Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька
Калі хочаш, каб цябе абдурылі, гэта абавязкова адбудзецца. Бо як інакш растлумачыць факты актыўнасці махляроў розных сартоў і павелічэння колькасці ашуканых?
На гэты раз я не буду філасофстваваць наконт тэлефонных махляроў і іх ахвяр, кіберзлачынцаў. Размова пойдзе пра тых, хто на розных прэзентацыях набывае рэчы, якія ну не так нам і патрэбны, ды яшчэ і па вельмі завышаным кошце. Добра, калі пакупкі працуюць, прыносяць хоць нейкую карысць. А калі не? Што з гэтым усім рабіць? Грошы ж заплачаны і немалыя, здараецца, што і крэдыт аформлены. З банкам жа праз месяц трэба пачынаць разлічвацца.
Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў даволі паважаны пружанец, які сябруе з газетай і раз-пораз звязваецца з намі, выказваючы розныя пажаданні і слушныя прапановы. Расказаў ён нам такую гісторыю. Не та