Вторник, 13 мая 2025

Прокуратура расследует факты геноцида

Прокуратура Пружанского района на защите прав государства и граждан

Прокуратура Пружанского района на защите прав государства и граждан

В соответствии со ст.23 Гражданского процессуального кодекса Республики Беларусь (далее по тексту – ГПК Республики Беларусь) надзор за законностью и обоснованностью судебных постановлений по гражданским делам, а также за соблюдением законодательства при их исполнении осуществляется Генеральным прокурором и подчиненными ему прокурорами. Осуществляя свою деятельность в данном направлении, прокуроры используют предоставленным им права на обращения в суд с заявлениями о возбуждении гражданских дел в интересах государства, предприятий и организаций, в защиту охраняемых законом трудовых, жилищах интересов граждан, на опротестование незаконных и необоснованных решений и определений судов по гражданским делам, проводят проверки соблюдения законодательства при и исполнении. В 2022 году п
Пра важнасць захавання памяці гаварылі падчас работы інфармацыйнай групы райвыканкама ў каледжы

Пра важнасць захавання памяці гаварылі падчас работы інфармацыйнай групы райвыканкама ў каледжы

Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж 23 сакавіка быў абраны для работы інфармацыйнай групы райвыканкама нездарма. Справа ў тым, што напярэдадні адзначалася адна з журботных дат у гісторыі Беларусі — 80-годдзе з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Памяць аб гэтым мы павінны не толькі захаваць у сваім сэрцы, але і беражліва перадаць маладым. Гэтая эстафета не павінна заканчвацца ніколі. Толькі так мы зможам дабіцца непаўтарэння трагедый, раўназначных хатынскай. Пра гэта гаварыў ва ўступным слове і ў самім дакладзе начальнік аддзела ідэалагічай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік. Групу на гэты раз узначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Калі Аляксандр Момлік расказваў пра хатынскую трагедыю, у зале стаяла цішыня, як там, дзе зараз
У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак мітынгі прайшлі ва ўсіх сельсаветах Пружанскага раёна

У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак мітынгі прайшлі ва ўсіх сельсаветах Пружанскага раёна

Трагедыю Хатыні падзялілі і многія вёскі нашага раёна. Хоць з моманту Вялікай Айчыннай мінула не адно дзесяцігоддзе, дагэтуль адкрываюцца новыя факты і новыя імёны бязвінна загінулых, закатаваных, спаленых і знішчаных беларусаў… У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак жалобныя мітынгі прайшлі ў кожным сельсавеце Пружанскага раёна. З самай раніцы правялі мітынг-рэквіем каля Хараўской СШ. Да прысутных, а сярод іх, акрамя работнікаў філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі», былі шматлікія вучні, звярнуліся дырэктар установы адукацыі Ніна Сідарук і старшыня сельвыканкама Алёна Пстыга. Памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання. Асаблівым пачуццём былі прасякнуты мітынгі ў вёсках Казлы Мокраўскага і Байкі Ружанскага сельсаветаў. Менавіта гэтыя населеныя пункты былі спалены ў часы нямецка-фашысцк
Трагедыю Хатыні і ўсіх спаленых вёсак успаміналі падчас жалобнага мітынгу ў Пружанах (+многа фота)

Трагедыю Хатыні і ўсіх спаленых вёсак успаміналі падчас жалобнага мітынгу ў Пружанах (+многа фота)

Вайна адгукаецца плачам асірацелых дзяцей, стогнам скалечаных маладых лёсаў, выццём дзікага ветру апусцелых, спаленых вёсак і гарадоў. Пройдзе час, але не забудуцца цяжкія ваенныя гады, якія абышліся для беларускага народа вельмі дорага. 22 сакавіка каля помніка «Спаленым вёскам» на жалобны мітынг сабралася шмат людзей, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр, загінулых у ваенным ліхалецці. Сёлета споўнілася 80 год з дня трагедыі ў Хатыні. Назва гэтай вёскі з 26 двароў значылася толькі на самых падрабязных картах Мінскай вобласці і, акрамя жыхароў суседніх сёл, мала каму была вядома. Сёння гэты маленькі населены пункт ведаюць ва ўсім свеце як сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў. Хатынь з’яўляецца ўвасабленнем соцень беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарам
Збіраецца матэрыял для кнігі аб спаленых вёсках вобласці. У яе ўвойдуць звесткі пра Пружанскі раён

Збіраецца матэрыял для кнігі аб спаленых вёсках вобласці. У яе ўвойдуць звесткі пра Пружанскі раён

На базе Брэсцкага аблвыканкама адбыўся круглы стол на тэму генацыду беларускага народа ў гады вайны. Мэтай была распрацоўка і зацвярджэнне плана работы па падрыхтоўцы зборніка з інфармацыяй пра лёс знішчаных населеных пунктаў. На сустрэчы абмеркаваны пытанні актуалізацыі звестак для напаўнення карты спаленых вёсак, у тым ліку і на Пружаншчыне. Пракурорскі работнік адзначыў, што на тэрыторыі вобласці падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе ўстаноўлена 19 раней невядомых населеных пунктаў, поўнасцю або часткова знішчаных у гады вайны. Многія вёскі паўтарылі лёс Хатыні. Так, у студзені 1944-га была поўнасцю знішчана в. Байкі ў Пружанскім раёне, 987 жыхароў якой групамі па 20-30 чалавек зганялі ў асобныя дамы і спальвалі. На дзяцей ад 5 да 14 гадоў акупанты нацкавалі с
У Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» правялі круглы стол

У Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» правялі круглы стол

9 снежня адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду. І проста немагчыма было не сабрацца з гэтай нагоды, не ўспомніць сумныя падзеі гісторыі нашай радзімы. У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшоў круглы стол з удзелам гісторыкаў, супрацоўнікаў пракуратуры, членаў маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў. Слова «генацыд» у нас зараз пастаянна на слыху, – падкрэсліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік. – У красавіку 2021 года па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час. Для чаго гэта было зроблена, якія вынікі работы бачны ўжо зараз і чаму гэта так важна для ўсяго нашага народа, для кожн
Вучням СШ №1 імя ЧБВА і Параслянскай школы расказалі пра генацыд беларускага народа

Вучням СШ №1 імя ЧБВА і Параслянскай школы расказалі пра генацыд беларускага народа

У сераду, 2 лістапада, вучні СШ № 1 імя ЧБВА наведалі фотадакументальную выставу «Пра генацыд беларускага народа», падрыхтаваную настаўнікам гісторыі Святланай Хамчук. Наша краіна шмат увагі надае захаванню памяці пра вайну. Гэта робіцца дзеля захавання аб’ектыўнага погляду на мінуўшчыну, умацавання спрадвечных арыенціраў нашай нацыі на мір, добрасуседскія зносіны, чэснасць. А падобныя мерапрыемствы дапамагаюць малодшаму пакаленню не забываць пра сапраўдную гісторыю нашага народа. Сустрэча пачалася з расказу настаўніцы пра Закон «Аб генацыдзе беларускага народа». Святлана Аляксееўна апісала структуру дакумента і звярнула ўвагу вучняў на адказнасць, якая чакае чалавека ў выніку адмаўлення ім фактаў генацыду. Далей быў змястоўны аповед пра рэжым, які ўсталявалі фашысты на акупаван
Мітынг «Памяць» прайшоў у Дзень народнага адзінства на гарадскіх праваслаўных могілках

Мітынг «Памяць» прайшоў у Дзень народнага адзінства на гарадскіх праваслаўных могілках

17 верасня вучні гарадскіх школ сабраліся каля брацкай магілы на гарадскіх могілках, каб ушанаваць памяць воінаў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Удзельнікі мітынгу «Памяць» узгадвалі не толькі землякоў, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, загінулі падчас партызанскай барацьбы, але і мірных жыхароў нашай пружанскай зямлі — расстраляных, спаленых, закатаваных. На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш, прадстаўнікі грамадскіх аб‘яднанняў. Старшыня раённага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Яцкевіч распавёў школьнікам і пра землякоў, якія вялі барацьбу з польскім урадам у міжваенныя гады, падкрэсліў значнасць аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР. — Прыйшла фашысцкая навала — і савецкі народ зд
Моладзь раёна ўзгадала гістарычныя этапы развіцця краіны і задала пытанні старшыні райвыканкама падчас дыялогавай пляцоўкі

Моладзь раёна ўзгадала гістарычныя этапы развіцця краіны і задала пытанні старшыні райвыканкама падчас дыялогавай пляцоўкі

15 верасня моладзь раёна сабралася на дыялогавую пляцоўку «Беларусь адзіная», прысвечаную Дню народнага адзінства. Удзел у мерапрыемстве прымалі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі. Вучні гарадскіх школ прыйшлі на сустрэчу, каб яшчэ раз успомніць гісторыю нашай дзяржавы, звярнуць увагу на ўрокі, якія яна нам падносіла, а таксама пагаварыць аб сучаснасці і будучыні. Сёння немагчыма ўявіць палітычную карту свету без Беларусі. Наша краіна — гэта родны дом для амаль 9,5 млн грамадзян, падмурак якога ствараўся многімі пакаленнямі беларусаў. Нас заўсёды яднала імкненне быць гаспадарамі на сваёй зямлі і жыць сваім розумам. Напачатку мерапрыемства разам
Министерство культуры и Генпрокуратура объявили  конкурс эскизов памятного знака жертвам геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны

Министерство культуры и Генпрокуратура объявили конкурс эскизов памятного знака жертвам геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны

Министерством культуры Республики Беларусь при поддержке Генеральной прокуратуры Республики Беларусь объявлен общереспубликанский конкурс эскизных проектов памятного знака жертвам геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны (далее – конкурс). Целью конкурса является поиск наиболее выразительного образного решения, которое средствами монументального искусства отразит трагические события, связанные с массовым уничтожением миллионов мирных граждан нацистскими преступниками и их соучастниками на белорусской земле в годы Великой Отечественной войны, станет уникальным народным символом памяти жертвам геноцида. К участию в конкурсе приглашаются авторы или авторские коллективы из скульпторов и архитекторов, а также и не имеющие специального образования граждане нашей
Астанкі воінаў-чырвонаармейцаў знайшлі каля вёскі Блізная

Астанкі воінаў-чырвонаармейцаў знайшлі каля вёскі Блізная

Шмат гора і пакут зведала беларуская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пастаянным напа-мінам пра яе ахвяры з’яўляюцца шматлікія помнікі на брацкіх магілах, якіх толькі на Пружаншчыне налічваецца 57. Нягледзячы на тое, што вайна даўно закончылася, да сённяшняга дня ў лясах і балотах знаходзяць астанкі чырвонаармейцаў, выяўляюць раней не вядомыя пахаванні мірных жыхароў. Трэба адзначыць, што работа па пошуку такіх мясцін вялася заўсёды, але з мінулага года, калі Генеральная пракуратура пачала расследаванне фактаў генацыду беларускага народа, гэтая дзейнасць яшчэ больш актывізавалася. Хоць зямля і не вельмі ахвотна раскрывае свае таямніцы, аднак пошук ахвяраў ваеннага ліхалецця працягваецца і дае вынікі. Амаль штогод на тэрыторыі нашага раёна, дзе ішлі крывавыя баі ў чэрве
Памяць загінулых ад рук фашысцкіх акупантаў жыхароў Мокраўскага сельсавета ўшанавалі падчас мітынгу ў Казлах (+ фотарэпартаж)

Памяць загінулых ад рук фашысцкіх акупантаў жыхароў Мокраўскага сельсавета ўшанавалі падчас мітынгу ў Казлах (+ фотарэпартаж)

Чорны дзень 17 ліпеня 1942 года навечна застанецца ў памяці ўсіх жыхароў Пружанскага раёна. Акупанты тады прыступілі да новай тактыкі барацьбы з партызанамі і падпольшчыкамі ў выглядзе знішчэння населеных пунктаў разам з мірнымі людзьмі. Усяго ж на Пружаншчыне было спалена 134 вёскі, 43 з якіх так і не аднавіліся. Аднымі з першых у спісе сталі Казлы, Мокрае, Нямковічы, Краснае, Пасталова, Сілічы і Чорныя Лозы, а таксама шэраг навакольных хутароў. У памяць той бяды быў узведзены абеліск каля в.Казлы, на месцы расстрэлу мясцовых вяскоўцаў. У жалобным мерапрыемстве, якое прайшло 17 ліпеня бягучага года з нагоды 80-годдзя жудаснай падзеі, прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, прадстаўнікі сельскай улады, адміністрацыйных устаноў сельсавета, работнікі ААТ «Жураўлінае». Д
Году гістарычнай памяці прысвячаецца. Выстава «Незабытыя ахвяры вайны» да канца мая працуе ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў

Году гістарычнай памяці прысвячаецца. Выстава «Незабытыя ахвяры вайны» да канца мая працуе ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў

У Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адбылося адкрыццё выставы «Незабытыя ахвяры вайны», прымеркаванай да Года гістарычнай памяці. Як адзначыў начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш, гэта выстава будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, а для сталых людзей стане чарговай нагодай ўспомніць пра цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства пракурор Пружанскага раёна, саветнік юстыцыі Аляксандр Вярбіцкі азнаёміў прысутных з вынікамі працы па выяўленні новых фактаў генацыду беларускага народа на Пружаншчыне. Нагадаем, што толькі ў нашым раёне было расстраляна, павешана, спалена, закатавана і адпраўлена ў рабства больш за 20 тысяч чалавек. З улікам таго, што пошукавыя работы і даследаванні працягваюцца, гэта лічба мае
Круглы стол і дыялогавая пляцоўка на тэму генацыду беларускага народа ў часы вайны прайшлі ў «Пружанскім палацыку»

Круглы стол і дыялогавая пляцоўка на тэму генацыду беларускага народа ў часы вайны прайшлі ў «Пружанскім палацыку»

На старонках газеты мы неаднойчы расказвалі пра падзеі вайны. Але што мы ведаем пра Вялікую Айчынную? З аднаго боку, вельмі многа, бо за 80 гадоў выяўлена дастаткова гістарычных фактаў. З іншага — вельмі мала, таму што новыя падрабязнасці адкрываюцца дагэтуль. У тым ліку і на тэрыторыі раёна. Напрыканцы мінулага і напачатку гэтага тыдня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшло адразу два мерапрыемствы, на якіх гаварылі пра неабходнасць захавання памяці. Асабліва актуальнай тэма вайны становіцца ў Год гістарычнай памяці, якім 2022-гі абвешчаны ў нашай краіне. Убаку ад патрыятычных мерапрыемстваў не застаюцца прафсаюзы. Круглы стол пад назвай «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць» сабраў у музеі-сядзібе каля 50 прадстаўнікоў прафсаюза адукацыі, аграпрамысловага ком
Памяць аб выпаленай зямлі вечная… На мітынгу-рэквіеме ў Пружанах ушанавалі жыхароў спаленых у гады вайны вёсак

Памяць аб выпаленай зямлі вечная… На мітынгу-рэквіеме ў Пружанах ушанавалі жыхароў спаленых у гады вайны вёсак

22 сакавіка 1943 года… У гэты дзень зажыва былі спалены 149 жыхароў вёскі Хатынь. Па ўсёй рэспубліцы прайшлі мітынгі ў памяць аб той страшнай трагедыі і наогул усіх спаленых на тэрыторыі Беларусі вёсках і іх жыхарах. Не абышла бяда і наш раён: раздзялілі лёс Хатыні каля 60 населеных пунктаў Пружаншчыны. Толькі за адзін дзень — 17 ліпеня 1942 года — было спалена 7 вёсак, знішчана ўсё іх мужчынскае насельніцтва. У 2005 годзе ў Пружанах быў устаноўлены помнік, які сімвалізуе спаленыя ў часы вайны вёскі. 22 сакавіка на мітынгу каля помніка «Спаленым вёскам» прысутныя зноў ушанавалі памяць загінулых і аддалі даніну гераічнаму подзвігу нашага народа. https://www.youtube.com/watch?v=cT6HAfGexs0 — Ведаць сваю гісторыю, памятаць сваіх герояў, шанаваць памяць нявінных ахвяр — наш з в