Среда, 26 марта 2025

Пружанам — 590

Фірменная прадукцыя да 590-годдзя Пружан, вырабы рамеснікаў і многае іншае! Сувенірная лаўка пачала работу ў Пружанах

Фірменная прадукцыя да 590-годдзя Пружан, вырабы рамеснікаў і многае іншае! Сувенірная лаўка пачала работу ў Пружанах

На мінулым тыдні ў Пружанах адкрылася сувенірная крама. Яна размясцілася ў цэнтры горада, у адным з памяшканняў нашых знакамітых Белых лавак, з боку вул. Савецкай. У яе адкрыцці прымаў удзел намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч. Руслан Васільевіч падкрэсліў значнасць падзеі і адзначыў: «Гэта важны момант для нашага горада, які чакалі гараджане, а таксама майстры, рамеснікі, у якіх зараз з’яўляецца магчымасць прапанаваць і рэалізаваць свае работы. Вельмі спадзяюся, што крама будзе карыстацца папулярнасцю і ў мясцовых жыхароў, і ў турыстаў». Ва ўрачыстай абстаноўцы была перарэзана чырвоная стужка, што азначала афіцыйнае адкрыццё крамы. Прысутныя паспяшаліся зірнуць на тавары, прапанаваныя для рэалізацыі, і, варта сказаць, не расчараваліся… У сув
Што куплялі, што прадавалі? Крыху з гісторыі гандлю ў Пружанах

Што куплялі, што прадавалі? Крыху з гісторыі гандлю ў Пружанах

У XVІ — першай палове XVII стагоддзя значная частка насельніцтва Пружан была звязана з гандлем. Спачатку лішкі здабытага і вырабленага для сябе прадавалі на кірмашах, вывозілі ў іншыя гарады. Што гэта было? Шкуры і футры жывёл, на якіх палявалі ў лясах і пушчах: ваўкоў, бурых мядзведзяў, лісіц, куніц і інш. Мёд і воск, якія знаходзілі ў борцях. Кустарныя ганчарныя і бандарныя вырабы і многае іншае. Абозы пружанскіх купцоў цягнуліся па тракце — вялікай дарозе — да Брэсцкай мытні, дзе за праезд і правоз тавараў плацілі падатак — «мыту» (адсюль і слова «мытня» пайшло). Спыняліся на шляху на прывал і начлег у вялікіх вёсках або пастаялых дварах. Купцамі пераважна былі яўрэі. Напрыклад, у Брэсцкай мытнай кнізе 1583 года ўпамінаюцца Ілья Хаймовіч і Якаў Машкевіч, якія везлі свой та
Абноўленая пасля рамонту пружанская кулінарыя чакае вас! (+відэарэпартаж і многа фота)

Абноўленая пасля рамонту пружанская кулінарыя чакае вас! (+відэарэпартаж і многа фота)

Зноў напоўнілася водарам свежавыпечаных булачак, тортаў і іншай кандытарскай прадукцыі, а галоўнае, усмешкамі задаволеных пакупнікоў знакамітая пружанская «Кулінарыя». https://youtu.be/b9cZxhtt74c У аўторак яна для ўсіх адчыніла свае дзверы пасля маштабнага рамонту, і цяпер любімы многімі жыхарамі і гасцямі горада магазін проста не пазнаць. Абноўленая кулінарыя. Дык што ж абнавілася? Літаральна ўсё! Пачынаючы з мая, на аб’екце працавала брыгада будаўнікоў райспажыўтаварыства. З іх дапамогай поўнасцю змянілі інтэр’ер: цяпер ён — у адзінай з рэстаранам «Пружаны» стылістыцы. Акцэнтаў дадаюць тэматычныя карціны і сувеніры на паліцах. Вось так цяпер размешчаны вітрыны. Вітрыны перанеслі і размясцілі ўздоўж іншай, даўжэйшай, сцяны. Размеркавалі і зоны: асобная — з паліцамі
На памяць пра юбілей Пружан «раёнка» і арганізатары «Пружаны Фэст» правялі конкурс. Знаёмцеся з пераможцамі!

На памяць пра юбілей Пружан «раёнка» і арганізатары «Пружаны Фэст» правялі конкурс. Знаёмцеся з пераможцамі!

Каб захаваць сабе часцінку якога-небудзь месца, мы вязём з падарожжаў сувеніры ці нейкія іншыя памятныя рэчы. А вось каб захаваць памяць пра 590-годдзе Пружан, усе жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю. Вялікая палатка з мерчамі і кепкамі, паветранымі шарамі, ручкамі, паштоўкамі з малюнкамі Марыі Кулецкай, унікальнымі кнігамі і многім-многім іншым працавала на працягу ўсяго святкавання 590-годдзя нашага горада. Рэдакцыя газеты «Раённыя будні» і арганізатары «Пружаны Фэст» вырашылі паклапаціцца пра тое, каб элементы «cувеніркі» засталіся на памяць і ў нашых падпісчыкаў. Па-першае, кожны з пераможцаў нашага паэтычнага конкурсу «Люблю цябе, мой родны горад!» у дадатак да асноўнага сюрпрыза атрымаў прыгожы шопер у стылістыцы святкавання. А па-другое, напярэдадні 590-годдзя мы запусціл
Нагадваем, хто стварыў гімн Пружан, і дзелімся яго новай аранжыроўкай!

Нагадваем, хто стварыў гімн Пружан, і дзелімся яго новай аранжыроўкай!

— Падчас святкавання Дня горада гучала вельмі прыгожая песня пра Пружаны. Цудоўная мелодыя суправаджала святочны феерверк, і гэта было ўрачыста і нязвыкла. Што за песня, хто яе аўтары? Калі ласка, надрукуйце ў газеце яе словы. Са званка ў рэдакцыю Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Дворец культуры 🎶💃🎙🩰🪗 ПРУЖАНЫ (@dvorec_kultury_pruzhany) «Прыгожай песняй», якую выконвалі на свяце «Пружаны FEST», быў гімн нашага горада. На жаль, ён гучыць не вельмі часта, нядзіўна, што маладое пакаленне або тыя, хто нядаўна пасяліўся ў райцэнтры, не ведаюць яго. Сёння будзе дарэчы нагадаць пра гісторыю яго з‘яўлення. У 2008 годзе, напярэдадні маючага адбыцца 575-годдзя Пружан, гарадскія ўлады аб‘явілі конкурс на стварэнне гімна нашага горада. У ім прынялі ўд
24 чорна-белыя фота адлюстравалі гісторыю Пружаншчыны

24 чорна-белыя фота адлюстравалі гісторыю Пружаншчыны

На тэрасе музея-сядзібы «Пружанскі палацык» падчас святкавання 590-годдзя Пружан была арганізавана выстава копій фотаздымкаў горада. Дзякуючы ім можна было паназіраць на Пружаны мінулых гадоў. Фотадакументы – гэта адна з самых шматлікіх калекцый Пружанскага палацыка. Яна налічвае больш за 900 фатаграфій. Фотакалекцыя ўзнікла ў першыя дні стварэння музея і пастаянна папаўняецца. Фотаздымкі паступаюць у  музей з розных крыніц: з асабістых архіваў жыхароў горада, з архіваў прадпрыемстваў і ўстаноў, з прыватных калекцый і г.д. Большая частка гэтых фота адлюстроўвае гісторыю Пружаншчыны. Каштоўнасць фотадакументаў звязана з тым, што яны ўзнікаюць у момант падзей і на месцы падзей. Фатаграфія можа «перанесці» нашчадкаў праз стагоддзі і расказаць, як выглядаў наш горад у той ці ін
Як «Пружанскі малочны камбінат» горад з Днём нараджэння віншаваў

Як «Пружанскі малочны камбінат» горад з Днём нараджэння віншаваў

Пагадзіцеся, што падарункі на дзень нараджэння любяць атрымліваць усе. І не важна, хто віноўнік урачыстасці — чалавек ці… горад. Мы расказвалі, што «Пружанскі малочны камбінат» падрыхтаваў сюрпрызы з нагоды 590-годдзя горада. Сёння гатовы агучыць усё падрабязна. Вялікая пляцоўка малочнага камбіната размяшчалася на свяце побач з домам побыту «Прэстыж». Больш за 10 гадзін у фармаце нон-стоп для жыхароў і гасцей горада тут праводзілі шматлікія гульнявыя праграмы, бітву на падушках, спаборніцтвы па перацягванні каната, азотнае міні-шоу і шоу мыльных бурбалак, конкурсы, падчас якіх можна было атрымаць прызы. А яшчэ майстар-класы па прыгатаванні сырнага супу і тварожных вафляў. Мноства гледачоў сабрала выступленне кавер-бэнда «Gruzdi» з Брэста. І, канечне, дэгустацыі! «Малочка»
Адбылося падпісанне Пагаднення аб сумеснай дзейнасці паміж музеем-сядзібай «Пружанскі палацык» і Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеем

Адбылося падпісанне Пагаднення аб сумеснай дзейнасці паміж музеем-сядзібай «Пружанскі палацык» і Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеем

У Мінску прайшло культурна-дзелавое мерапрыемства «Дні Рэспублікі Крым у Рэспубліцы Беларусь», у якім прыняла ўдзел дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Ангеліна Маруфенка. Момант падпісання пагаднення, якое прадугледжвае супрацоўніцтва Ялцінскага музея і Пружанскага палацыка. У складзе афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Крым, якую ўзначальвалі першы намеснік Пастаяннага Прадстаўніка Рэспублікі Крым пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Міхаіл Саломенцаў і міністр культуры Крыма Таццяна Манежына, у беларускую сталіцу прыбыла дырэктар Ялцінскага гісторыка-літаратурнага музея Юлія Руднік. У дзень асноўных мерапрыемстваў былі ўскладзены кветкі да манумента Перамогі ў Мінску. Удзельнікаў сустрэчы чакала прэзентацыя турыстычнага, эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Крым
«Ганаруся сваім вучнем!» Успамінамі пра Юрыя Маіляна дзеліцца яго класны кіраўнік Надзея Казлоўская

«Ганаруся сваім вучнем!» Успамінамі пра Юрыя Маіляна дзеліцца яго класны кіраўнік Надзея Казлоўская

Вельмі рада была ўбачыць на грандыёзным канцэрце, прысвечаным 590-годдзю Пружан, выступленне гітарыста May Lianа. Для некага гэта музыкант з сусветна вядомым імем, а я яго памятаю як свайго вучня Юрачку Маіляна. У 1970-х я працавала ў пружанскай СШ № 3 і была класным кіраўніком у класе, дзе ён вучыўся. Інакш як хлопчык-энергія яго і назваць было немагчыма. Ужо тады без гітары ў руках яго рэдка калі можна было ўбачыць, і я заўсёды ведала, што ў Юрыя вялікая будучыня. Падчас канцэрта плакала, перажывала неверагодныя эмоцыі, узгадвала і гэтую вечную гітару ў школе, і тое, як былы вучань аднойчы прывёз мне на 50-гадовы юбілей букет цюльпанаў – 50 штук… Крыху засмуцілася сярод вялікай колькасці народу і не падышла, каб абняць цябе, Юрый. Дзякуй за задавальненне ад тваёй музыкі, дз
З 590-гадовым юбілеем Пружаны віншавалі зоркі тэлепраектаў «Х-Factor Беларусь» і «Фактор.by»

З 590-гадовым юбілеем Пружаны віншавалі зоркі тэлепраектаў «Х-Factor Беларусь» і «Фактор.by»

Шыкоўным падарункам для жыхароў і гасцей Пружан стала на святкаванні юбілею горада доўгачаканая шоу-праграма ўдзельнікаў тэлепраектаў «Х-Factor Беларусь» і «Фактор.by». На сцэне ў самым цэнтры горада маладыя артысты парадавалі гледачоў сваімі хітамі. Адкрыла канцэрт фіналістка беларускага «Х-Фактара» Марына Бараноўская, вядомая таксама пад псеўданімам Баранэса. Затым на пружанскую сцэну быў запрошаны Уладзімір Аруцюнян, выступленні якога падтрымлівалі глядачкі сваімі запальнымі танцамі. Фіналістка праекта «Х-Factor Беларусь» Ніколь Фургал у сваёй экстравагантнай сукенцы пакарыла публіку адным толькі знешнім выглядам, не гаворачы ўжо пра прыгожы вакал. Суперфіналіст шоу «Фактор.by» Аляксандр Шымулевіч выканаў не толькі вядомыя публіцы хіты,  але і прадставіў сваю новую песню «Биполя
Працуе на экспарт «Пружанскі завод радыёдэталяў»

Працуе на экспарт «Пружанскі завод радыёдэталяў»

ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» лічыцца адным з буйных прамысловых экспарцёраў раёна. Аднак разам з тым прадпрыемства які год запар з’яўляецца безумоўным лідарам па аб’ёмах выпуску інавацыйнай прадукцыі. Асноўны накірунак дзейнасці калектыву завода, які складаецца з 179 чалавек пад кіраўніцтвам дырэктара Андрэя Каласея, — выраб кабельных жгутоў і камплектуючых для аўтатрактарнай і бытавой тэхнікі. А гэта азначае, што частка працы пружанскага прадпрыемства ёсць у сучасных трактарах, камбайнах, кар’ернай і аўтобуснай тэхніцы. Многія беларусы ахвотна набываюць айчынныя пральныя машыны, электрыка якіх таксама сабрана з мясцовых вырабаў. Пры гэтым варта дадаць, што пераважная большасць найменняў прадукцыі (а іх больш за паўтысячы) робіцца па прынцыпе «поўнага цыкла». Іншымі словамі, зава
Пружаны — Мяшчоўск: планы на супрацоўніцтва. Беларускі і расійскі гарады падпісалі пагадненне

Пружаны — Мяшчоўск: планы на супрацоўніцтва. Беларускі і расійскі гарады падпісалі пагадненне

Нездарма нашы продкі пакінулі нам у спадчыну вельмі мудрыя словы: «Не шукай сяброў далёка, а ворагаў блізка». Калі прытрымлівацца гэтай даўняй парады, то з сябрамі-суседзямі будзеш сустракацца часцей. Адзін аднаму дапаможаш у працы ці падтрымаеш у бядзе. А яшчэ можна разам ладзіць вяселлі або адзначаць юбілеі. І пацвярджэннем гэтаму стаў прыезд на Пружаншчыну дэлегацыі з Мяшчоўскага раёна Калужскай вобласці краіны-суседкі Расіі. Якраз на святкаванне 590-годдзя нашага райцэнтра. Але ж браты-расіяне прыехалі да нас не проста паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях. Самая галоўная мэта — наладзіць цесныя кантакты па супрацоўніцтве паміж нашымі рэгіёнамі. Хаця папярэдне варта было б добра пазнаёміцца. Менавіта з гэтага і пачалася сустрэча бакоў, якая адбылася ў мінулую пятніцу на базе га
«Пружаны Фэст» — свята, якое ўскалыхнула горад і дакладна запомнілася! (+многа фота са святкавання 590-годдзя)

«Пружаны Фэст» — свята, якое ўскалыхнула горад і дакладна запомнілася! (+многа фота са святкавання 590-годдзя)

Падрыхтоўчыя работы ў Пружанах напярэдадні святкавання 590-гадовага юбілею горада аказаліся сапраўды маштабнымі. Магчыма, абнаўленне было праведзена не ў такім аб’ёме, як да рэспубліканскіх «Дажынак», што адзначаліся ў нашым райцэнтры 20 гадоў таму. Але ж горад істотна змяніўся і цяпер. Пра ўсе крокі яго добраўпарадкавання «раёнка» пісала раней. На гэты ж раз раскажам у самых яркіх падрабязнасцях пра сам дзень юбілейнага святкавання. Здаецца, узровень яго арганізацыі перавысіў маштабнасць мерапрыемстваў 20-гадовай даўнасці. Ад конкурсаў — да рыцарскага лагера Усе інтэрактыўныя пляцоўкі, якія размясціліся ў цэнтральнай частцы горада, былі накіраваны на стварэнне атмасферы радасці, весялосці. Кожная арганізацыя-стваральнік святочных зон прыкладала ўсе намаганні, каб уздымаць н
Добрыя справы ад «Беларускага фонду міру» і сеткі «5 элемент» у Дзень горада Пружаны

Добрыя справы ад «Беларускага фонду міру» і сеткі «5 элемент» у Дзень горада Пружаны

У дзень, калі Пружаны адзначалі сваё 590-годдзе, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк пабывала ў нашым горадзе. Місія, з якой прыехала госця, была дабрачынная і высакародная: у цэнтральнай райбальніцы адкрылі тры палаты для стацыянарнага лячэння ветэранаў вайны і працы. Лідзія Раманюк, а таксама старшыня Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук разам з галоўным урачом УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» Юрыем Юзько і прадстаўнікамі сеткі магазінаў электронікі і бытавой тэхнікі «5 элемента» — спонсарам — сімвалічна адкрылі палаты. Памяшканні аснашчаны тэлевізарамі, халадзільнікамі. Тут у камфортных умов
Наш раён — самы газіфікаваны дзякуючы работнікам Пружанскага раёна газазабеспячэння

Наш раён — самы газіфікаваны дзякуючы работнікам Пружанскага раёна газазабеспячэння

Па стане на ліпень 2023 года ў Пружанскім раёне прыродным газам карыстаецца больш за 14,6 тысячы абанентаў, а звадкаваным — амаль 7,3 тысячы. У выніку ўзровень газіфікацыі Пружаншчыны зараз складае 99%. Такі паказчык стаў магчымы дзякуючы адказнай рабоце калектыву Пружанскага раёна газазабеспячэння пад кіраўніцтвам Анатолія Рахавецкага. Акрамя бытавых абанентаў — кватэр і жылых дамоў — РГЗ абслугоўвае 138 прамысловых, камунальна-бытавых і сельскагаспадарчых арганізацый. У эксплуатацыі прадпрыемства звыш 577 км газаправодаў прыроднага і 4,2 км звадкаванага газу, а таксама больш за сотню размеркавальных станцый і іншае абсталяванне. Пры гэтым працягласць магістраляў, якія знаходзяцца на абслугоўванні, штогод толькі павялічваецца. У прыватнасці, летась быў газіфікаваны аграгарадок