
Кубак адзінства — у Брэсцкай вобласці! Рэспубліканскі турнір па дзюдо прымала Пружаншчына (+фота і відэа)
Вёска Клятное ў гэтыя выхадныя дні была цэнтрам дзюдо нашай краіны. Тут сабраліся юныя барцы з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, каб ва ўпартай барацьбе заваяваць медалі і пераходны кубак для зборнай каманды.
Заснавальнікамі і арганізатарамі турніру выступілі Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, упраўленне спорту і турызму аблвыканкама, Пружанскі райвыканкам.
Назва спаборніцтва невыпадкова, прысвечана дзяржаўнаму святу — Дню народнага адзінства. Забягаючы наперад, скажу, што не толькі пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды, але і ўсе ўдзельнікі спартыўнага свята.
Спаборніцтвы на татамі пачаліся ў 10 гадзін раніцы. Да афіцыйнага адкрыцця, якое адбылося ў 14.00, многія паспелі перамагчы і прайграць у сваёй вагавай катэгорыі.
Афіцыйнае