Вторник, 29 апреля 2025

Прокуратура расследует факты геноцида

Прокуроры Пружанщины накануне Дня защиты детей побывали в райнном центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

Прокуроры Пружанщины накануне Дня защиты детей побывали в райнном центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

Прокуратура Пружанского района в преддверии Дня защиты детей посетила Пружанский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. Старший помощник прокурора Анастасия Ковалевич и помощник прокурора Лилия Буйнич поздравили детей с наступающим праздником и вручили подарки, необходимые детям для развития и активного проведения летних каникул.
Аўтапрабег у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» прайшоў праз вёску Байкі Пружанскага раёна (+ фота і відэа)

Аўтапрабег у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» прайшоў праз вёску Байкі Пружанскага раёна (+ фота і відэа)

«Захоўваць памяць пра генацыд беларусаў — наш свяшчэнны абавязак». Менавіта гэты дэвіз стаў лейтматывам патрыятычна-выхаваўчага праекта «Сёстры Хатыні», які рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі» запусціла сумесна з нацыянальным тэлеканалам АНТ напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі. У рамках яго актывісты вырашылі ажыццявіць аўтапрабегі, каб наведаць месцы ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысцкія карнікі спальвалі беларускія вёскі разам з мірным насельніцтвам. Ды не проста пабываць у гэтых святых для нашага народа месцах, а разам з журналістамі тэлеканала стварыць цыкл відэаматэрыялаў пра кожную «сястру Хатыні» і паказаць усяму свету, якую цану Беларусь заплаціла за мірнае неба, і ці пагадзіцца наш народ зноў жа на такія страты.
Мітынг-рэквіем у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» пройдзе ў вёсцы Байкі Ружанскага 11 красавіка

Мітынг-рэквіем у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» пройдзе ў вёсцы Байкі Ружанскага 11 красавіка

У чацвер, 11 красавіка, у Беларусі стартуе спецыяльны праект ад Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і тэлеканала «АНТ» пад назвай «Сёстры Хатыні». Адным з сімвалаў пакут, якія выпалі на долю беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляецца трагедыя Хатыні. Так званым «санітарным аперацыям» падвергліся больш за 9 тыс. вёсак. Спаленыя і не адроджаныя вёскі ў Беларусі называюць сёстрамі Хатыні. У чацвер, 11 красавіка, у в. Байкі пройдзе мітынг-рэквіем. Пачатак у 12.30 гадзін. Далучайцеся да маштабнай Рэспубліканскай акцыі! Ушануем памяць загінулым разам!
Пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Вярбіцкі падвёў вынікі работы пракуратуры ў 2023 годзе

Пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Вярбіцкі падвёў вынікі работы пракуратуры ў 2023 годзе

Значнай праваахоўнай дзейнасцю займаюцца органы пракуратуры, якія ва ўзаемадзеянні з іншымі адпаведнымі службамі, дзяржаўнымі ўстановамі, рознымі суб’ектамі прафілактыкі працуюць над умацаваннем законнасці і правапарадку, абароне інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы. Аб выніках такой работы ў мінулым годзе расказаў пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі. — Самую сур’ёзную пагрозу спакою ў грамадстве ўяўляе злачыннасць, з якой змагаюцца міліцыя, следчыя і іншыя праваахоўныя органы. Кантроль за іх дзейнасцю ажыццяўляе пракуратура, і за мінулы год адзначу станоўчую дынаміку крымінагеннай сітуацыі ў раёне, якая характарызуецца зніжэннем агульнай колькасці зарэгістраваных крымінальных учынкаў. У выніку на працягу 2023 года адбылося 69,8 злачынстваў на 10 тысяч насельніцтва пры агульнаа
З унікальнай кнігай Івана Чайчыца «Брэсцкае гета. Успаміны і дакументы» можна азнаёміцца на выставе ў «Пружанскім палацыку»

З унікальнай кнігай Івана Чайчыца «Брэсцкае гета. Успаміны і дакументы» можна азнаёміцца на выставе ў «Пружанскім палацыку»

Штогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. Дата 27 студзеня абрана невыпадкова: у гэты дзень у 1945 годзе войскі Чырвонай Арміі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер Асвенцім, самы вялікі з аналагічных лагераў, створаных нацыстамі. Асвенцім, ці па-нямецку Аўшвіц-Біркенаў, уяўляў сабой цэлы комплекс, дзе загінула больш за мільён людзей, дзясятая частка з іх — яўрэі. Усяго ахвярамі Халакосту сталі каля 6 млн. яўрэяў. Толькі на тэрыторыі Беларусі іх было знішчана звыш 800 тысяч. У лагерах смерці загінулі таксама мільёны савецкіх ваеннапалонных і мірных грама-дзян, прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх народаў. У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працягвае працаваць выстава «Генацыд на Пружаншчыне: па матэры
Міжнароднаму Дню памяці ахвяраў генацыду было прысвечана мерапрыемства ў пружанскім каледжы

Міжнароднаму Дню памяці ахвяраў генацыду было прысвечана мерапрыемства ў пружанскім каледжы

Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства адзначаўся ва ўсім свеце 9 снежня. Менавіта да гэтай важнай даты было арганізавана і мерапрыемства ў Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Зала, дзе праходзіла мерапрыемства, была запоўнена амаль поўнасцю. Акрамя навучэнцаў, таксама прысутнічалі начальнік і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік і Сяргей Дзямідаў, памочнік пракурора Пружанскага раёна Лілія Буйніч. Напачатку мерапрыемства Аляксандр Момлік падкрэсліў, што дадзеную дату ва ўсім свеце пачалі адзначаць адносна нядаўна, з 2015 года. Але падзеі, якія адбываліся на нашай зямлі каля 80 гадоў таму, не забываліся нашым народам ніколі. Таксама
Михаил Орда: по итогам Нюрнбергского процесса было четко определено, что ни один народ, ни одна страна не могут ставить себя выше других

Михаил Орда: по итогам Нюрнбергского процесса было четко определено, что ни один народ, ни одна страна не могут ставить себя выше других

В эти дни 78 лет назад начался Нюрнбергский процесс, который осудил не только главных нацистских преступников, но и саму идеологию нацизма. Его решения никто не отменял. Тем не менее, сегодня все чаще мы видим попытки сделать героями тех, кто непосредственно участвовал в планомерном и целенаправленном убийстве миллионов людей. Оправдание нацизма и его преступлений, снос памятников воинам-освободителям – это попытки возродить политику превосходства одних народов и стран над другими. Именно поэтому так важно поднимать эту тему, рассказывать и показывать правду, в том числе и о Нюрнбергском процессе. Такое мнение выразил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Михаил Орда в интервью БЕЛТА. – Михаил Сергеевич, в первую очередь расскажите, почему эта тема важна для профс
Новымі кнігамі пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны папоўніліся фонды музея-сядзібы «Пружанскі палацык»

Новымі кнігамі пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны папоўніліся фонды музея-сядзібы «Пружанскі палацык»

Фонды Пружанскага палацыка папоўніліся новымі кнігамі — «Апошнія сведкі» і «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці» пад агульнай рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук А.І. Шведа. У аснове выданняў — паказанні жывых сведкаў, якія на свае вочы бачылі жахі Вялікай Айчыннай вайны, прайшлі праз канцлагеры і катаванні. У кожным загалоўку, на кожнай старонцы кніг — жудасці вайны. У кнігу «Апошнія сведкі» ўвайшлі гісторыі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, запісаныя следчымі падчас расследавання Генпракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Тут ёсць і ўспаміны жыхароў Пружаншчыны, фатаграфіі і дакументы з фондаў музея, а таксама фатаграфіі магіл ахвяр фашызму ў нашым раёне. Кніга «Генацыд беларускага народа. Лаге
Рээкспазіцыя выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання» адбылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

Рээкспазіцыя выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання» адбылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

Выстава знаёміць наведвальнікаў са страшнай палітыкай генацыду на Пружаншчыне, месцамі і ахвярамі нацысцкіх зверстваў. Пружанскі раён шмат пацярпеў у гады вайны і акупацыі, і забыцца пра гэта немагчыма, бо і сёння адкрываюцца новыя і страшныя сведчанні тых далёкіх гадоў. Трэба адзначыць, што выстава створана на аснове сапраўдных архіўных дакументаў, фатаграфій і рэчавых доказаў. Кожны можа разгледзець матэрыялы пра гэтыя гістарычныя падзеі, якія сталі даступнымі дзякуючы карпатлівай працы пракурораў і следчых, а таксама паказанням нешматлікіх відавочцаў і сведкаў злачынстваў фашыстаў. Таксама на выставе прадстаўлены артыкулы, кнігі, матэрыялы з сеткі інтэрнэт і прадметы з фондаў музея. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць медалі і газеты ваеннага часу, копіі франт
Мітынг памяці ахвяр фашызму пройдзе 6 жніўня каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы

Мітынг памяці ахвяр фашызму пройдзе 6 жніўня каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы

6 жніўня 2023 года ў 12.00 гадзін каля Брацкай магілы ў Белавежскай пушчы адбудзецца мітынг у памяць пра расстраляных фашыстамі беларускіх і польскіх мірных жыхароў.
Традыцыйныя памятныя мітынгі адбыліся каля брацкіх магіл у Мокраўскім сельсавеце

Традыцыйныя памятныя мітынгі адбыліся каля брацкіх магіл у Мокраўскім сельсавеце

На пачатку бягучага тыдня жалобныя мітынгі прайшлі на брацкіх пахаваннях каля вёсак Казлы, Нямковічы, Краснае і Сілічы. Штогод 17 ліпеня тут ушаноўваюць памяць мірных жыхароў, якія ў 1942 годзе былі расстраляны акупантамі. За адзін дзень гітлераўцы знішчылі некалькі сотняў мясцовых вяскоўцаў у якасці помсты за дзеянні народных мсціўцаў — партызан. Былі расстраляны ўсе мужчыны ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў, а вёскі спалены, жанчыны, дзеці, старыя вымушаны былі шукаць сабе прытулак, пакутавалі, галадалі. Пасля правядзення паніхід каля кожнага помніка настаяцель Мокраўскай Свята-Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр звяртаўся да ўдзельнікаў жалобных мітынгаў з просьбай памятаць акалічнасці тых трагедый. І не дапусціць іх паўтарэння на Беларусі. У якасці праяўлення народ
Непазбежнасць адказнасці за генацыд. Лукашэнка падпісаў папраўкі ў КПК

Непазбежнасць адказнасці за генацыд. Лукашэнка падпісаў папраўкі ў КПК

 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Дакумент накіраваны на забеспячэнне непазбежнасці адказнасці за генацыд, іншыя цяжкія злачынствы і аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Законам прадугледжваецца недапушчальнасць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і спынення вядзення па справе ў адносінах да памерлых асоб, якія ўчынілі не маючыя тэрміну даўнасці злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, уключаючы генацыд, а таксама ваенныя злачынствы. Прадстаўнікамі названых асоб змогуць выступаць іх блізкія сваякі. Пры гэтым адмова такіх сваякоў ад удзелу ў працэсе не будзе з'яўляцца перашкодай для расследавання справы і судовага разбору. Вя
Захаванне гістарычнай праўды: работа працягваецца. Інтэрв’ю з пракурорам раёнам Аляксандрам Вярбіцкім

Захаванне гістарычнай праўды: работа працягваецца. Інтэрв’ю з пракурорам раёнам Аляксандрам Вярбіцкім

Больш за два гады таму Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. За мінулы час праведзена важкая работа па ўстанаўленні месцаў пахавання забітых гітлераўцамі мірных людзей і ваеннапалонных, зборы архіўных звестак. Аднак, як зазначае пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, гэта толькі агучаная вяршыня таго «айсбергу» работ, што была праведзена пракурорскай службай. — Паралельна пракуратурай раёна праводзіліся кантрольна-наглядныя мерапрыемствы адносна захавання патрабаванняў дзеючага заканадаўства па ўвекавечванні памяці аб тых падзеях і ахвярах вайны ў рамках адпаведнай Дзяржаўнай праграмы, — расказвае Аляксандр Міхайлавіч. — Асаблівая ўвага надавалася і надаецца дзяржаўнаму ўлік
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адзначае сёння 10-годдзе

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адзначае сёння 10-годдзе

Трэба прызнаць, што эксперты дзейнічалі і да 2013 года, калі было прынята рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Як расказвае начальнік Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз падпалкоўнiк юстыцыi Генадзій Пракаповіч, выдзяленне службы ў асобную структуру ставіла мэтай удасканальванне дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасцi, узмацненне абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян, арганiзацый у крымiнальным, адміністрацыйным, грамадзянскім i гаспадарчым працэсах. Гэта істотна паскорыла ўзаемадзеянне паміж экспертамi розных напрамкаў, дазволіла прафесійна выконваць ускладзеныя абавязкі па прыняццi ўдзелу ў выкрыцці злачынстваў або разбірацца ў розных спрэчных момантах. – Наш міжраённы аддзел адказвае за ўзаемадзеянне з праваахоўні
У Міжнародны дзень памяці вязняў канцэнтрацыйных лагераў прайшоў урок памяці «Пра гэта нельга забываць»

У Міжнародны дзень памяці вязняў канцэнтрацыйных лагераў прайшоў урок памяці «Пра гэта нельга забываць»

Урок памяці «Пра гэта нельга забываць» прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма 11 красавіка – у Міжнародны дзень памяці вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Удзел у ім прынялі навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Вядучыя – супрацоўнікі бібліятэкі – нагадалі, што Вялікую Перамогу савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі называюць «святам са слязьмі на вачах»: вельмі высокая цана была заплачана за яе. Больш за 25 мільёнаў жыхароў былога СССР загінула падчас вайны. Першыя канцлагеры ў Германіі пачалі стварацца адразу пасля прыходу да ўлады нацыстаў, у 1933 годзе. Іх сімвалам стаў Дахау, куды спачатку трапілі праціўнікі новага рэжыму, а таксама людзі, якія «псавалі чысціню» арыйскай нацыі, – яўрэі, цыгане, псіхічна хворыя. З пачаткам вайны лагер пап