
Трэнер-выкладчык па плаванні СДЮШАР № 2 Сяргей Каляда сваім прыкладам і адданасцю любімай справе пераўтварыў першыя няўпэўненыя ўзмахі юных спартсменаў у магутныя чэмпіёнскія заплывы
У спорце ёсць асаблівая магія, калі за бляскам медалёў і трыбуннымі авацыямі стаіць адзін чалавек, які ў сваім падапечным своечасова разгледзеў талент і даў магчымасць яму развіцца. Размова ідзе пра трэнера-выкладчыка па плаванні СДЮШАР № 2 Сяргея Аляксандравіча Каляду, які сваім прыкладам і адданасцю любімай справе пераўтварыў першыя няўпэўненыя ўзмахі юных спартсменаў у магутныя чэмпіёнскія заплывы.
Шлях да спартыўных вяршыняў у Сяргея пачаўся з 7 класа, бо менавіта ў гэтым узросце ў хлапчукоў узнікае пачуццё саперніцтва, калі хочацца даказаць, што я — лепшы! Ён сам запісаўся на секцыю па лёгкай атлетыцы ў 1-ю спартшколу і, адчуўшы смак сапраўднага спорту, ужо праз два гады апынуўся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. Пасля сканчэння школы выбар прафесіі быў наканаваны, і юнак