
Падраздзяленні Пружанскага лясгаса правялі вучэнні і праверылі гатоўнасць да сезону пажараў (+многа фота)
На базе Бярозаўскага лясніцтва напрыканцы мінулага тыдня прайшлі дэманстрацыйна-практычныя вучэнні падраздзяленняў Пружанскага лясгаса з мэтай праверкі гатоўнасці да пажаранебяспечнага перыяду.
Раней падобныя агляды ладзіліся непасрэдна ў структурных падраздзяленнях. Аднак дзеючыя пажарныя лясныя аховы сумесна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы. Гэтак жа яны дзейнічаюць і пры ўзнікненні сур’ёзных лясных пажараў. Як адзначыў начальнік аддзела аховы і абароны лесу Брэсцкага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Канстанцін Скрабец, неабходна не толькі пракантраляваць гатоўнасць тэхнікі і людзей, але і ацаніць зладжанасць ахоўных брыгад, узровень іх ведаў і ўменняў.
— Пажар лягчэй ліквідаваць на самым пачатку ўзгарання, але ж лесаводы павінны быць гатовыя і да маштабных дзеянн