Среда, 22 марта 2023

Год мира и созидания

Маршрут аўтапарабегу судэкспертаў «Наша сіла ў адзінстве» прайшоў праз Пружаны (+відэа)

Маршрут аўтапарабегу судэкспертаў «Наша сіла ў адзінстве» прайшоў праз Пружаны (+відэа)

У мінулую суботу Пружаны прымалі маштабны аўтапрабег «Наша сіла ў адзінстве» з некалькіх дзясяткаў аўтамабіляў, арганізаваны ўпраўленнем Дзяржкамітэта судэкспертыз па Брэсцкай вобласці. https://www.youtube.com/watch?v=dgjs2kxstew Як паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення судовых экспертыз Андрэй Дзяшкевіч, у гэты значны для Дзяржкамітэта год, калі будзе адзначацца 10-годдзе стварэння структуры, запланаваны шэраг мерапрыемстваў. І, безумоўна, некаторыя з іх маюць гістарычную накіраванасць. Справа ў тым, што судэксперты прымаюць актыўны ўдзел у расследаванні крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. — Грамадскасць зараз знаёміцца з папярэднімі вынікамі праводзімых экспертыз пры эксгумацыі пахаванняў, аднак інфармацыя даецца ў выглядзе л
Векавы юбілей адзначыла і новы пашпарт атрымала жыхарка Пружан Вера Грэбень!

Векавы юбілей адзначыла і новы пашпарт атрымала жыхарка Пружан Вера Грэбень!

Новы пашпарт 100-гадовай жыхарцы нашага горада Веры Конанаўне Грэбень на днях асабіста ў рукі выдаў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС капітан міліцыі Дзмітрый Касюк. Дзмітрый Мікалаевіч завітаў да старажылкі дадому і павіншаваў яе з юбілеем, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і разам з дакументам грамадзяніна Беларусі ўручыў букет руж. Бабуля была прыемна здзіўлена візітам супрацоўніка пашпартнага стала і сардэчна падзякавала за аказаную ёй увагу. Вера Конанаўна адзначыла векавы юбілей 13 лютага. Для свайго паважанага ўзросту жанчына добра выглядае. Як кажуць дачка Лідзія і сын Аляксандр, якія даглядаюць маму, здароўе ў яе даволі някепскае. Дзеці дапамагаюць сталаму чалавеку адольваць магчымыя цяжкасці, разам жартуюць. Таксама бабулю наведва
У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак, 22 сакавіка, мітынгі пройдуць у Пружанах і ва ўсіх сельсаветах раёна

У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак, 22 сакавіка, мітынгі пройдуць у Пружанах і ва ўсіх сельсаветах раёна

22 сакавіка споўніцца 80 гадоў з моманту трагедыі вёскі Хатынь. У гэты дзень у 1943-м фашысцкія карнікі зажыва спалілі 149 жыхароў гэтай вёскі. Традыцыйна 22 сакавіка – гэта Дзень памяці жыхароў усіх спаленых вёсак. І ў гэты дзень па ўсім Пружанскім раёне пройдуць памятныя мітынгі. У Пружанах мітынг адбудзецца ў 15.00 гадзін каля помніка «Спаленым вёскам». Таксама мітынгі пройдуць у сельсаветах Пружанскага раёна: - у аг. Харава (Хараўскі сельсавет), у 9.00; - у аг. Шані (Шаняўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.00; - у в. Казлы (Мокраўскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 12.00; - у в. Новыя Засімавічы (Навазасімавіцкі сельсавет), у 12.00; - у в. Аранчыцы (Ліноўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.30; -
На сцяне макаткі, на дзежцы — надзежнік. Чытачы ўзгадваюць рэдкія дыялектныя словы

На сцяне макаткі, на дзежцы — надзежнік. Чытачы ўзгадваюць рэдкія дыялектныя словы

У адным з нумароў мы апублікавалі пісьмо Алены Раманоўскай з Роўбіцка, у якім жанчына ўзгадвала словы, якімі карысталіся беларускія сяляне яшчэ не так даўно, у сярэдзіне і другой палове мінулага стагоддзя. Алена Іванаўна нават прапанавала наладзіць своеасаблівы конкурс на веданне роднай мовы. Не скажу, што тэлефанаванняў і пісьмаў з нагоды падобнай прапановы атрымалі шмат, але яны былі. Дакладней за ўсіх, ды яшчэ і з прыкладамі, на пытанні адказала жыхарка в. Бузуны Антаніна Сцяпанаўна Карпыза. — Апоўзіны, гэта калі сена ставілі на піках, і там былі такія палкі тоненькія, іх звязвалі, накідалі на стог. Тры кійкі такія, каб вецер не разносіў сена. Пакот — гэта столь, па-руску «потолок». Калісьці прыйшла цётка, кажа: «Пакот сёння бяліла, то рука стамілася. А дзеці сцены мазалі». Б
Што адрамантавана ў раёне летась і чаму несанкцыянаваныя звалкі не знікаюць? Інтэрв’ю  з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд

Што адрамантавана ў раёне летась і чаму несанкцыянаваныя звалкі не знікаюць? Інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд

Заўсёды актуальным застаецца пытанне навядзення парадку на нашай з вамі зямлі. У гэтым плане ў Пружанскім раёне робіцца многае, і не толькі падчас адпаведных месячнікаў і акцый: высаджваюцца дрэўцы, работнікі камунальнай службы шчыруюць на высадцы прыгожых кветак, якія радуюць вока да позняй восені, праводзяцца суботнікі, падчас якіх прыбіраецца смецце. Многія жыхары раёна імкнуцца, каб рэгіён быў чыстым і ўтульным, прывабным воку. Не застаецца ўбаку ад навядзення парадку і Пружанская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: яна каардынуе шэраг работ, якія праводзяцца рознымі службамі, ажыццяўляе непасрэдны кантроль. Пра тое, што было зроблена ўвогуле за год мінулы на тэрыторыі раёна, мы пагутарылі з начальнікам інспекцыі Вольгай Дрозд. — Вольга Міхайлаўна, ц
Разам зробім Пружаншчыну прыгажэйшай! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку

Разам зробім Пружаншчыну прыгажэйшай! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку

Падрыхтоўка да 590-годдзя Пружан пачалася. Ужо стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна, які працягнецца да 14 красавіка. Рабочыя зялёнага будаўніцтва Ірына Блізнюк, Вольга Хілевіч, аператар кацельні Аляксандр Пышко работы Алег Цёхан. Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Бушук, работнікі камунальнай службы ўжо праводзяць замену газонаў па вуліцы Савецкай. У хуткім часе аналагічныя работы пачнуцца па вуліцы Р. Шырмы. Пасля спецыялісты зоймуцца пасадкай кветак. А ў канцы красавіка пройдзе традыцыйны рэспубліканскі суботнік, да якога далучацца ўсе працоўныя калектывы Пружаншчыны. Юлія Янушка. Фота Кацярыны Маіск
Ростані Юзафа Крашэўскага і стыкерпакі са шляхетнай гаворкай: у Пружанскім палацыку адкрылася персанальная выстава Анастасіі Балыш

Ростані Юзафа Крашэўскага і стыкерпакі са шляхетнай гаворкай: у Пружанскім палацыку адкрылася персанальная выстава Анастасіі Балыш

Сувязь мінулага з сучаснасцю, годны жыццёвы шлях знакамітых беларусаў, якія сваімі дзеяннямі «пісалі гісторыю», уплыў продкаў-суайчыннікаў на сённяшняе грамадства… Менавіта такія тэмы хвалююць і натхняюць заслаўскую мастачку Анастасію Балыш, персанальная выстава якой адкрылася напачатку сакавіка ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Імпрэзу пад назвай «Гасцёўня Юзафа Крашэўскага» пачала дырэктар музея Ангеліна Маруфенка, па запрашэнні якой у Пружаны завіталі сталічныя госці: мастачку суправаджалі не менш таленавітыя паплечніцы — кандыдат музыказнаўства Святлена Немагай і лаўрэат міжнародных конкурсаў Галіна Сакольнік. На экспазіцыі прадстаўлены творы, прысвечаныя дзейнасці і жыццю выбітных дзеячаў беларускай гісторыі розных стагоддзяў. Цэнтральнае месца ў выставачным праекце заня
Слова дэлегатам устаноўчага з’езда «Белай Русі». Гаворыць дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрычныя сеткі» Аляксандр Усік

Слова дэлегатам устаноўчага з’езда «Белай Русі». Гаворыць дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрычныя сеткі» Аляксандр Усік

Сваімі думкамі дзеліцца дэлегат устаноўчага з’езда па ўтварэнні новай палітычнай партыі, якая носіць пакуль рабочую назву «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». Аляксандр Усік, дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрычныя сеткі»: — Неабходнасць стварэння новай палітычнай партыі, якая б змагла яшчэ больш умацаваць, згуртаваць вакол сябе беларускае грамадства, наспела ўжо даўно. Зараз ідзе абмеркаванне праекта Праграмы ствараемай партыі з рабочай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». Лічу, што там прадугледжаны ўсе неабходныя ўмовы стварэння партыі, якія стануць прымальнымі для большасці жыхароў нашай краіны. Кожны, хто вырашыць далучыцца да гэтай партыі, зможа ўключыцца ў работу па падтрымцы інтарэсаў сваёй краіны і свайго народа. Мне пашчасціла
Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Віншуем вас з адным з самых галоўных дзяржаўных свят — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 15 сакавіка — значная дата для нашай дзяржавы. У гэты дзень краіна адзначае прыняцце свайго Асноўнага Закона. Ён стаў надзейным фундаментам для развіцця суверэннай Беларусі, выказваннем волі і інтарэсаў народа, сімвалам яго адзінства, згуртаванасці і згоды. Увабраўшы ў сябе найбагацейшы гістарычны вопыт пабудовы дзяржаўнасці, Канстытуцыя абумовіла тыя прагрэсіўныя пераўтварэнні, якія дазволілі ў складаны перыяд захаваць дзяржаўныя асновы, стаць на шлях стабільнага, устойлівага і паступальнага развіцця. Дзякуючы моцнай дзяржаўнай уладзе і праводзімай у інтарэсах народа палітыцы прагрэсіўных пераўтварэнняў мы здолелі захаваць народны здабытак, нарасціць эканамі
Члены РГА «Белая Русь» з Пружанскага раёна прынялі ўдзел у выбарах новага кіраўніка абласной арганізацыі. Ім стаў Мікалай Сопат

Члены РГА «Белая Русь» з Пружанскага раёна прынялі ўдзел у выбарах новага кіраўніка абласной арганізацыі. Ім стаў Мікалай Сопат

Адбылася выбарная канферэнцыя Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У якасці дэлегатаў ад Пружанскага раёна ўдзел у мерапрыемстве прынялі члены РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, Юрый Карповіч, Ірына Казарэз, Марыя Грышкевіч і Сяргей Дзямідаў (на здымку). На канферэнцыі быў выбраны новы кіраўнік абласной арганізацыі. Ім стаў Мікалай Сопат, які змяніў на гэтым пасту Аляксандра Бахановіча. Мікалай Паўлавіч узначальвае Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Таксама былі абраны савет абласной арганізацыі і прэзідыум. — Самае каштоўнае ў любой рабоце і грамадскай дзейнасці — гэта людзі, — адзначыў Мікалай Сопат. — Сярод накірункаў, якія будзе развіваць абласная арганізацыя РГА «Белая Русь», — работа з працоўнымі калектывамі і асабліва з моладдзю. Абавязкова будзе зроблены ак
Прафсаюзы падвялі вынікі 2022-га, узнагародзілі лепшых і абазначылі арыенціры на год бягучы (+многа фота)

Прафсаюзы падвялі вынікі 2022-га, узнагародзілі лепшых і абазначылі арыенціры на год бягучы (+многа фота)

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне савета Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім падвялі вынікі работы ў 2022 і абазначылі арыенціры на 2023 год. У рабоце савета прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня абкама прафсаюза работнікаў гандлю, спажыўкааперацыі і прадпрымальніцтва Уладзімір Тарасевіч. У сваім дакладзе старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук паведаміла аб колькасці пярвічак, стварэнне якіх на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў у рабоце раённага аб’яднання. Найбольш плённым для гэтага стаў 2020 год, калі было створана 12 пярвічак, з іх дзевяць — у недзяржаўным сектары эканомікі. У 2021 і 2022 гадах адпаведна з‘явілася пяць і дзве новых пярвічных арганізацый. І работа ў гэты
Вёсачка родная мая. Плябанцы: ці вернуцца ў гняздо буслы?

Вёсачка родная мая. Плябанцы: ці вернуцца ў гняздо буслы?

Для каго як, а для мяне самае цікавае падчас сустрэч з героямі будучых публікацый — разглядаць старыя фотаздымкі. Часам яны расказваюць нават яскравей, чым людзі. Так здарылася і падчас сустрэчы з Мікалаем Сцяпанавічам Кундам. Жыхар Плябанцаў якраз на стары Новы год адзначыў сваё 85-годдзе. Але лёс яго настолькі цесна пераплёўся з лёсам роднай вёскі, што расказваць пра іх паасобку проста немагчыма. Мікалай Сцяпанавіч і Алена Валянцінаўна Кунды. Фотаздымкаў у Мікалая Сцяпанавіча аказалася нямала, ды яшчэ свае альбомы прынесла яго пляменніца і хрэсніца Валянціна Кунда, яна ж — стараста Плябанцаў. Разбіраем усё гэтае адлюстраванне жыцця, слухаем тлумачэнні. — Салдат польскай арміі з шабляй у руцэ — дзядуля Сцяпан. Фота прыкладна 1937 года, а ў 38-м і хросны нарадзіўся. А вось тут —
ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»: а ў нас дзяўчаты проста клас!

ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»: а ў нас дзяўчаты проста клас!

Адвеку павялося, што жанчына для моцнай паловы чалавецтва з’яўляецца крыніцай натхнення, менавіта ёй прысвячаецца вялікая колькасць твораў, асабліва вершаў, у якіх прыгожа апісваюцца два самыя шчымлівыя і нават складаныя пачуцці — любоў і каханне. Гэтыя клапатлівыя і пяшчотныя жанчыны могуць стаць надзейным тылам для любога мужчыны. Але іх увагу і разуменне яшчэ трэба заслужыць!На здымку: начальнік МТК «Шарашова» Галіна Мятліцкая і аператары машыннага даення Ірына Паляк, Святлана Хахлова, Зоя Маразюк і Вольга Паламарчук. Менавіта яны даюць нам, мужчынам, стымул жыць на гэтым свеце, будаваць планы і здзяйсняць дзеля нашых любімых подзвігі. Жанчыны ж заслугоўваюць таго, каб іх дабіваліся, за іх змагаліся і проста кахалі. І для таго, каб паказаць, на што мы здольныя дзеля сваіх каханы
На премьеру исторического художественного фильма «Нюрнберг» приглашает кинотеатр «Спутник»

На премьеру исторического художественного фильма «Нюрнберг» приглашает кинотеатр «Спутник»

В рамках проведения мероприятий Года мира и созидания в кинотеатре "Спутник" г. Пружаны организуют премьерные показы исторического художественного фильма "Нюрнберг". Сеансы: 7, 12, 14, 15 марта в 16:00, 8 марта в 9:40, 9, 10 марта в 18:10, 11 марта в 11:00. Стоимость билета: 5,40 руб. Возрастное ограничение: 12+. Аннотация к фильму «Нюрнберг» 1945 год. В Нюрнберге начинает работу Международный военный трибунал. На суд, который впоследствии назовут Процессом Века, съезжается огромное количество людей со всего мира: город переполнен журналистами, адвокатами, переводчиками, свидетелями и множеством участников и сотрудников процесса. Среди тех, кто приезжает в Нюрнберг работать на Процессе — Игорь Волгин. Он мо
Наша апытанне: Якое яно, жаночае шчасце?

Наша апытанне: Якое яно, жаночае шчасце?

Напярэдадні 8 сакавіка хочацца паразважаць наконт умення жанчын паспяваць літаральна ўсюды. Яны працуюць, нараджаюць і выхоўваюць дзяцей, сочаць за сямейным ачагом, падтрымліваюць утульнасць у доме. Нягледзячы на няпростую працу і магчымыя асабістыя праблемы, іскрацца пазітывам, а таксама імкнуцца захоўваць проста ашаламляльны выгляд. Мы пацікавіліся ў прахожых, з якіх кампанентаў складаецца жаночае шчасце, і што дазваляе жанчынам быць «у рэсурсе»? Кацярына: — Кожны чалавек марыць сустрэць сапраўднае каханне. У поўнай ступені жанчына стане шчаслівай толькі пры наяўнасці любімага мужчыны, а яе прызванне, лічу, заключаецца ў мацярынстве. Я люблю песціць сябе стрыжкай і ўкладкай, а таксама наведваць сауну і басейн, але пакуль мой маленькі сынок не дазваляе адпачыць належным чынам.