Калонка галоўнага рэдактара. Вы — з намі, а мы — з вамі: няхай «раёнка» прыходзіць у кожны дом!
Добра, калі старыя сябры ідуць з намі праз жыццё, а яшчэ лепш, калі да іх далучаюцца новыя, са сваімі поглядамі, інтарэсамі, думкамі, перажываннямі, ідэямі.
Набрала абароты падпісная кампанія на другое паўгоддзе 2022 года. Сярод вялікага асартыменту розных выданняў, часопісаў, газет, ёсць месца і нашым “Раённым будням”. Прыемна ўсведамляць, што “раёнка” займае чацвёртае месца сярод аналагічных друкаваных выданняў Брэсцкай вобласці па тыражы. Нас апераджаюць толькі Столінская, Пінская і Баранавіцкая раённыя газеты. Але ж і колькасць насельніцтва там значна вышэйшая, чым у нас. Ды ўсё гэта не азначае, што супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Раённыя будні” павінны на гэтым супакойвацца. Не, нам трэба працаваць так, каб на наша выданне імкнулася падпісацца найбольшая колькасць чытачоў. Гэта


