
Ёсць чаму павучыцца і пераняць вопыт
На мінулым тыдні ў Пружанскім раёне прайшоў выязны семінар-практыкум для асоб, якія стаяць у рэзерве кадраў на замяшчэнне кіраўнічых пасад і ўключаны ў кадравы рэестр Главы дзяржавы, а таксама назначаных старшынь райвыканкамаў. Да нас завіталі кіраўнікі райвыканкамаў, розных структурных арганізацый, якія звязаны з адміністрацыйнай дзейнасцю з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці.
Мэта семінара: абмен вопытам па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, удасканаленне кіраўніцкіх ведаў і навыкаў на прыкладзе прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці.Адзначу, што ў Пружанах гэта быў ужо другі дзень работы выязнога семінара. Першы праходзіў у Баранавіцкім раёне.
Пружанская частка мерапрыемства прадугледжвала пленарнае пасяджэнне і візіты ў шэраг арганізацый раёна