Суббота, 17 января 2026

Калонка галоўнага рэдактара

Калонка галоўнага рэдактара. Толькі разам зможам усё

Калонка галоўнага рэдактара. Толькі разам зможам усё

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Профессия
Перагорнутая старонка 2024 года пайшла ў гісторыю. Зараз разам з нашымі чытачамі калектыў рэдакцыі раённай газеты будзе ўпісваць новыя радкі ў кнігу жыцця Пружанскага раёна, Брэсцкай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Дзякуй усім, хто выпісвае, чытае, любіць нашу газету, стараецца з яе дапамогай быць у курсе ўсіх падзей, дапамагае разам рыхтаваць цікавыя матэрыялы, вызначаць праблемы і разам старацца вырашыць іх. Мы ж не падвядзём, а будзем удасканальваць сваю работу, дызайн друкаванай версіі газеты «Раённыя будні» і ідэйны змест публікацый. З пачатку лютага газета будзе вярстацца ў новай, дасканалай праграме, а гэта значыць, павялічыцца якасць тэкстаў, фатаграфій, загалоўкаў. Ды і самі шрыфты пастараемся па памеры зрабіць даступнымі для ўсіх. Чытаць нас будзе зручна, а галоўнае, цікав
Ці па зубах «Арэшнік»?

Ці па зубах «Арэшнік»?

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое нядаўна праходзіла ў Мінску, у стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця інтэграцыйнага аб’яднання, акрамя многіх, быў унесены і пункт пра ваенна-палітычную бяспеку. У сувязі з гэтым Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зацвердзілі Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы. Дакумент быў прыняты ў сувязі са значнымі змяненнямі ваенна-палітычнай абстаноўкі і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ва ўсходне еўрапескім рэгіёне, у тым ліку і на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, узмацненнем санкцыйнага ціску з боку Захаду і беспрэцэдэнтнай інфармацыйнай вайны супраць дзяржаў-удзельніц. У тым ліку была заключана дамоўленасць між Кіраўнікамі дзвюх дзяржаў аб разгортванні комплексу гіпергукавой ра
Калонка галоўнага рэдактара. Непрыкрыты шантаж, альбо «Галубкі міру»: разважанні наконт сітуацыі ў Грузіі

Калонка галоўнага рэдактара. Непрыкрыты шантаж, альбо «Галубкі міру»: разважанні наконт сітуацыі ў Грузіі

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
Грузію пасля парламенцкіх выбараў штарміць. Робіцца спроба правесці чарговую каляровую рэвалюцыю. Скажаце: дзе Грузія і дзе Беларусь, здаецца, не краіны-суседкі. Справа ў тым, што ў гэтай закаўказскай дзяржаве адпрацоўваецца метадычка па правядзенні чарговай рэвалюцыі. Калісьці тут адна прайшла. Тады яе назвалі «ружовай». Зараз, хутчэй за ўсё, назавуць «петардавай». Бо мітынгуючыя ў нападах на паліцэйскіх выкарыстоўваюць феерверкі. Забіць не заб’еш, але шкоду значную нанясеш. Відаць, мадэратары бунту завезлі вялікую колькасць гэтых штуковін. Здаецца, бяскрыўдная рэч, тым больш Новы год наперадзе, ніхто і не падумаў бы, што яна можа ператварыцца ў зброю. Сцэнарый рэвалюцыі да болю падобны да ўкраінскага 2014-га і беларускага 2020-га гадоў: тратуарная плітка ў руках хуліганаў, «Кактэ
Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Профессия
Калі хочаш, каб цябе абдурылі, гэта абавязкова адбудзецца. Бо як інакш растлумачыць факты актыўнасці махляроў розных сартоў і павелічэння колькасці ашуканых? На гэты раз я не буду філасофстваваць наконт тэлефонных махляроў і іх ахвяр, кіберзлачынцаў. Размова пойдзе пра тых, хто на розных прэзентацыях набывае рэчы, якія ну не так нам і патрэбны, ды яшчэ і па вельмі завышаным кошце. Добра, калі пакупкі працуюць, прыносяць хоць нейкую карысць. А калі не? Што з гэтым усім рабіць? Грошы ж заплачаны і немалыя, здараецца, што і крэдыт аформлены. З банкам жа праз месяц трэба пачынаць разлічвацца. Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў даволі паважаны пружанец, які сябруе з газетай і раз-пораз звязваецца з намі, выказваючы розныя пажаданні і слушныя прапановы. Расказаў ён нам такую гісторыю. Не та
Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Культура, Новости, Палацик, Ружанские мотивы, Туризм
Якая наша гасціннасць? Ці ўсё зрабілі, каб прыняць гасцей, знайсці, што паказаць, пачаставаць прысмакамі, арганізаваць добры начлег? Гэтыя і іншыя пытанні агучваліся падчас пасяджэння райвыканкама. Спачатку заслухалі падрабязны даклад галоўнага спецыяліста райвыканкама па спорце і турызме Вольгі Клімук, якая паведаміла, як рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021—2025 гады ў Пружанскім раёне. Вольга Яўгеньеўна адзначыла, што мэтавыя паказчыкі дзярж-праграмы на Пружаншчыне выконваюцца. Вызначыла станоўчую работу па забеспячэнні росту экспарту турыстычных паслуг у 2024 годзе ў ААТ «Санаторый «Ружанскі», гасцініцы «Мухавец» КУВП «Камунальнік», Пружанскім лясгасе, грамадска-культурным комплексе «Мікалаеўскі» ААТ «Жураўлінае». Затым былі акрэслены неабходныя меры, якія,
Калонка галоўнага рэдактара. Разважанні на тэму Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Калонка галоўнага рэдактара. Разважанні на тэму Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара
Сёння адзначаецца 107-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дата не круглая, не юбілейная, але ўсё ж для многіх людзей — гістарычная, яскравая і, нават, настальгічная. Моладзь, хутчэй за ўсё, у сваёй большасці і не раскажа, чаму ж 7 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае свята, калі ёсць дадатковы выхадны, каб адпачыць і не ісці на вучобу, працу. Можна гэты дзень правесці з сям’ёй, арганізаваць культурны адпачынак. Беларусь — адна з нямногіх краін свету, дзе Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Раней, пры Савецкім Саюзе, назва свята ўтрымлівала яшчэ адно слова — «Вялікая». З цягам часу веліч падзеі страцілася, заваёвы рэвалюцыі сталі пераглядацца, ставіцца пад сумненне, многія з іх пачалі ачарняць. Можа, у нейкім сэнсе «ачарніцелі» і маюць крыху рацыі
Калонка галоўнага рэдактара. Вяртанне на шлях праўдзівы

Калонка галоўнага рэдактара. Вяртанне на шлях праўдзівы

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Фотофакт
Нядаўна да Дня народнага адзінства Прэзідэнт памілаваў 30 чалавек, асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці. Мала таго, у тых, хто збег за граніцу і вельмі жадае вярнуцца на Радзіму, такая магчымасць ёсць таксама. Трэба толькі напісаць заяву ў камісію па разглядзе зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой Рэспублікі Беларусь, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Там зробяць дэталёвую праверку і, калі ты не здзейсніў злачынства, якое цягне на крымінальны артыкул, то, калі ласка, вяртайся, прынось карысць краіне, свайму народу і сабе. Калі ж пакінуў на Радзіме брудныя сляды, то нейкую адказнасць давядзецца несці. Многія гатовы ўсё прайсці і перацярпець, толькі б вярнуцца на Радзіму. Гэта ведаю не па чутках. І мы кожнаму, хто адумаўся, пераасэнсаваў свае погляды, рады.
Калонка галоўнага рэдактара. Калі ёсць за што любіць нашу Беларусь

Калонка галоўнага рэдактара. Калі ёсць за што любіць нашу Беларусь

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости
Нядаўна пашчасціла пабываць у туры па Залатым кальцы Расіі. Вельмі прыемна было адчуваць, як да беларусаў адносяцца ў братняй краіне. Ды чаго там прыбядняцца, шмат дзе яшчэ. Пабываць удалося не толькі ў вялікіх гарадах, такіх як Масква, Уладзімір, Яраслаўль, Кастрама, але і ў маленькіх: Суздалі, Растове Вялікім, Пераслаўлі Залескім, Сергіявым Пасадзе. Усюды нас прымалі вельмі добра, асабліва калі даведваліся, што мы з Беларусі. Адразу лагоднелі твары, на вуснах з‘яўлялася добрая ўсмешка. «Браты вы нашы, —гаварылі расіяне. — Дзякуй вам, што не кінулі нас у цяжкі час, падтрымалі!» І заўсёды прасілі перадаць прывітанне нашаму Прэзідэнту, як яны казалі «бацьку», а таксама ўсім беларусам. Было гэта і ў старажытным Суздалі, калі ў музеі драўлянага дойлідства прыцэньваўся да берасцяной ча
Падманіце мяне, калі ласка! Чаму не варта верыць тэлефонным махлярам

Падманіце мяне, калі ласка! Чаму не варта верыць тэлефонным махлярам

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Происшествия
Хто будзе жадаць, каб яго падманулі? Але знаходзяцца такія людзі, і іх нямала, якія самастойна аддаюць аферыстам свае кроўна заробленыя грошы. З тыдзень таму зазваніў мой мабільнік. Нумар вызначыўся, але замест імя стаіць значок «~», на што я не звярнуў асаблівай ўвагі. Справа ў тым, што аднойчы гаджэт вырашыў абнавіць свой даведнік. У выніку многія нумары з імёнамі зніклі. Даведнік пакрысе аднаўляю, але яшчэ не ўвесь. Некаторыя знаёмыя тэлефануюць, ды імя не паказваецца. Дык вось. Зазваніў тэлефон, выклік ідзе з Беларусі, нумар: +37529-834-42-73. Адказваю. На тым канцы даволі прыемны жаночы голас вітаецца і паведамляе, што тэлефануе аператар МТС, маўляў, заканчваецца ў мяне з тэлефоннай кампаніяй тэрмін дагавора на абслугоўванне. Абсурднасць гэтай заявы перакрыла ўсе ранейшыя спробы м
Калонка галоўнага рэдактара. Аднойчы 30 год назад

Калонка галоўнага рэдактара. Аднойчы 30 год назад

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент, Профессия, Фотофакт, Экономика
Гэты год вельмі багаты на юбілейныя даты. Пра многія мы ўжо неаднойчы расказвалі. Але ёсць адна, якая не зусім і выдзяляецца між іншымі. Спаўняецца 30 год інстытуту прэзідэнцтва. Здаецца, гэта было ўчора. На палітычную арэну імкліва ўзышоў палітык новага фармату, рашуча настроены разварушыць балота беларускай так званай эліты, даць краіне новае дыханне. Гэта быў малады народны дэпутат, дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка. Ён быў сярод шасці кандыдатаў у першыя прэзідэнты маладой незалежнай краіны. Памятаю тую прэзідэнцкую гонку вельмі добра. Я, 24-гадовы хлопец, толькі нядаўна прыехаў з Казахстана, дзе служыў у адной з вайсковых часцей сувязі. У тыя гады пятнаццаць рэспублік-сясцёр выпнулі жыць самастойна па сваіх незалежных кватэрах. Пасля вайсковай
Польшча ўвяла на мяжы з Беларуссю буферную зону

Польшча ўвяла на мяжы з Беларуссю буферную зону

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
З 13 чэрвеня Польшча ўвяла на мяжы з Беларуссю буферную зону. Што гэта такое, з чым яе ядуць? І, галоўнае, навошта? Давайце паспрабуем разабрацца. Мы неаднойчы расказвалі аб праблемах на беларуска-польскай мяжы з-за спроб мігрантаў трапіць у Еўрасаюз. Нагадаем, што імкнуцца гэта зрабіць выхадцы з Афганістана, Сірыі, Ірака, Емена і іншых краін, дзе вядуцца баявыя дзеянні. Спробы выкліканы пошукам лепшай долі, чым тая, якую ім навязалі дабрадзеі, распачаўшыя гэтыя войны. А іх жа папярэджвалі, каб не лезлі са сваімі «дэмакратычнымі» каштоўнасцямі туды, дзе іх гэта рабіць ніхто не запрашае. Ім гаварылі разумныя палітыкі, што захлынуцца ў бежанцах. Так яно і ёсць. Праглядваючы зводкі здарэнняў, якія раз-пораз рэгіструюцца ў Пружанскім РАУС, звяртаеш увагу на паведамленні пра выезды о
Калонка галоўнага рэдактара. Сацыяльна небяспечнае становішча: трапіць – проста, выбрацца – цяжэй

Калонка галоўнага рэдактара. Сацыяльна небяспечнае становішча: трапіць – проста, выбрацца – цяжэй

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
На гэты раз паразважаем пра сям’ю, яе важную ролю ў грамадстве, пра сацыяльнае сіроцтва пры жывых бацьках, пра тое, што, на жаль, не ўсе сем’і шчаслівыя, ёсць па-свойму і няшчасныя. Хто ж у гэтым вінаваты? Галоўнае пытанне, якое разглядалася на прайшоўшай сесіі раённага Савета дэпутатаў, гучала так: «Аб арганізацыі прафілактычнай работы з сем’ямі на розных этапах крызісу ў рамках выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем‘ях». Дакладваў па гэтым пытанні намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Руслан Супрыновіч. У дакладзе чырвонай ніткай прайшло, што павялічылася колькасць сем‘яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (СНС
Калонка галоўнага рэдактара. Беларусь любім не толькі мы…

Калонка галоўнага рэдактара. Беларусь любім не толькі мы…

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости
Кожны дзень пры наведванні сацыяльных сетак у Інтэрнэце сустракаеш ролікі турыстаў, якія ўпершыню наведалі нашу краіну і залюбаваліся яе чысцінёй, прыгожай прыродай, здзівіліся гасціннасці беларусаў, якасці прадукцыі… Нехта скажа: маўляў, што тут незвычайнага, заўсёды так жылі. І будзе мець рацыю. Для нас гэта звыкла. А вось для тых, хто прыехаў з-за мяжы, многае ў нас дзіўна. Ну, тое, што расіяне захапляюцца Беларуссю, яшчэ можна зразумець, а жыхары «блаславёнай» Еўропы, дзе ўсё так па-райску добра, — вось гэта нечакана. Гартаючы старонкі сацсеткі ТікТок, даволі часта трапляеш на ролікі з прызнаннямі ў любові нашай Беларусі, яе людзям. Папулярнасць тураў у нашу краіну расце. Гэта дзякуючы таму, што кіраўніцтва нашай дзяржавы падоўжыла бязвізавы рэжым. Да нас могуць прыехаць жых
Калонка галоўнага рэдактара. Не маем права забываць

Калонка галоўнага рэдактара. Не маем права забываць

Актуально, Великая Победа, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь
У Беларусі кожны метр зямлі паліты крывёю воінаў, партызан, мірных жыхароў — ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Напамінам пра гэта служаць шматлікія помнікі, брацкія магілы, асобныя пахаванні вызваліцеляў, тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць краіны. Беларусь памятае, беларусы ніколі гэтага не забудуць. Набліжаецца святое для кожнага сапраўднага беларуса свята — Дзень Перамогі. 79 гадоў таму фашысцкая Германія капітулявала. Закончылася кровапралітная Вялікая Айчынная вайна, у якой загінуў кожны трэці беларус, 27 мільёнаў жыхароў СССР, а агульныя страты ў свеце ў выніку Другой Сусветнай вайны ацэньваюцца лічбай больш чым у 70 мільёнаў чалавек (пра што ў многіх краінах імкнуцца забыць). Дарэчы, і гэтая лічба загінулых — неканчатковая. Кожны год знаходзяцца безыменныя магілы я
Калонка галоўнага рэдактара. Дзейсным словам — па злых думках

Калонка галоўнага рэдактара. Дзейсным словам — па злых думках

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости
У размове падчас прызначэння Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што цяпер сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важную ролю ў развіцці Беларусі. Ідзе інфармацыйная вайна, перш за ўсё ў СМІ. Намі робіцца ўсё, каб зберагчы краіну ад вайны гарачай. І пакуль гэта ўдаецца. Напомнім нашым чытачам, што раней Уладзімір Пярцоў узначальваў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а яшчэ раней кіраваў МТРК «Мір у Беларусі». Як бачна, вопыт работы ў сродках масавай інфармацыі, ідэалогіі вялікі. У Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Барысавіч будзе кіраваць як ідэалагічнай работай, так і сродкамі масавай інфармацыі краіны. Раней Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначаў, што сіла СМІ раўназначна ядзернай зброі. Так яно і ёсць. Інфар