Сляды дзяцей ветру: пра лёс і генацыд лыскаўскіх цыган
«Калі свет не зменіцца зараз… Калі ён не пабудуе праўдзівы свет, — каб у маіх праўнукаў быў шанец жыць у ім, я не змагу растлумачыць, чаму я перажыла Асвенцім, Берген-Бельзен і Равенсбрук», — сказала аднойчы аўстрыйска-цыганская мастачка і пісьменніца Цэйя Стойка, якая перажыла ў 10 гадоў свой, «цыганскі халакост».
Яе пакаленне сыходзіць, а спадчыннікі дагэтуль сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, сегрэгацыяй і расізмам. І мы не павінны гэтага дапускаць.
Цыганы — гэта шматпакутны народ. У гады вайны нацысцкая Германія лічыла «дзяцей ветру» істотамі-паразітамі, пагрозай чысціні арыйскай расы і метадычна іх знішчала. Дакладная колькасць цыган, якія сталі ахвярамі нацызму, невядомая. некаторыя даследчыкі называюць лічбу паўмільёна, гэта прыкладна палова даваеннага цыганскага насельніцтва Е





