Понедельник, 21 апреля 2025

Пружанам — 590

Пружанскае ДЭУ-25: адказныя за дарогі

Пружанскае ДЭУ-25: адказныя за дарогі

Пружаны — сапраўды цэнтр цывілізацыі, праз які праходзяць шляхі, што злучаюць паміж сабой Захад і Усход, Поўнач і Поўдзень. У нашым райцэнтры размешчаны ажно дзве дарожныя арганізацыі, адна з якіх — ДЭУ-25 — абслугоўвае дарогі рэспубліканскага значэння. На балансе прадпрыемства, якім кіруе Уладзімір Пунько, амаль 500 кіламетраў аўтатрас Р-7, Р-44, Р-50, Р-78, Р-78, Р-81, Р-83, Р-85, Р-98, Р-101, Р-102. Праходзяць яны праз шэраг раёнаў Брэстчыны: Пружанскі, Бярозаўскі, Камянецкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі — і часткова закранаюць Гродзенскую вобласць. А ў дадатак да гэтага — каля сотні мастоў, дзвюх сотняў аўтобусных павільёнаў з пляцоўкамі для прыпынку грамадскага транспарту і амаль 6,5 тысячы дарожных знакаў. Калектыву арганізацыі са 120 работнікаў штогод хапае працоўных клопатаў.
Натхнёны кіраўнік — самабытны ансамбль. Валянціна Іскаліева і яе «Спадчына»

Натхнёны кіраўнік — самабытны ансамбль. Валянціна Іскаліева і яе «Спадчына»

Народны ансамбль танца «Спадчына» Пружанскага гарадскога Палаца культуры на працягу 44 гадоў радуе горад і яго гасцей выдатна падрыхтаванымі мастацкімі нумарамі. За плячыма танцавальнага калектыву насычанае творчае жыццё, шматлікія гастролі, дасягненні на міжнародных конкурсах. Словам, яскравая і непаўторная гісторыя… Мастацкі кіраўнік народнага ансмабля танца "Спадчына" Валянціна Іванаўна Іскаліева. Сёлета «Спадчына» была прызнана пераможцам штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2022 годзе і занесена на Дошку гонару Пружаншчыны. Вядома, любы калектыў дасягае поспеху толькі на чале з рашучым, дзейным кіраўніком. Да ліку такіх асоб з выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі можна аднесці Валянціну Іскаліеву, якая кіруе ансамблем
«Камбінат кааператыўнай прамысловасці»: з хлебам і да хлеба

«Камбінат кааператыўнай прамысловасці»: з хлебам і да хлеба

Дзякуючы дзейнасці філіяла райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» жыхары горада і раёна маюць магчымасць набываць нямала смачнай прадукцыі менавіта ўласнай вытворчасці. Як расказвае дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Красевіч, у філіяле працуе 144 чалавекі, якія размеркаваны па чатырох асноўных накірунках — рыбны цэх і вытворчасць мясных паўфабрыкатаў, хлебазавод і забойны цэх. У асартыменце пружанскія кааператары выпускаюць хлебабулачныя вырабы, рыбную вагавую прадукцыю (вырабляецца яна і ў прэсервах), напоі, мясныя паўфабрыкаты і многае іншае. А ў будучым запланаваны інвестыцыйны праект па ўзвядзенні цэха па вырабе мясных кансерваў. Так што хутка паспрабуем і пружанскую тушонку. Прадукцыю камбіната ахвотна разбіраюць вядучыя гандлёвыя сеткі краіны, пастаўкі
Падводзім вынікі рэдакцыйнага паэтычнага конкурсу «Люблю цябе, мой родны горад!»

Падводзім вынікі рэдакцыйнага паэтычнага конкурсу «Люблю цябе, мой родны горад!»

З нагоды юбілею Пружан рэдакцыя «Раённых будняў» абвясціла паэтычны конкурс «Люблю цябе, мой родны горад!». Свае вершаваныя творы нам дасылалі як ужо добра вядомыя мясцоваму чытачу аўтары, так і новыя, магчыма, пакуль яшчэ не раскрытыя таленты. Хочацца сказаць, што знаёмства з кожным вершам было прыемным, пяшчотным, у пэўнай ступені інтрыгуючым: усё ж паэтычныя радкі былі прысвечаны таму, што так блізка сэрцу, — родным Пружанам. Вялікі дзякуй усім вам, дарагія ўдзельнікі конкурсу, за тое, што адгукнуліся на наш заклік і праз творчасць выказалі сваё прызнанне ў любові нашаму цудоўнаму гораду. Вашы вершы ўважліва чыталі работнікі рэдакцыі, мы гаварылі пра эмоцыі, якія выклікаюць творы, іншы раз спрачаліся, не згаджаліся адзін з адным. А ў выніку выбралі трох лідараў. Мы не сталі
Любіць свой горад і не спыняецца ў самаўдасканаленні сям’я Шамаль з Пружан

Любіць свой горад і не спыняецца ў самаўдасканаленні сям’я Шамаль з Пружан

Сям’я пружанскіх урачоў Максіма і Таццяны Шамаль прытрымліваецца наступнага прынцыпу — жыць цікава, актыўна і ніколі не спыняцца ў самаўдасканаленні. Гэта пацвердзяць і ў калектыве Пружанскай ЦРБ, дзе Максім працуе траўматолагам, а Таццяна — тэрапеўтам. Тое ж самае пра сям’ю Шамаль скажуць родныя, сябры і нават проста знаёмыя людзі. Няма сумненняў, што актыўную жыццёвую пазіцыю сваім асабістым прыкладам маладыя бацькі фарміруюць і ў любімых сыночкаў — Мішы і Сашы. Можа, з гэтага і пачынаецца перспектыўная, яскравая і якасная будучыня маладога пакалення, а па лагічным ланцужку — і роднага горада, роднай краіны? Не ведаем, як вы, а мы ўпэўнены ў гэтым! Вольга Басак. Фота Кацярыны Масік
ААТ «Пружанскі малочны камбінат»: смак «Шчодрых Пружан»

ААТ «Пружанскі малочны камбінат»: смак «Шчодрых Пружан»

Хочаце, каб сябры з іншых населеных пунктаў ведалі, які ён — смак Пружан? Пачастуйце іх мясцовым сырам! Менавіта гэты від прадукцыі — сапраўдны гонар ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Сыры прыносяць прадпрыемству ўзнагароды прэстыжных выстаў і конкурсаў: беларускай і расійскай «Прадэкспа», «Чэмпіёна смаку» ў рамках «Белагра» і многіх іншых. Прафесійнае журы, якое дэгустуе лінейку VAN GOLD, не раз адзначала: гэта сыры еўрапейскай якасці. На камбінаце дадаюць: створаны яны рукамі таленавітых пружанскіх спецыялістаў з прымяненнем мясцовых тэхналогій, на высокаякасным малацэ сельгаспрадпрыемстваў Пружаншчыны. Сёння над вырабам прадукцыі працуе больш за 500 чалавек. Вытворчасць забяспечваюць тры цэхі: сыраробны, сухіх малочных прадуктаў, участак вытворчасці масла і натуральнамалочнай
Сёння наш горад маштабным святам «Пружаны Фэст» адзначае свой 590-гадовы юбілей!

Сёння наш горад маштабным святам «Пружаны Фэст» адзначае свой 590-гадовы юбілей!

Гарадскі парк (амфітэатр) 12.00-17.00 — праца дзіцячай гульнявой пляцоўкі «Горад, у якім жывуць шчаслівыя дзеці»12.00 — канцэртна-забаўляльная праграма (песні, гульні, танцы, шоу мыльных бурбалак, гульнявыя атракцыёны, майстар-класы)14.30 – паказальныя выступленні МНС15.00 — «Пенная дыскатэка» Пешаходная зона Уздоўж усёй вуліцы Савецкай будзе арганізавана пешаходная зона.Выставачна-гандлёвыя кропкі.13.00 — пачатак работы кропак гандлю і грамадскага харчавання, мастацкіх промыслаў, выставы прадпрыемстваў. Гарадская плошча 13.00-14.10 — канцэртная праграма Лідскага эстраднага аркестра14.10-15.10 — выступленне народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Уладары», г.Ваўкавыск15.10-16.10 — выступленне ансамбля «Фольк-шоу «Забабоны», г.
Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч пра Пружанскі раён: «Слаўнае мінулае, годнае сучаснае, перспектыўнае будучае»

Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч пра Пружанскі раён: «Слаўнае мінулае, годнае сучаснае, перспектыўнае будучае»

Багатай гісторыяй славіцца Пружанская зямля — край працавітых земляробаў і рамеснікаў, умелых будаўнікоў, таленавітых педагогаў. У даўнія часы ён быў вотчынай уплывовых магнатаў і манархаў, месцам натхнення пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкантаў. І сёння гэтая зямля нараджае годных грамадзян сваёй краіны, нашчадкаў слаўных герояў, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі. Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч. Пружаншчына з’яўляецца адной з найбуйнейшых адміністрацыйных і гаспадарчых адзінак Брэстчыны, на тэрыторыі якой размешчана 245 населеных пунктаў, уключаных у 12 сельскіх саветаў, і пражывае больш за 42 тысячы чалавек. Сёння, адзначаючы наш юбілей, мы ўспамінаем самыя цяжкія часы, якія выпалі на долю жыхароў раёна. Гэта, безумоўна, в
ААТ «Пружанскі льнозавод»: сінія палеткі ніколі не знікнуць з беларускіх зямель!

ААТ «Пружанскі льнозавод»: сінія палеткі ніколі не знікнуць з беларускіх зямель!

Неад’емнай візітоўкай нашага раёна з’яўляецца ААТ «Пружанскі льнозавод». Прадпрыемства вось ужо на працягу 50 гадоў займаецца пярвічнай апрацоўкай ільну-даўгунцу. На дадзены момант на льнозаводзе шчыруе 200 чалавек. Сёння прадпрыемства мае адно з самых вялікіх у нашай краіне палеткаў ільну — гэта амаль 3 тыс. га. На Пружанскім ільнозаводзе пастаянна вядзецца сортаабнаўленне, бо ад гэтага залежыць якасць трасты, ураджайнасць, таксама праводзіцца сортавыпрабаванне. Вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю механізаванага атрада: кожны год закупляецца новая тэхніка. Гэтая акалічнасць паспрыяла таму, што па тэхнічнай забяспечанасці пружанскія льнаводы лепшыя ў рэспубліцы. У сваёй галіне на самым высокім узроўні яны і па сярэдняй заработнай плаце. На Пружанскім ільнозаводзе наладжаны выпуск
Юбілею горада быў прысвечаны раённы мастацкі конкурс імя Алены Лось. Знаёмцеся з пераможцамі!

Юбілею горада быў прысвечаны раённы мастацкі конкурс імя Алены Лось. Знаёмцеся з пераможцамі!

Вось ужо пяты год раённая дзіцячая бібліятэка праводзіць раённы мастацкі конкурс імя Алены Лось. Сёлета творчае выпрабаванне на тэму «Зямля бацькоў — мая зямля» прысвяцілі юбілею горада. Усяго ў нашым конкурсе паўдзельнічаў 41 чалавек. Самымі актыўнымі былі рабяты, якія займаюцца ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р. Шырмы г. Пружаны. Шэраг работ прадставілі вучні дзіцячай школы мастацтваў г.п. Шарашэва, выхаванцы студыі «Шклінка-маляванка», якая дзейнічае пры Палацы культуры. Таксама сярод удзельнікаў — юныя мастакі з цэнтра творчасці і развіцця «Вяршыня», пружанскай гімназіі, СШ №1 імя ЧБВА, Ружанскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Трэба адзначыць, многія работы прысвечаны архітэктурным помнікам нашага горада і раёна, нашай цудоўнай прыродзе, дарагім мясцінам і
«Пружанскі малочны камбінат» запрашае на святочную пляцоўку ў Дзень горада 15 ліпеня!

«Пружанскі малочны камбінат» запрашае на святочную пляцоўку ў Дзень горада 15 ліпеня!

У гонар святкавання Дня горада Пружаны 15 ліпеня ААТ «Пружанскі малочны камбінат» запрашае наведаць сваю лакацыю, якая размесціцца на вул. Савецкай, каля дома побыту «Прэстыж». Прадпрыемства рыхтуе вялікую праграму, якая пачнецца ў 11 гадзін, а завершыцца ў 21.10. Для жыхароў горада і гасцей свята – гульнявая праграма ад клоўна Лёліка, бітва на падушках, шатландскае перацягванне каната, кольцакід, скакалка, хаджэнне ў цемры, конкурс харэографаў. А таксама інтэрактыўны блок ад «дзяўчынкі з «TikТоk», азотнае міні-шоу, шоу мыльных бурбалак, дзіцячая праграма. І яшчэ пеннае шоу, выступленне кавер-бэнда «Gruzdi». Арганізуюць зона фудкорту, майстар-класы па прыгатаванні сырнага супу, тварожных вафляў, тайскае марожанае. І, вядома, усё можна будзе прадэгуставаць, а таксама набыць праду
В РОВД напомнили о правилах поведения во время массовых мероприятий и рассказали про ограничение и запрет движения 15 июля в Пружанах

В РОВД напомнили о правилах поведения во время массовых мероприятий и рассказали про ограничение и запрет движения 15 июля в Пружанах

Во время проведения собрания, митинга, уличного шествия, демонстрации или пикетирования их организаторам и участникам ЗАПРЕЩАЕТСЯ: - воздействовать в какой бы то ни было форме на сотрудников органов внутренних дел в целях воспрепятствования выполнению ими служебных обязанностей, а также на представителей общественности, выполняющих обязанности по охране общественного порядка; - иметь при себе холодное, огнестрельное, газовое или иное оружие, взрывчатые вещества и боеприпасы, предметы, поражающее действие которых основано на использовании горючих веществ, их имитаторы и муляжи, другие предметы, которые могут быть использованы в качестве оружия, ядовитые, отравляющие, едко пахнущие, легковоспламеняющиеся вещества, огнеопасные и пиротехнические вещества или изделия, кроме спичек и
Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў запрашае да ўдзелу ў конкурсе «Стрыт-фатаграфія майго горада» да 590-годдзя Пружан

Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў запрашае да ўдзелу ў конкурсе «Стрыт-фатаграфія майго горада» да 590-годдзя Пружан

Да ўдзелу ў раённым конкурсе «Стрыт-фатаграфія майго горада» запрашаюць членаў прафсаюза. У раённым аб’яднанні прафсаюзаў нагадалі, што вулічная фатаграфія – жанр фатаграфіі, зробленай у грамадскім месцы: на вуліцы, у парку, на пляжы і г.д. Конкурс праводзіцца па намінацыях «Людзі на працы», «Занятыя рукі» (фатаграфіі занятых рук: з манетамі, з планшэтам, смартфонам і г.д.), «Абдымкі» (людзі, якія абдымаюць адзін аднаго), «Стрыт-фатаграфія на усходзе, на захадзе» (фатаграфіі заходу або ўсходу ў г. Пружаны), «Пружаны Фэст» (фатаграфіі са святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 590-годдзю горада), «Жыццё на вуліцах горада» (фатаграфіі з вуліц горада). Прыём заявак і фота праводзіцца па 18 ліпеня на электронную пошту prujany@fpb.by з паметкай «на конкурс». Адзін удзельнік можа дас
Фотафакт. Работы па стварэнні мурала з выявай Прачысценскай царквы на пружанскім «Універмагу»

Фотафакт. Работы па стварэнні мурала з выявай Прачысценскай царквы на пружанскім «Універмагу»

З кожным днём родныя Пружаны становяцца ўсё больш прыгожымі. Хутка будзе завершана работа па стварэнні чарговага — чацвёртага — мурала ў нашым горадзе. На сцяне пружанскага «Універмага» ўжо добра відаць абрысы Прачысценскай царквы, якая дзейнічала на гэтым месцы ў 1884-1944 гадах. Мурал, над якім працуюць мастакі, будзе нагадваць пра гістарычны аб’ект нашага горада, які, на жаль, не захаваўся да нашых дзён. Фота Кацярыны Масік
Новыя ўнікальныя кнігі, паштоўкі і відэафільмы да юбілею Пружан прэзентавалі ў палацыку (+фота і відэа)

Новыя ўнікальныя кнігі, паштоўкі і відэафільмы да юбілею Пружан прэзентавалі ў палацыку (+фота і відэа)

Зрабіць горад больш яркім, прывабным для турыстаў. Пра гэта ішла размова падчас прэзентацыі кніг, выдадзеных да 590-годдзя Пружан, а таксама відэаролікаў, прысвечаных юбілею, якая адбылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» напрыканцы мінулага тыдня. https://www.youtube.com/watch?v=mEA2g1b64Pk Падрыхтоўка да маштабнага свята горада ўключае ў сябе не толькі ўпрыгажэнне і добраўпарадкаванне вуліц, з‘яўленне шэрага новых арт-аб‘ектаў, прадумванне праграмы святкавання. Як адзначыў Аляксей Яротаў — старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства, якое стала адным з галоўных арганізатараў мерапрыемства, — ставіцца задача зрабіць Пружаны прыцягальнымі ў турыстычным плане. Камандная работа геаграфічнага таварыства, яго папячыцельскага савета і аддзела культуры Пружанскага райвыканкама дала