Понедельник, 9 декабря 2024

Экономика

85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх. Ужо дзесяць гадоў Пружаншчына будуе мірнае жыццё. Хаця яшчэ захаваліся мясціны, якія нагадваюць пра жорсткія баі падчас вызвалення раёна ад фашысцкай акупацыі. Але пружанцы амаль што і не ўспамінаюць тыя «чорныя» гады, а штогод будуюць новае жыццё. 1955 год:13 факт. Практычна кожны год у сельскай гаспадарцы ставяцца новыя рэкорды, як у раслінаводстве, так і жывёлагадоўлі. Напрыклад, сярэдні вынік гадавых надояў дасягнуў 1071 кілаграма малака ад каровы. Тут таксама ёсць свае лідары: калгасы «Камунар», імя Леніна, імя Будзённага, «Сталінскі шлях» выйшлі на паказчык 1600 кг.14 факт. Пашы
Да ўвагі арганізацый! Меры стымулявання суб’ектаў гаспадарання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў

Да ўвагі арганізацый! Меры стымулявання суб’ектаў гаспадарання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў

Памер вылічанай сумы экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скід сцёкавых вод, захоўванне і захаванне адходаў вытворчасці штоквартальна могуць быць зменшаны (у памеры не больш за вылічаную суму адпаведнага экалагічнага падатку ў названы перыяд) на суму вырабленых расходаў на фінансаванне капітальных укладанняў (за выключэннем капітальных укладанняў, якія фінансуюцца з бюджэту) пры рэалізацыі адпаведна наступных прырода-ахоўных мерапрыемстваў: — узвядзенне і (або) рэканструкцыю газаачышчальных установак, установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама стварэнне аўтаматызаваных сістэм кантролю за выкідамі забру-джвальных рэчываў у атмасфернае паветра;— узвядзенне і (або) рэканструкцыю збудаванняў, установак і (або) прылад, прызна
Малако ад «Шчодрых Пружан» цяпер у поліэтыленавых пакетах!

Малако ад «Шчодрых Пружан» цяпер у поліэтыленавых пакетах!

Пружанскі малочны камбінат прыступіў да выпуску малака ў поліэтыленавых пакетах ёмістасцю 1 літр. Пакуль гэтую смачную прадукцыю можна набыць у фірменных магазінах "Верас" і ў гандлёвых кропках прадуктаў РГП "КобрынБакалея". У перспектыве малако з'явіцца і ў іншых аб'ектах гандлю райцэнтра, а таксама Брэсцкай вобласці.
Гандаль з «дажыначным адценнем»! Кірмаш «Пружанская восень»: што і па чым прадавалі і пакупалі (+многа фота)

Гандаль з «дажыначным адценнем»! Кірмаш «Пружанская восень»: што і па чым прадавалі і пакупалі (+многа фота)

Сапраўды, сёлетняя «Пружанская восень» стала адным з самых маштабных мерапрыемстваў бягучага года, сумяшчаючы і сам кірмаш, і святочную атмасферу ў фармаце «дажынак». Абедзве часткі гарманічна дапаўнялі адна адну. І тыя, хто у мінулую суботу пабываў на гарадскім кірмашы, набылі нямала каштоўнага — і для цела, і для душы. «Пружанская восень» — залатая восень Адразу варта адзначыць маштабнасць арганізаванага гандлю, які па аб’ёмах істотна пераўзышоў мінулагодні. У прыватнасці, на вуліцы Савецкай ад скрыжавання з Янкі Купалы і да павароту на Тармасава размясціліся прыватныя палаткі. Пераважная большасць была аддадзена прадаўцам адзення і іншых прамысловых тавараў. Тут можна было прыдбаць новыя ўборы, паліто ці боты. Іншыя набывалі інвентар для дачы, хатнія прылады, сувеніры
Чым здзіўляў восеньскі сельгаскірмаш у Ружанах

Чым здзіўляў восеньскі сельгаскірмаш у Ружанах

У першую чаргу парадаваў восеньскі кірмаш ружанцаў і гасцей пасёлка даволі багатым і разнастайным асартыментам. У дастатку было рознай агародніны: тут вам і перцы, і памідоры, нават зялёныя, і бульба, цыбуля, часнок. Было з чаго выбраць, не кажучы пра розныя гатункі мёду. Аматары кветак таксама засталіся задаволенымі, як і садаводы. Можна было набыць цікавыя вырабы з дрэва і воску. Нават падрыхтавацца да наступлення халадоў — купіць цёплыя курткі, боты і шкарпэткі. Сёлета парадавала аматараў каўбасы ААТ «Ружаны-Агра», якое правяло дэгустацыю сваіх гатовых мясных вырабаў і ў пасёлку, а на наступны дзень — і ў раённым цэнтры. Вы ведаеце, жадаючых пакаштаваць прадукцыю гаспадаркі хапала. Адным словам, нягледзячы на даволі прахалоднае надвор’е, усе засталіся зад
Калі пройдуць восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы ў Пружанскім раёне

Калі пройдуць восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы ў Пружанскім раёне

Сталі вядомы даты правядзення восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў у Пружанскім раёне. Першы з іх адбудзецца 12 кастрычніка (субота) у гарадскім пасёлку Шарашэва. Менш чым праз тыдзень, у пятніцу, 18 кастрычніка, кірмаш па продажы сельгаспрадукцыі разгорнецца ў Ружанах. Традыцыйны кірмаш «Пружанская восень» правядуць у райцэнтры 19 кастрычніка, у суботу. Па пытаннях правядзення кірмашоў і ўдзелу ў іх вытворцы сельгаспрадукцыі, прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, пчалаводы і насельніцтва могуць звяртацца ў аддзел эканомікі райвыканкама.
ААТ «Агра-Калядзічы» на вышыні

ААТ «Агра-Калядзічы» на вышыні

Прайшлі чарговыя абласныя дажынкі, якія сёлета святкавалі нашы хлебаробы ў г. Мікашэвічы. Вельмі прыемна, што падчас ушанавання працаўнікоў вёскі быў адзначаны наш раён, двойчы апладысменты гучалі ў адрас ААТ «Агра-Калядзічы». У мінулую суботу дырэктар сельгаставарыства Сяргей Субота прымаў з рук Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі Падзяку Прэзідэнта калектыву работнікаў ААТ «Агра-Калядзічы» за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і сертыфікат на новы трактар «Беларус 1221.3». Як адзначыў Сяргей Сяргеевіч, гэта вялікі гонар для гаспадаркі быць прызнанай у рэспубліцы, прымаць віншаванні ад самога Прэзідэнта. Нельга не заўважыць, што гэтая ўзнагарода для сельгаставарыства ўжо трэцяя па ліку. У 2018 годзе разам з падзякай атрым
Брэстчына адсвяткавала «Дажынкі» (+многа фота)

Брэстчына адсвяткавала «Дажынкі» (+многа фота)

Першы рэгіён стаў лідарам не толькі ва ўборачнай кампаніі, але і ў сяўбе азімых. Таму і свята хлебаробаў — «Дажынкі» — тут правялі першымі. У гэтым годзе сталіцай фестывалю-кірмашу сталі Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Каб павіншаваць аграрыяў і выказаць словы падзякі за нялёгкую працу, завітаў на свята і сам Першы — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дэлегацыю Пружаншчыны гасцінна сустрэлі на тэрыторыі Лунінскага сельсавета. Старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаілу Грышкевічу паднеслі каравай, спечаны з мукі новага ўраджаю. Само ж свята праходзіла ў прыгожых Мікашэвічах, якія паспелі аднавіцца і сустракалі гасцей ярка, шумна, весела. На вуліцах і завулках горада раскінуліся шматлікія падворкі, культурныя і гастранамічныя лакацыі, выставы. Кожны з падворкаў быў арыгінальны,
Ізноў пра арганізацыю нестацыянарнага гандлю ў Пружанах: раскладваем усё па паліцах

Ізноў пра арганізацыю нестацыянарнага гандлю ў Пружанах: раскладваем усё па паліцах

Пытанні арганізацыі нестацыянарнага гандлю мы не аднойчы асвятлялі на старонках «раёнкі». Тым не менш у насельніцтва часам узнікаюць такія пытанні, якім не перастаеш здзіўляцца. Мясцовыя жыхары абураюцца чаму, маўляў, каля дазволеных пунктаў гандлю, як, напрыклад, каля крамы «Палявы» на вул. Будаўнічай, рэалізуюць сваю прадукцыю прадпрымальнікі проста з машын. Абурэнні, вядома, беспадстаўныя, усё адбываецца на законных правах і за пэўную плату. Аднак, паводле чалавечых паняццяў, гэтыя так званыя «прыватнікі» ствараюць сур’ёзную канкурэнцыю тым, хто там даўно прапісаўся. Мясцовыя гандляры занялі месцы ў павільёне пад дахам, за гэта з іх не бярэцца аплата. Згодна з рашэннем райвыканкама ў горадзе ўстаноўлены платныя месцы для нестацыянарнага сезоннага гандлю. Прадпрымальнікі, якія
Уборку бульбы вядзе ААТ «Ружаны-Агра»

Уборку бульбы вядзе ААТ «Ружаны-Агра»

НА ЗДЫМКУ: як кажуць паляводы Уладзімір Саломка і Вольга Дзмітрыева, дрэннай работы не бывае. Хто забяспечыць жыхароў нашага раёна другім хлебам? Ужо не першы год вырошчваннем бульбы займаюцца ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі» (125 га), ААТ «Ружаны-Агра» (70 га) і РУП «АСГДС» (35 га). Усе гаспадаркі ўбіраюць караняплоды. Жыццё без бульбы для беларуса — гэта не жыццё. Добра, што мы кожны дзень маем на стале хлеб. Але толькі ўспомніць дзяцінства… Якая смаката была тая запечаная на кастры бульба, разламаў адну — і ад яе ў паветры з’яўляецца такі пах, што аж галава ідзе кругам! Ды і ў сталым узросце наўрад ці хто з нас адмовіцца ад яе, смажанай, запечанай у духоўцы, проста зваранай і патоўчанай з маслам. Ці не трэба будзе нам адмаўляцца ад звыклых страў з бульбы, мы раскажам вам на пр
«Перастаць кланяцца імпартнаму яблыку». Лукашэнка пра задачу краіны ў пладаводстве

«Перастаць кланяцца імпартнаму яблыку». Лукашэнка пра задачу краіны ў пладаводстве

Беларусь павінна забяспечваць сябе пладамі ўласнай вытворчасці, перш за ўсё яблыкамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы фермерскую гаспадарку пад Маладзечнам, якая спецыялізуецца на пладаводстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Нам трэба, каб перасталі кланяцца імпартнаму яблыку. Каб быў свой яблык. Каб былі забяспечаны. У нас вялікая патрэбнасць у яблыках. Але для гэтага патрэбны сховішчы. Трэба сваё", - сказаў Прэзідэнт. Міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксею Багданаву Прэзідэнт даў даручэнне: "Трэба дапамагаць. І дакладна ведаць, колькі нам трэба на краіну, колькі рынак можа спажыць". Задача не толькі забяспечыць патрэбнасці краіны, але і пастаўляць на экспарт. Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці актыўна падтрымліваць р
Да ўвагі незанятых грамадзян

Да ўвагі незанятых грамадзян

Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва інфармуе, што ў цяперашні час камісія працуе з базай дадзеных працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы, у ІІ квартале 2024 года. Калі грамадзяне, звесткі пра якіх ёсць у базе дадзеных, звярнуліся ў камісію і далі дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, то яны не ўключаюцца ў спіс незанятых у эканоміцы працаздольных грамадзян, якія павінны аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па поўных тарыфах, пачынаючы з 1-га дня месяца, наступнага за месяцам звароту. Працуючым на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза (Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Кыргызстан, Расійская Федэрацыя) па працоўным дагаворы (кантракце) або праходзячым навуча
Калі лес становіцца лёсам

Калі лес становіцца лёсам

Надыходзячае прафесійнае свята для Пружанскага лясгаса сёлета супадае з яшчэ адной знакавай падзеяй: арганізацыя адзначае свой 80-гадовы юбілей. Ёсць яшчэ адно сімвалічнае спалучэнне — святкаванне лесаводаў праходзіць у Год якасці, у скарбонку якога работнікі лясной гаспадаркі робяць істотны ўклад. Нашы задачы, якія ўключаюць захаванне, памнажэнне і эфектыўнае выкарыстанне галоўнага багацця краіны — лясоў, засталіся нязменнымі. Але разам з тым нароўні з паўсядзённай працай мы звяртаем увагу і на яе якасць. Нельга сказаць, што раней усе абавязкі пружанскімі лесаводамі выконваліся «па сярэднім паказчыку». Літаральна ў кіламетры ад кожнага населенага пункта раёна зараз шуміць здаровы лес, высаджаны нашымі рукамі. Карпатлівая праца леснікоў захоўвае зялёную прыгажосць Пружаншчыны. А яшчэ ў
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Пружаншчыны!

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Пружаншчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам —Днём работнікаў лесу! Лес — гэта неацэнны дар і найвялікшы нацыянальны здабытак. Гэта неад’емная частка нашага жыцця, культуры і гісторыі. Прырода шчодра надзяліла Пружанскі раён ляснымі рэсурсамі. Лясная гаспадарка — адна з вядучых галін эканомікі і важкая частка яго вытворчага патэнцыялу. Высакародная праца лесаводаў здаўна знаходзілася ў шэрагу найбольш паважаных і ганаровых прафесій. Яе выбіраюць людзі, бязмежна любячыя прыроду, валодаючыя пачуццём высокай адказнасці за захаванне прыгажосці і багацця малой радзімы. Дзякуючы вашаму клопату лясныя ўгоддзі раёна захоўваюць сваю прывабнасць і прыгажосць. Пераадольваючы цяжкасці і складаныя ўмовы надвор‘я, работнікі галіны нясуць нялёгкую вахту па ахове лясоў ад пажараў, праводзяць лесаадна
Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Ірана наведаць Беларусь

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Ірана наведаць Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перадаў запрашэнне Прэзідэнту Ірана Масуду Пезешкіяну наведаць з візітам Беларусь. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з сакратаром Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Акбарам Ахмадзіянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Іранскі народ зусім нядаўна перажыў вялікае няшчасце - загінуў ваш Прэзідэнт. Але вы мужна прайшлі гэты перыяд, вы выбралі новага Прэзідэнта. Я вас віншую з гэтым і хачу, каб вы перадалі вашаму Прэзідэнту, што мы чакаем яго ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Як паведамлялася, у маі бягучага года ў авіякатастрофе трагічна загінулі Прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі і шэраг высокапастаўленых кіраўнікоў гэтай краіны. У ліпені на прэзідэнцкіх выбарах перамогу атрымаў Масуд Пезешкіян. "Дыялог паміж Мі