Суббота, 14 декабря 2024

Фотофакт

Першы рэгіён – па справах першы. Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе (+фота)

Першы рэгіён – па справах першы. Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе (+фота)

Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе з дня ўтварэння. З нагоды гэтай даты ў абласным цэнтры адбыліся святочныя мерапрыемствы. На вуліцы Ленінградскай, каля Палаца спорту «Вікторыя», разгарнуліся пляцоўкі, прадстаўленыя раённымі цэнтрамі Брэстчыны з узорамі дасягненняў, адметнасцямі, самабытнасцю, гістарычнымі асобамі. Было чаму падзівіцца, парадавацца, пра што даведацца. Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Глушко, прыняла ўдзел у свяце. У склад дэлегацыі ўвайшлі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксан
Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Нядаўна ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» былі падведзены вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу педагагічнага майстэрства «Лепшы выхавальнік аздараўленчага лагера». Фіналістам гэтага творчага спаборніцтва стала Дыяна Пінчук з Ліноўскай СШ, якая была адзначана адпаведным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для Дыяны Мікалаеўны гэта не першая ўзнагарода, хаця і яна прымушае заваёўваць новыя вяршыні. Пра свае ўражанні і планы настаўніца расказала ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт», якое дзейнічае ў Ліноўскай СШ. — У гэта цяжка паверыць, але вопыт працы ў дзіцячых лагерах, насамрэч, у мяне невялікі: я ўсяго два разы была выхавальнікам у аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем «Юны турыст». Сёлета паспяхов
Падвялі вынікі, пагутарылі аб надзённым

Падвялі вынікі, пагутарылі аб надзённым

Дваццаць шостага лістапада бягучага года член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч правёў гутарку ў працоўным калектыве ААТ «Жураўлінае». Падчас сустрэчы вялася размова пра электаральную кампанію 2025 года і сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, падвялі вынікі работы Мокраўскага сельскага выканаўчага камітэта. Удзел у гутарцы прынялі старшыня названага сельвыканкама Вольга Грышкевіч і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Момлік. — Сёння мы па праве можам ганарыцца сваім укладам у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, дэманстраваць свету важныя рэзультаты росту, смела ставіць і вырашаць амбіцыёзныя задачы. Вынікі нашай дзейнасці з’яўляюцца аснова
Шахматна-шашачныя баталіі

Шахматна-шашачныя баталіі

Шахматна-шашачны турнір памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні» стартаваў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Прысвечаны турнір 85-годдзю Пружанскага раёна і 85-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты. Завершацца баталіі на дошках у другой палове снежня. Адзначым, што за прызы «раёнкі» змагаюцца жыхары Пружан розных узроставых катэгорый. Самаму малодшаму — Сямёну Служанікіну — толькі 10 год. Самаму старэйшаму — Анатолю Іванавічу Неміровічу — 76 гадоў. На жаль у гэтым годзе па стану здароўя не зможа прыняць удзел у турніры старэйшы аматар шахмат і шашак Уладзімір Ільіч Чакашоў. Пажадаем Уладзіміру Ільічу моцы і здароўя. Дарэчы, наш самы юны ўдзельнік Сямён Служанікін ужо другі год запар прымае ўдзел у турніры. Яшчэ з дзіцячага садка яму прыві
Інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?»

Інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?»

Восеньскі тур інтэлектуальнай гульні «Дзе логіка?» прайшоў на днях у гарадскім Палацы культуры. Арганізатарам выступіла ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат». Трэба аддаць належнае кіраўнікам студыі Анастасіі Ціхановіч і Наталлі Іванцовай у тым, што яны ўмеюць зацікавіць моладзь сваімі нестандартнымі падыходамі да любога мерапрыемства, асабліва калі трэба ўключыць не толькі веданне пытання, але і логіку. Паверце, некаторыя заданні ставілі ў тупік дарослых. Нас уключаць лагічнае мысленне навучыла жыццё. Дзеці пакуль яшчэ гэтаму не навучыліся. Але ці так гэта? Усё з лагічным мысленнем у нашых вучняў школ і гімназіі ў парадку. Не буду пералічваць назвы раўндаў, скажу адно: юнакі і дзяўчаты нядрэнна з гэтым з усім спраўляліся. Нават нягледзячы н
Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён. Праблемы ў жыллёва-камунальнай сферы заўсёды былі, ёсць і будуць. Гэта даволі складаная галіна ва ўсёй сістэме жыццядзейнасці чалавека і заўсёды знойдуцца незадаволеныя, бо ўсе жадаюць усяго і адразу. Пытанне толькі ў тым, наколькі хутка і якасна гэтыя праблемы вырашаюцца на месцах. 26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Тру-біла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён. Разам з прадстаў-нікамі сферы ЖКГ і кіраўніцтвам раёна ў райвыканкаме правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб. За час сустрэчы разгледжаны пытанні, звязаныя з адменай чаргі на жыллё, павышаным узроўнем шуму ў кватэры ў ацяпляльны сезон, будаўніцтвам і атрыманнем арэнд
Прэзентацыі альбома «Слабудка — гістарычная спадчына»

Прэзентацыі альбома «Слабудка — гістарычная спадчына»

Цяперашняя восень — знамянальная дата ў жыцці вёскі Слабудка Пружанскага раёна. 130 гадоў назад была такая ж восень: раніцай імжыў халодны лістападаўскі дождж, днём скрозь кроны дрэў прабіваліся нясмелыя прамяні сонца, увечары паскубваў першы мароз. А на зямлі кіпела праца, будаваліся першыя казармы будучага пасялення. Паводле гістарычных дакументаў, у далёкім 1894 годзе «на пустэчах, загадзя выкупленых дзяржавай у памешчыка Трамбіцкага з маёнтка Лінова, у 6 вёрстах ад Пружан» размясцілася 38-я артылерыйская брыгада. Прайшла не адна восень, перш чым вёска стала звацца Слабудкай. На працягу стагоддзя назвы населенага пункта змяняліся: Артылерыйскія казармы, Міхайлаўскі штаб, Кашары і ўжо пасля — Слабудка. Пра гэта і многае іншае звесткі скрупулёзна збіралі аматары гісторыі Уладзімір
Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Астане прыбыў на саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У сталіцу Казахстана беларускі лідар прыляцеў напярэдадні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Мерапрыемства праводзіцца ў Палацы Незалежнасці. На ўваходзе Аляксандра Лукашэнку прывітаў гаспадар саміту - Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. У гэтым годзе Казахстан старшынствуе ў АДКБ. Усяго ў саміце прымуць удзел пяць кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ. Акрамя Прэзідэнта Беларусі, гэта прэзідэнты Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Кыргызстана. У склад АДКБ таксама ўваходзіць Арменія, аднак раней прэм'ер-міністр гэтай краіны Нікол Пашынян заяўляў аб замарозцы ўдзелу ў рабоце арганізацыі. На саміце ў Астане лідары краін абмяняюцца меркаваннямі аб міжнароднай і рэгіянальнай
Праблема з іншага боку. Якую ж зловіш рыбку пры такіх умовах?

Праблема з іншага боку. Якую ж зловіш рыбку пры такіх умовах?

У адным з нумароў «раёнкі» пад рубрыкай «Сітуацыя» быў надрукаваны матэрыял «Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая…». У ім карэспандэнт газеты паспрабавала разабрацца з сітуацыяй наконт платнай рыбалкі на возеры вёскі Асошнікі. Пасля выхаду ў свет нумара газеты з артыкулам у рэдакцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары і нават тыя, хто нарадзіўся ў гэтай вёсцы і зараз не пражывае, але часцяком наведвае малую радзіму, прыязджае да бацькоў, з абурэннем і нязгодай з фактамі, выкладзенымі ў матэрыяле. Мы вырашылі пабываць на месцы і паслухаць прадстаўніка мясцовых рыбакоў. Акрамя гэтага, тлумачэнні нам таксама даў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Уроніч. З Сяргеем Міхайлавічам мы звязаліся перад тым, як выехаць на месца, каб удакладн
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве двух лідараў, якая была прынята па выніках перагавораў у Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Абодва лідары дзяржаў выказалі глыбокую занепакоенасць эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе, які прывёў да разбуральнага гуманітарнага крызісу і значных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў сектары Газа і Ліване. Бакі заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване, удараў па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, забеспячэння бесперабойнай і бяспечнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі, стрыманас
Парадак на дарогах пад кантролем ДАІ

Парадак на дарогах пад кантролем ДАІ

На здымку: праверку дакументацыі праводзіць інспектар ДПС Аляксандр Арэшчанка. Па 24 лістапада на дарогах раёна Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла прафілактычныя мерапрыемствы па захаванні бяспекі пры аўтобусных перавозках пасажыраў, у тым ліку арганізаваных груп дзяцей. Гэты комплекс уключаў рэйдавыя праверкі грамадскага транспарту, у тым ліку і маршрутных таксі на рэгулярных і нерэгулярных рэйсах. Падчас рэйдаў інспектары правяралі тэхнічны стан машын, неабходную дакументацыю і правамернасць пераабсталявання тэхнікі, якой выконваюцца перавозкі пасажыраў. Акрамя гэтага, супрацоўнікамі ДАІ на асаблівым кантролі трымалася выкананне кіроўцамі маршрутак Правілаў дарожнага руху: хуткаснага рэжыму, пры манеўраванні, а таксама праезду рэгулюемых і нерэгулюемых пешаходных пераходаў, скрыжавання
Нашы плыўцы зноў на вышыні!

Нашы плыўцы зноў на вышыні!

НА ЗДЫМКУ: нашы плыўцы пасля завяршэння спаборніцтваў. У мінулыя выхадныя ў горадзе Мінску прайшоў першы этап адкрытага рэспубліканскага турніру па плаванні «Дзіцячая ліга плавання». Удзел у спаборніцтвах прыняло больш за 600 дзяцей і падлеткаў з розных рэгіёнаў нашай краіны, а таксама з Расійскай Федэрацыі. Сярод іх былі і выхаванцы СДЮШАР № 2 г. Пружаны. Нашы плыўцы зноў паказалі сябе з найлепшага боку і дамагліся выдатных вынікаў. У чарговы раз парадавалі выхаванцы трэнера Сяргея Каляды. Так Цімур Дакімовіч заваяваў адразу пяць узнагарод.  Тры з іх — сярэбраныя, за 50, 100 м батэрфляем і 50 м брасам. Галоўнай перамогай хлопца стаў медаль залатой вартасці, які Цімур атрымаў на дыстанцыі 100 м брасам. А вось у мнагаборстве яму дастаўся кубак за трэцяе месца. Дзве сярэбраныя ўзна
«SuperПРОФІ-2024»

«SuperПРОФІ-2024»

Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь «SuperПРОФІ-2024». На здымку: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юлія Пасько ўручае грамату загадчыку аддзела вэб-інфармацыі газеты «Раённыя будні» Уладзіславу Шпарлу. У абласным этапе Пружанскі раён прадставілі тры маладыя спецыялісты: Дар’я Кашуба (ААТ «Шані-аграпрадукт»), Ульяна Апаляйчук (першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»), Уладзіслаў Шпарла (газета «Раённыя будні»). Па выніках пераможцамі абласнога этапу сталі Уладзіслаў Шпарла і Ульяна Апаляйчук. Узнагароды пераможцам уручыла Юлія Пасько, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райв
Дзень Зеляневіцкага сельсавета

Дзень Зеляневіцкага сельсавета

На мінулым тыдні, у пятніцу, у адпаведнасці з распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Грышкевіча прайшоў Дзень Зеляневіцкага сельсавета. Кожны чалавек — гэта асоба, са сваім характарам. І заўсёды прыемна, калі цябе не пакідаюць сам-насам з праблемамі, працягваюць руку дапамогі ў цяжкую мінуту, прымаюць удзел у тваім жыцці, не даюць застацца аднаму, калі вакол кіпіць жыццё. Тое ж самае можна сказаць і пра такую адміністрацыйную адзінку, як сельсавет. З той розніцай, што там увагі чакае не адзін чалавек, а сотні. Тым не менш, да іх таксама трэба прыслухоўвацца, бачыць іх, ствараць такія ўмовы, каб жылося добра і спакойна. Такая ж мэта праследуецца падчас правядзення Дзён сельсаветаў у нашым раёне. Які быў зроблены наказ перад пачаткам мерапрыемства? Не проста
Лукашэнка і Шахбаз Шарыф праводзяць перагаворы ў Ісламабадзе

Лукашэнка і Шахбаз Шарыф праводзяць перагаворы ў Ісламабадзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф праводзяць афіцыйныя перагаворы ў Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Перад тым як адправіцца ў рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Пакістана, Аляксандр Лукашэнка правёў пратакольную сустрэчу з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Мухамадам Ісхакам Дарам. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ў адпаведнасці з практыкай дзяржаўнага пратакола Пакістана коратка прадставіў Прэзідэнту інфармацыю аб асноўных элементах праграмы візіту і стане двухбаковых беларуска-пакістанскіх адносін, пасля чаго кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў афіцыйную рэзідэнцыю прэм'ер-міністра. Шахбаз Шарыф сустрэў беларускага лідара каля ганка. Перагаворам папярэднічала цырымонія фатаграфавання і афіцыйнай сустрэчы Алякс