавалкі дрэва набываюць абрысы. І вось ужо нібы гарэза-вецер расправіў пышныя спадніцы сярэднявечных дам, прымусіў мужчын прытрымаць капелюшы… Нават не верыцца, што грубым інструментам з бесформеннай драўлянай калоды можна стварыць падобны цуд літаральна на вачах. Але пакуль гэта — толькі «чарнавік», на змену пілам павінны прыйсці больш далікатныя інструменты для «чыс
Пружаны рыхтуюцца да 590-годдзя. У свята горада ёсць свой сайт!

Пружаны рыхтуюцца да 590-годдзя. У свята горада ёсць свой сайт!

Усё яшчэ гадаеце, што цікавага рыхтуюць на 590-годдзе роднага горада? Абмяркоўваеце з сябрамі, якія артысты прыедуць, у колькі гадзін дадуць святочны феерверк і ў якіх кропках разгорнуцца гулянні? Калі так, то спяшаемся вас парадаваць і заявіць: святкаванне будзе па-сапраўднаму грандыёзным! І яго праграма ўжо даступная любому жыхару нашай планеты. Справа ў тым, што ўпершыню ў свята горада з’явіўся свой сайт. Усе самыя актуальныя навіны, афіша, схема размяшчэння аб’ектаў святкавання, імёны тых, хто будзе здзіўляць нас ужо 15 ліпеня, — на pruzhanyfest.by. Заходзьце сюды — і будзеце ў курсе ўсёй праграмы. Дзяліцца ёю з сябрамі і знаёмымі, запрашаць на дзень нараджэння нашага роднага горада не проста можна, але і патрэбна. Тым больш што ўпершыню з нагоды дня горада ў Пружанах пройд
Пружаны адзначаць 590-годдзе грандыёзным святам «Пружаны Фэст»

Пружаны адзначаць 590-годдзе грандыёзным святам «Пружаны Фэст»

Упершыню ў гісторыі горада Пружаны! https://www.youtube.com/watch?v=bGQJemWdKR0 Музычны фестываль «Пружаны Фэст», прысвечаны 590-годдзю горада! У праграме канцэрта легендарныя музыканты і ўсімі любімыя хіты: «Маральны кодэкс», Уладзімір Кузьмін, Сяргей Скачкоў – экс-саліст групы «Зямляне» – і многія іншыя… Гасцей фестывалю чакае шмат добрай музыкі, фуд-корт і салют! Усю падрабязную інфармацыю і праграму шукайце на сайце pruzhanyfest.by.
Свой унёсак у падрыхтоўку горада да юбілею робяць падлеткі са студатрада СШ № 5

Свой унёсак у падрыхтоўку горада да юбілею робяць падлеткі са студатрада СШ № 5

Заўважылі актыўную падрыхтоўку Пружан да свайго 590-гадовага юбілею? Апроч новых нестандартных рашэнняў, як, напрыклад, стварэнне яскравых муралаў у цэнтры горада і з’яўленне макета Ружанскага палаца на кальцы ў раёне вуліцы 8 Сакавіка, горад «упрыгожваецца» традыцыйным чынам — выполваецца пустазелле на кветкавых клумбах, высаджваюцца новыя расліны. Каб надаць малой радзіме прывабны выгляд, да добраўпарадкавання горада далучаюцца не толькі адпаведныя службы, але і гаспадары ўласных участкаў, жыхары шматкватэрных дамоў. З гэтай мэтай таксама шчыруе студэнцкі атрад з пятай школы. З 14 чэрвеня калектыў «Камунальніка» папоўніўся 13 новымі супрацоўнікамі, няхай часовымі і непаўналетнімі, але адказнымі, працавітымі і ўважлівымі. Як адзначае інжынер садова-паркавай гаспадаркі Юлі
Што цікавага падрыхтуюць да 590-годдзя Пружан і якім будзе святкаванне? Інтэрв’ю са старшынёй Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксеем Яротавым

Што цікавага падрыхтуюць да 590-годдзя Пружан і якім будзе святкаванне? Інтэрв’ю са старшынёй Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксеем Яротавым

Калі выязное пасяджэнне рабочай групы па развіцці аграэкатурызму тычылася знаёмства менавіта з работай аграэкасядзіб на прыкладзе ў тым ліку і нашага раёна, то другое мерапрыемства праходзіла ў рамках падрыхтоўкі да 590-годдзя Пружан. Група прафесійных экскурсаводаў і тураператараў — больш за 40 чалавек — наведала славутыя мясціны, у тым ліку Лыскава, Мокрае, Шарашэва, Стойлы, зрабіла аглядную экскурсію па Пружанах. У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» былі не проста падведзены вынікі паездкі: яе ўдзельнікам паказалі прэзентацыі выданняў, падрыхтаваных да юбілейнай даты, пазнаёмілі з праграмай маючага адбыцца 15 ліпеня святкавання. Варта сказаць, што адным з арганізатараў паездкі спецыялістаў турбізнесу па Пружаншчыне стала Беларускае геаграфічнае таварыства. І не толькі паездкі,
Тут жыве памяць пра Міколу Тарасюка: удзельнікі рабочай групы па развіцці аграэкатурызму наведалі вёску Стойлы і аграсядзібу «Стулы» (+ многа фота)

Тут жыве памяць пра Міколу Тарасюка: удзельнікі рабочай групы па развіцці аграэкатурызму наведалі вёску Стойлы і аграсядзібу «Стулы» (+ многа фота)

Адразу дзве падзеі, якія маюць дачыненне да развіцця турыстычнага накірунку, адбыліся на бягучым тыдні на Пружаншчыне. І ў той жа час, нягледзячы на некаторае перасячэнне маршрутаў, пераблытаць іх было проста немагчыма. Да неабыякавых людзей, спадзяюся, можна аднесці і ўдзельнікаў рабочай групы па развіцці аграэкатурызму, якая 6 мая завітала ў аграсядзібу «Стулы», што ў вёсцы Стойлы. Гаспадары аграсядзібы Аляксандр і Ларыса Быцко літаральна з першага позірку падаліся мне цікавымі і асаблівымі людзьмі. Мае пачуцці не падвялі, калі бліжэй з імі пазнаёміўся. Бо не могуць абыякавыя людзі так натхнёна расказваць пра невялічкую вёсачку, у якой ужо не засталося ніводнага пастаяннага жыхара, а толькі тыя, хто прыязджае на радзіму бацькоў і дзедаў. Пра гісторыю вёскі, у якой
«Раённыя будні» аб’яўляюць паэтычны конкурс да 590-годдзя Пружан. Пераможцы атрымаюць прызы!

«Раённыя будні» аб’яўляюць паэтычны конкурс да 590-годдзя Пружан. Пераможцы атрымаюць прызы!

Да юбілею Пружан рэдакцыя «Раённых будняў» аб‘яўляе паэтычны конкурс пад дэвізам «Люблю цябе, мой родны горад!». Запрашаем да ўдзелу як прафесійных літаратараў, так і аматараў паэтычнага слова. Узрост аўтараў не абмежаваны. Свае вершы можаце дасылаць на электронную пошту рэдакцыі RRBud2@brest.by або на адрас: 225133, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78 да 4 ліпеня 2023 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас святкавання Дня горада, пераможцы атрымаюць прызы.
Фотафакт. «Шчодрыя Пружаны» з выявай зубра

Фотафакт. «Шчодрыя Пружаны» з выявай зубра

Перад юбілеем горада Пружанскі малочны камбінат зрабіў і такі вось унёсак ва ўпрыгожанне райцэнтра. Шэрыя сцены ачышчальных збудаванняў па вул. Горына-Каляды цяпер упрыгожвае густоўны роспіс-мурал. Вельмі прыгожа атрымалася!
Таленавітых дзяцей раёна на адной сцэне сабрала «Лесвіца поспеху» (+ фота)

Таленавітых дзяцей раёна на адной сцэне сабрала «Лесвіца поспеху» (+ фота)

Традыцыйнае раённае свята дзіцячай творчасці «Лесвіца поспеху» сёлета змяніла пляцоўку — месцам правядзення стаў амфітэатр у гарадскім парку — але не здрадзіла сваёй мэце. А яна простая, але такая важная: з нагоды Дня абароны дзяцей праз творчасць нагадаць, што ўсе дзеці сапраўды розныя, але ў кожным хаваецца свой талент, які неабходна выявіць і якому трэба дапамагчы рэалізавацца. Творчых, апантаных хлопчыкаў і дзяўчынак у гэты дзень і ў адным месцы было сапраўды многа. Значнай падзеяй падчас свята стала ўзнагароджанне пераможцаў пятага раённага мастацкага конкурсу імя Алены Лось «Зямля бацькоў — мая зямля», які праводзіла раённая дзіцячая бібліятэка. Пра яго вынікі мы абавязкова раскажам у бліжэйшых нумарах. Дзіяна Крэтава і юная спявачка Валерыя Пахар, якая займаецца вакалам у
Тэрыторыя шчасця і ўсмешак — новая дзіцячая пляцоўка ад Пружанскага малочнага камбіната

Тэрыторыя шчасця і ўсмешак — новая дзіцячая пляцоўка ад Пружанскага малочнага камбіната

Калі яшчэ, як не летам, у першы дзень чаканых канікул, святкаваць дзень самых усмешлівых, добрых, прыгожых, тых, хто яшчэ толькі пазнае гэты свет, — Дзень абароны дзяцей?! Святкаванні з гэтай нагоды ў Пружанскім раёне расцягнуліся адразу на некалькі дзён. Ключавой жа падзеяй 1 чэрвеня ў Пружанах стала адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі ад Пружанскага малочнага камбіната. Як мы ўжо расказвалі ў суботнім нумары «раёнкі», ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. Ён падкрэсліў, што абарона жыцця, здароўя, правоў і законных інтарэсаў дзяцей — асноўныя задачы нашай дзяржавы. Пляцоўка, па словах Міхаіла Міхайлавіча, гэта не толькі цудоўнае месца для адпачынку і баўлення вольнага часу, але і выдатны падарунак хлопчыкам і дзяўчынкам да 590