Выстава «Беларуская вышыванка» ветліва адчыніла дзверы ў музеі «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў», і звязана менавіта з беларускім ручніком
Для аматараў нацыянальнай самабытнай культуры — гэта сапраўдны падарунак.
Праект знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі традыцыямі ткацтва і вышыўкі Ружанскага краю праз творы мясцовых умеліц: Таццяны Леановіч, Раісы Прэдка, Вольгі Левянковай, Ганны Хмялеўскай, Валянціны Якубені.
Пачатак экспазіцыі прадстаўлены саматканымі ручнікамі 20-х, 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэтыя ўнікальныя работы належаць маці і бабулі Таццяны Леановіч (на здымку справа), мясцовай майстрыхе, якая таксама пераняла такое рукадзелле і ўсё жыццё займаецца рознымі відамі вышыўкі.
— На некаторых ручніках бабуля Марыя пакідала першую і апошнюю літары імя, што адрознівала яе работы ад іншых. І гэта не толькі традыцыйны крыжык, але і двухбаковая гладзь. Дома стаялі кросны і яна займалася ткацтвам.














