Понедельник, 9 декабря 2024

Подписка

Калонка галоўнага рэдактара. Вітаем кожнага падпісчыка!

Калонка галоўнага рэдактара. Вітаем кожнага падпісчыка!

Не толькі вясна набірае сілу, у актыўную фазу ўвайшла падпісная кампанія на ІІ квартал 2024 года. Увесь калектыў рэдакцыі раённай газеты «Раённыя будні» рады вітаць усіх, хто аформіў ці збіраецца аформіць падпіску на наша выданне. «Раёнка» застанецца вернай сваім традыцыям, якія фарміраваліся на працягу не аднаго дзесяцігоддзя. Гэта значыць, што мы будзем расказваць пра гісторыю роднага краю, Пружаншчыну, Брэсцкую вобласць, дарэчы, нашаму рэгіёну ў гэтым годзе спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння. Разам з вобласцю нарадзілася і раённая газета, якой таксама ў кастрычніку спаўняецца 85 гадоў. Мы працягнем серыю публікацый аб людзях раёна, яго перадавіках. Разам з тэлеканалам «Пружаны ТВ» мы распачынаем серыю публікацый. Размова пойдзе пра самабытнасць, традыцыі, культурныя набы
«Раёнка» ў доме — жаданая госця! Чытаем пісьмы нашых любімых чытачоў

«Раёнка» ў доме — жаданая госця! Чытаем пісьмы нашых любімых чытачоў

Калі хто спытае ў мяне, што найбольш падабаецца ў журналісцкіх буднях, адкажу шчыра: зносіны з чытачамі. Прыемна, што багатымі на іх аказваюцца студзеньскія паслясвяточныя дні, калі падводзяцца вынікі рэдакцыйных конкурсаў і мы пачынаем заахвочваць сціплымі (але ад усёй душы) падарункамі іх удзельнікаў. І знаёміцца з пісьмамі, у якіх — шчырыя віншаванні, пажаданні, аповеды пра сваё жыццё з газетай. «Мая сям‘я чытае раённую газету ў трэцім пакаленні. Парадку 70 гадоў сябруем з ёй! Мае дзядуля з бабуляй выпісвалі «Чырвоны сцяг», бацькі — «Зару камунізму», мая сям‘я — «Раённыя будні», — піша жыхар Пружан Уладзімір Іванавіч Кравец. — Ваша газета заўсёды падавала сваім чытачам цікавую і разнастайную інфармацыю па самых надзённых праблемах раёна. Яна была і застаецца нераўнадушнай да ўсі
Сёння мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння былога рэдактара Пружанскай раённай газеты Мікалая Кавалевіча

Сёння мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння былога рэдактара Пружанскай раённай газеты Мікалая Кавалевіча

Сёння мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння былога рэдактара Пружанскай раённай газеты Мікалая Майсеевіча Кавалевіча (2.02.2024 – 10.03.1994). Мікалай Майсеевіча Кавалевіч. Ён нарадзіўся ў в. Кавалі Акцябрскага раёна на Гомельшчыне, у вялікай і дружнай сялянскай сям‘і. Сярэднюю школу заканчваў у райцэнтры, марыў стаць ваенным медыкам. Але ўсе юнацкія мары перакрэсліла вайна: праз некалькі гадзін пасля выпускнога вечара ўчарашнім школьнікам давялося ўмомант стаць дарослымі… Амаль адразу Мікалай стаў удзельнікам партызанскага руху, ваяваў у партызанскім атрадзе “За Радзіму” Палескага злучэння, быў камандзірам камсамольска-маладзёжнай дыверсійнай групы і памочнікам камісара па камсамоле. Ён праявіў сябе як адважны баец. Пра гэта сведчаць і баявы ордэн Айчыннай вайны І ступені, ме
Штудзіруе «раёнку» ад коркі да коркі і верыць ва ўдачу наш падпісчык і шчаслівы ўладальнік тэлевізара Аляксандр Літвіновіч з Сухопаля

Штудзіруе «раёнку» ад коркі да коркі і верыць ва ўдачу наш падпісчык і шчаслівы ўладальнік тэлевізара Аляксандр Літвіновіч з Сухопаля

Працягваем знаёміць вас са шчаслівымі ўладальнікамі тэлевізараў у рамках нашага сумеснага з магазінам "Стройка" конкурсу! У сваю ўдачу верыў жыхар аг. Сухопаль Аляксандр Літвіновіч.. Верыў моцна і, можна сказаць, аддана. На працягу многіх дзесяцігоддзяў ён прымаў удзел у конкурсах, акцыях і гульнях «Раённых будняў». Але ні аднаго разу не прыцягваў увагу ўдачы ў свой бок. — Таму моцна здзівіўся, калі мне патэлефанавалі з рэдакцыі і прызначылі сустрэчу для ўручэння гэтага каштоўнага падарунка, — расказвае наш сухопальскі чытач. — Менавіта ўвага для мяне — самае каштоўнае, магчымасць сустрэцца з людзьмі, якія рыхтуюць настолькі цікавую газету. Прыемна, што пабачыўся з тымі, хто піша пра перадавікоў сельгасвытворчасці, пра пружанскіх спартсменаў. Гэтыя артыкулы для мяне найцікавейшы
Шчаслівая ўладальніца тэлевізара Вольга Таразевіч з Шарашэва: «40 гадоў выпісваю «раёнку» і раблю гэта не па звычцы, а свядома»

Шчаслівая ўладальніца тэлевізара Вольга Таразевіч з Шарашэва: «40 гадоў выпісваю «раёнку» і раблю гэта не па звычцы, а свядома»

Як ужо даведаліся нашы чытачы, адзін з трох тэлевізараў, якія перадаў падпісчыкам газеты магазін «Стройка», застаўся ў Пружанах. Нават шляхам матэматычнага прагназавання можна было яшчэ да падвядзення вынікаў конкурсу ўпэўнена заявіць, што адным са шчасліўчыкаў будзе жыхар горада. Таму што амаль кожную другую паштоўку са складзенай карцінкай мы атрымалі менавіта ад гарадскіх чытачоў. Нават шанец быў, што не адзін, а як мінімум два тэлевізары застануцца ў райцэнтры. Аднак удача распарадзілася інакш, бо палічыла, што і вяскоўцы маюць права на такую магчымасць. Асабліва тыя, хто моцна верыў у яе. Так і атрымалася па словах жыхаркі г.п. Шарашэва Вольгі Таразевіч. Вольга Мікалаеўна спачатку не магла справіцца са складаннем фрагментаў у правільную кампазіцыю. І нават думала закінуц
Тэлевізар да дня нараджэння — у падарунак ад «Раённых будняў» атрымала наша пастаянная падпісчыца Ніна Грэхава!

Тэлевізар да дня нараджэння — у падарунак ад «Раённых будняў» атрымала наша пастаянная падпісчыца Ніна Грэхава!

Пенсіянерка Ніна Грэхава на гэтым тыдні адзначыла свой дзень нараджэння. І… атрымала нечаканы падарунак ад рэдакцыі газеты і магазіна «Стройка» — тэлевізар. Дапамагла ў гэтым карцінка з парай лебедзяў, якую чытачка «Раённых будняў» склеіла, нават не спадзеючыся на ўдачу. А ўдача якраз і не адвярнулася. Так што жадаем прыемных праглядаў тэлепраграм Вам, Ніна Васільеўна, а таксама і надалей заставацца ў нашых чытацкіх радах. «Лебядзінай вернасцю» шэраг удзельнікаў нашага конкурсу назваў фотаэцюд фотакарэспандэнта Кацярыны Масік. Менавіта фота з выявай пары белых лебедзяў мы прапанавалі скласці з фрагментаў жадаючым, каб атрымаць падарунак. У выніку прыйшлі 423 пісьмы. Геаграфія іх аказалася досыць разнастайнай: 189 (каля 45 %) былі дасланы з Пружан, 21 — з Шарашэва, 20 — з Лі
З газетай па жыцці — пружанец Васіль Радзівончык

З газетай па жыцці — пружанец Васіль Радзівончык

Васілій Васільевіч Радзівончык, жыхар Пружан: — Выпісваю раённую газету ўжо 25 гадоў. Не ўсе матэрыялы мне падабаюцца, але лічу, што з прыходам цяперашняга галоўнага рэдактара выданне змянілася ў лепшы бок. Газета ажывілася, яе прыемна ўзяць у рукі, цікавае інфармацыйнае поле. Тут працуюць добрыя карэспандэнты. Асабліва хачу выдзеліць Уладзіслава Шпарлу, Ірыну Сядову. Вельмі добра, што на першай старонцы даецца змест значных матэрыялаў, якія размяшчаюцца ў газеце. Мяне не цікавяць аб’явы, спачуванні, а толькі жывыя матэрыялы: пра жыццё нашага раёна, яго развіццё. Люблю чытаць артыкулы, у якіх расказваецца пра дзейнасць цяперашняга нашага старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. Газеце жадаю дзейнічаць, жыць, больш цікавых матэрыялаў, больш крытычных публікацый. Жадаю павеліч
Застаюцца лічаныя дні, каб аформіць падпіску на «Раённыя будні»

Застаюцца лічаныя дні, каб аформіць падпіску на «Раённыя будні»

Сяргей Васільевіч, жыхар г. Пружаны: — Выпускі «Раённых будняў» прыходзяць у музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Там я працую рабочым. Калі выдаецца свабодная мінутка, абавязкова праглядаю свежы нумар. Цікавіць уся інфармацыя, а асабліва прыемна бачыць на старонках газеты сваіх знаёмых, даведацца, у каго дзень нараджэння ці юбілей. Газета насычаная і цудоўная! Жадаю шчасця, здароўя і любові ўсім у новым годзе!
Падведзены вынікі шахматна-шашачнага турніру на прызы газеты «Раённыя будні»

Падведзены вынікі шахматна-шашачнага турніру на прызы газеты «Раённыя будні»

Больш за два тыдні працягваўся традыцыйны турнір пад эгідай Пружан-скага РФСК «Мухавец», у якім змаглі прыняць удзел усе аматары баталій на клятчастых дошках, незалежна ад узросту і полу. Іх аказалася больш за дваццаць чалавек. Нагадаем, што другі год запар турнір праводзіўся ў памяць Аляксандра Мікалаевіча Чавусава, жыхара Пружан, які шмат гадоў з‘яўляўся яго нязменным удзельнікам і арганізатарам. Гульні праходзілі на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны. Пераможцамі ў шахматных партыях сталі: Аляксандр Лапінкевіч (1 месца),Міхаіл Грыцэвіч (2 месца)Сяргей Кажамячанка (3 месца). Сярод шашыстаў: лепшым гульцом стаў Віктар Бубенчык,на другім месцы — Анатоль Неміровіч,на трэцім — Міхаіл Цымбаліст. За актыўны ўдзел у турніры таксама адзначаны самы ўзрост
Карэспандэнт «Раённых будняў» «згуляў галавой» на тэлеканале «Беларусь 5». Чакаем эфіру праграмы!

Карэспандэнт «Раённых будняў» «згуляў галавой» на тэлеканале «Беларусь 5». Чакаем эфіру праграмы!

На мінулым тыдні карэспандэнт газеты «Раённыя будні» Руслан Басак прыняў удзел у здымках спартыўнай віктарыны тэлеканала «Беларусь 5» пад назвай «Гульня галавой». Яшчэ ў канцы жніўня Руслан праходзіў кастынг для ўдзелу ў тэлевіктарыне. А напрыканцы лістапада яго запрасілі ў студыю Белтэлерадыёкампаніі для здымак. Удзельнікі праекта «Гульня галавой» спаборнічалі ў чатырох перыядах, падчас якіх галоўны суддзя задаваў пытанні на спартыўную тэматыку. У першых трох этапах за правільны адказ удзельніку налічваліся 5 балаў, за няправільны балы здымаліся. У апошнім, чацвёртым, перыядзе гульцы павінны былі самі выбіраць складанасць пытання па шкале ад аднаго да трох. Таксама ўлічваліся балы, набраныя ў папярэдніх перыядах: кожныя 10 ачкоў перавагі над сапернікам давалі права дадатковага
Вялікі экран у цэнтры Пружан — выдатны варыянт для размяшчэння вашай рэкламы!

Вялікі экран у цэнтры Пружан — выдатны варыянт для размяшчэння вашай рэкламы!

Як заўважылі пружанцы і госці нашага горада, у цэнтры Пружан, насупраць галоўнай сцэны горада з’явіўся вялізны светладыёдны экран. На ім дэманструюцца розныя ролікі сацыяльнага напрамку, сустракаюцца сюжэты і пра наш горад і раён. На вялікім экране ёсць магчымасць размясціць рэкламу вашага прадпрыемства, арганізацыі, установы, прыватнага бізнесу. Кошт рэкламы вас прыемна здзівіць. Для тых, хто зацікавіўся гэтай інфармацыяй, прапануем тэлефанаваць у рэдакцыю газеты «Раённыя будні» па нумарах: 4-03-60 і 4-02-80. Ваша рэклама — на вялікім экране!
РФСК «Мухавец» і «Раённыя будні» запрашаюць да ўдзелу ў шахматна-шашачным турніры на прызы рэдакцыі

РФСК «Мухавец» і «Раённыя будні» запрашаюць да ўдзелу ў шахматна-шашачным турніры на прызы рэдакцыі

Раённы шахматна-шашачны турнір традыцыйна будзе прысвечаны памяці Аляксандра Мікалаевіча Чавусава. Узроставых абмежаванняў для ўдзельнікаў няма. Імі могуць быць як дарослыя, так і дзеці. Пераможцаў будуць вызначаць падчас гульняў. Першая – ужо заўтра, 15 лістапада, у 17.30 гадзін у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны. Пераможцы турніру атрымаюць прызы ад рэдакцыі газеты «Раённыя будні». Заяўкі на ўдзел вы можаце падаць і ўсе падрабязнасці даведацца па тэлефоне +37529 223-29-29. Удзельнічайце і перамагайце!
Якім выдаўся другі месяц восені ў інтэрнэт-рэсурсах «раёнкі»?

Якім выдаўся другі месяц восені ў інтэрнэт-рэсурсах «раёнкі»?

Кастрычнік падарыў нам даволі цёплыя дні, сярод якіх — дзень нараджэння газеты, імі ж развітаўся і саступіў месца лістападу, а значыць, і новым інфармацыйным нагодам для журналістаў «раёнкі». А вось якія навіны сталі найбольш папулярнымі ў вэб-прасторы ў другім месяцы восені, раскажам у нашым традыцыйным аглядзе. Электронную версію «Раённых будняў» — сайт budni.by — у кастрычніку наведала 13,7 тыс. карыстальнікаў, што на 1,1 тыс. больш, чым у верасні. Матэрыялам месяца, які займае першы радок нашага ТОПа, можна смела назваць артыкул пра сям’ю Пасько з Клепачоў. Галоўны герой матэрыяла — маленькі Ванечка — атрымаў статус «Дзіця міру», а аповед пра яго стаў самым праглядаемым на сайце, самым папулярным у нашай групе ў «Аднакласніках» і сабраў амаль 600 лайкаў у Instagram! Друг
Новы год блізка. А вы аформілі на «Раённыя будні» падпіску?

Новы год блізка. А вы аформілі на «Раённыя будні» падпіску?

Стартавала падпіска на перыядычныя выданні на 2024 год. Па-ранейшаму вы можаце аформіць яе ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна і ў паштальёнаў. Таксама магчыма зрабіць падпіску БЕЗ ДАСТАЎКІ. Яна будзе каштаваць прыкладна на 2,5 рубля ў месяц танней, але забіраць газету давядзецца самім у аддзяленнях «Белпошты». Аналагічную паслугу аказвае і «Белдрук»: можна падпісацца ў кіёску і забіраць тут газету. Заставайцеся з намі! Кошт падпіскі на «Раённыя будні» ў першым паўгоддзі 2024 года ЦАНА НА АДЗІН МЕСЯЦ: — серада і субота (63949) -- 14,02 руб., — толькі субота (63648) -- 11,68 руб., — ільготная для пенсіянераў, шматдзетных сем'яў, інвалідаў (63294) -- 13,62 руб., — для юрыдычных асоб, якія афармляюць падпіску для сваіх работнікаў, пенсіянераў і
Рэцэпты на Біс. Журавінавае варэнне з апельсінам і імбірам ад карэктара «Раённых будняў» Іны Антаноўскай

Рэцэпты на Біс. Журавінавае варэнне з апельсінам і імбірам ад карэктара «Раённых будняў» Іны Антаноўскай

Рэцэпт ад Іны Антаноўскай, карэктара газеты «Раённыя будні». Класічным варэннем гэта назваць нельга. Хутчэй, атрымліваецца вітамінная нарыхтоўка, якая так карысная цяпер, у няўстойлівае восеньскае надвор‘е. Яна і імунітэт павысіць, і настрой уздыме. ІНГРЭДЫЕНТЫ: журавіны — 1 кг,апельсін — 1 штука,корань імбіру — 100 г,цукар — 600-700 г (можна замяніць мёдам). ПРЫГАТАВАННЕ Усё вельмі проста. Журавіны, апельсін разам з цэдрай і ачышчаны імбірны корань трэба здрабніць у блэндары або з дапамогай мясарубкі. Дадаць цукар, добра размяшаць. Перакласці ў прастэрылізаваныя слоікі, закрыць пластыкавымі накрыўкамі. Майце на ўвазе: імбір мае дастаткова пякучы смак, пры ўсёй яго карыснасці ён супрацьпаказаны пры шэрагу захворванняў страўніка, печані, падстраўнікавай залозы, ды і н