Среда, 10 декабря 2025

Ружанские мотивы

Ружанскі палац: перспектывы развіцця

Ружанскі палац: перспектывы развіцця

На тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў прайшло выязное рабочае пасяджэнне, прысвечанае рэстаўрацыі і перспектывам далейшага развіцця аб’екта культуры. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны вынікі работ па рэстаўрацыі і кансервацыі на галоўным і ўсходнім корпусах, новыя адкрыцці археолагаў, прапановы па далейшым вывучэнні, аднаўленні і развіцці палацавага комплексу. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь С.А.Саракач, старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіч, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама С.Б.Панасюк, прадстаўнікі рэстаўрацыйных арганізацый і іншыя зацікаўленыя. У канструктыўным дыялогу былі вызначаны далейшыя планы па рэстаўрацыі, музеефікацыі і выкарыстанні Ружан
Ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец» адкрылі ў Ружанскай СШ імя Марача (+многа фота)

Ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец» адкрылі ў Ружанскай СШ імя Марача (+многа фота)

Серада бягучага тыдня для сістэмы адукацыі нашага раёна была адзначана чарговай знакавай падзеяй. Цяпер ужо на базе Ружанскай сярэдняй школы імя Казіміра Марача быў адкрыты ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец», у які ўступілі навучэнцы сёмых і дзявятых класаў. Сёння ў нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Што ёсць такое патрыятызм? Канечне, непамерная любоў да Радзімы, жаданне прыносіць ёй толькі карысць, заўсёды быць гатовым стаць яе абаронцам, годна несці званне грамадзяніна сваёй самай непаўторнай Беларусі. Гэта ў агульных рысах. А для навучэнцаў? У першую чаргу добра вучыцца, быць заўсёды чэсным з сабой і таварышамі, прымаць актыўны ўдзел у жыцці школы і роднай старонкі і, канечне, рыхтавацца да таго, каб у будучым стаць абаронцам сваёй
Любяць працу і аддаюць ёй часцінку душы работнікі ААТ «Ружаны-Агра» Аляксандр Макарэвіч і Аляксей Юрэня

Любяць працу і аддаюць ёй часцінку душы работнікі ААТ «Ружаны-Агра» Аляксандр Макарэвіч і Аляксей Юрэня

Людзі, чэсныя, працавітыя, адкрытыя душой, — заклад поспеху ў сельскай гаспадарцы. Менавіта такімі працаўнікамі і славіцца ААТ «Ружаны-Агра». Хоць колькі купі трактароў і аўтамабіляў, але калі на іх няма каму працаваць або за руль сядае гультай, то якой аддачы ад тэхнікі тады чакаць? Можна сказаць, выкінутыя на вецер грошы. А вось калі за справу бярэцца чалавек, які з дзяцінства марыў круціць абаранку, наогул з тэхнікай на ты, даглядае яе, як сваю любімую жонку, тады абавязкова будзе рэзультат. І кіраўніцтва любой гаспадаркі будзе спакойнае і ўпэўненае, што ўсё будзе зроблена своечасова і якасна, у любы дзень тыдня. Прыкладам такой надзейнасці і працавітасці, аптымізму з’яўляюцца вадзіцель Аляксандр Макарэвіч і трактарыст-машыніст Аляксей Юрэня. Абодва карэнныя жыхары, Аляксандр Ула
Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Якая наша гасціннасць? Ці ўсё зрабілі, каб прыняць гасцей, знайсці, што паказаць, пачаставаць прысмакамі, арганізаваць добры начлег? Гэтыя і іншыя пытанні агучваліся падчас пасяджэння райвыканкама. Спачатку заслухалі падрабязны даклад галоўнага спецыяліста райвыканкама па спорце і турызме Вольгі Клімук, якая паведаміла, як рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021—2025 гады ў Пружанскім раёне. Вольга Яўгеньеўна адзначыла, што мэтавыя паказчыкі дзярж-праграмы на Пружаншчыне выконваюцца. Вызначыла станоўчую работу па забеспячэнні росту экспарту турыстычных паслуг у 2024 годзе ў ААТ «Санаторый «Ружанскі», гасцініцы «Мухавец» КУВП «Камунальнік», Пружанскім лясгасе, грамадска-культурным комплексе «Мікалаеўскі» ААТ «Жураўлінае». Затым былі акрэслены неабходныя меры, якія,
Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты праходзіць у Ружанах

Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты праходзіць у Ружанах

Месца правядзення – ужо добра знаёмае жыхарам гарадскога пасёлка. Гэта вуліца Савецкая. Людзі, як і ў папярэднія разы, праяўляюць вялікую актыўнасць і падтрымліваюць подпісамі. Збор жа подпісаў, нагадаем, працягваецца па 6 снежня ўключна, а выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года. #выборы2025 #выборы_2025
Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты праходзіць прама зараз у Ружанах

Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты праходзіць прама зараз у Ружанах

Жыхары гарадскога пасёлка Пружанскага раёна праяўляюць цікавасць і ставяць свае подпісы. Нагадаем, што збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь працягваецца па 6 снежня. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года. #выборы2025 #выборы_2025
Масажыст санаторыя «Ружанскі» Юрый Слінка пачуў тры «да» на тэлекастынгу «ФАКТОР.BY»

Масажыст санаторыя «Ружанскі» Юрый Слінка пачуў тры «да» на тэлекастынгу «ФАКТОР.BY»

На тэлеканале «Беларусь 1» вечарам у мінулую пятніцу выйшаў чацвёрты выпуск тэлекастыстынгаў новага сезону шоу «ФАКТОР.BY». Убачыць у ім можна было выступленне з песняй «Фантазёр» таленавітага самадзейнага спевака – масажыста з санаторыя «Ружанскі» Юрыя Слінкі. Як прызнаўся Юрый, паўдзельнічаць у праекце марыў даўно. Вельмі верыць, што яму ўдасца знайсці сваё каханне і стаць вядомым спеваком. https://youtu.be/Z87xcEtE_cc?si=oV4Ze02J4Yvm0BXb І рэалізаваць гэтыя мары ён паспрабуе ў трэніровачным лагеры праекта. Усё таму, што Дзяніс Клявер, Стас Ярушын і Уладзімір Громаў сказалі Юрыю «да»! Радуемся за вядомага ў Пружанскім раёне спевака, трымаем кулачкі і сочым разам за эфірамі «ФАКТОР.BY» кожную пятніцу ў 20.45 на «Беларусь 1». Дарэчы, летась Юрый Слінка стаў удзельнік
Лізавета Кечка з Ружан прымала віншаванні з 100-м днём нараджэння

Лізавета Кечка з Ружан прымала віншаванні з 100-м днём нараджэння

На мінулым тыдні 100-ы дзень нараджэння адзначыла Лізавета Фёдараўна Кечка з г.п. Ружаны. Павіншаваць юбілярку са знамянальнай датай прыехалі прадстаўнікі прафсаюзнай пярвічкі ААТ «Ружаны-Агра», раённай арганізацыі ветэранаў, супрацоўнікі РАУС. Дажыць да векавога юбілею — трэба заслужыць. Так казалі даўней, і з гэтым нельга не пагадзіцца. Не ўтойваць зло, не трымаць крыўды, любіць бліжняга таксама трэба ўмець. Не кожны так змож, а ў Лізаветы Фёдараўны ўсё атрымалася. Гасцей у доме Кечка чакалі з самай раніцы. На стале духмяны пірог, садавіна і любімыя прысмакі юбіляркі, прыгатаваныя для пачастунку. Як расказала, Раіса Аляксандраўна, дачка юбіляркі, мама моцна хвалявалася, папрасіла дапамагчы ёй апрануцца па-святочнаму, каб прыняць віншаванні. У сілу свайго шаноўнага ўзросту яна дрэн
Дыплом на вобласці — матывацыя на будучыя перамогі для работнікаў ААТ «Ружаны-Агра»

Дыплом на вобласці — матывацыя на будучыя перамогі для работнікаў ААТ «Ружаны-Агра»

У сельскай гаспадарцы не павінна быць людзей выпадковых, абыякавых да ўсяго, што іх акружае, чэрствых душой. Бо тут адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Хвала тым, хто на камбайнах штогод перамалочвае тоны зерня, дзякуй усім вадзіцелям за аператыўную перавозку збожжа. Работа гэтых шчырых працаўнікоў навідавоку. А вось аператары зернесушыльных комплексаў не так бачны, пры гэтым яны таксама ўкладаюць нямала сіл у агульную справу краіны — напаўненне збожжавай скарбонкі. Таксама трэба падрыхтавацца да жніва загадзя, прывесці комплекс у поўную баявую гатоўнасць, каб пазбегнуць аўральных момантаў. І падчас уборкі не лягчэй, бо працаваць даводзіцца кругласутачна, нельга спыняцца ні на мінуту. Яшчэ ж праводзіцца кантроль за вільготнасцю зерня, ступенню і якасцю яго ачысткі. І ўсё для таго, каб кругл
Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў правялі на базе Ружанскага сельсавета

Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў правялі на базе Ружанскага сельсавета

Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў Івацэвіцкага, Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Кобрынскага і Ляхавіцкага раёнаў прайшоў у г.п. Ружаны. На гэтае мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі заканадаўчаых органаў улады, якія былі ўпершыню абраны на гэты пост. У рабоце семінара прынялі ўдзел акрамя пералічаных вышэй старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў старшыня Пружанскага райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец, загадчык сектара ўпраўлення кадравай палітыкі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Іна Качула, старшыні сельвыканкамаў Пружаншчыны. Калі ўзнікае шмат пытанняў да спікераў семінара, то можна з упэўненасцю сцвярджаць, што мерапрыемства было карысным, удалым. А пытанняў у прысутных
Чым здзіўляў восеньскі сельгаскірмаш у Ружанах

Чым здзіўляў восеньскі сельгаскірмаш у Ружанах

У першую чаргу парадаваў восеньскі кірмаш ружанцаў і гасцей пасёлка даволі багатым і разнастайным асартыментам. У дастатку было рознай агародніны: тут вам і перцы, і памідоры, нават зялёныя, і бульба, цыбуля, часнок. Было з чаго выбраць, не кажучы пра розныя гатункі мёду. Аматары кветак таксама засталіся задаволенымі, як і садаводы. Можна было набыць цікавыя вырабы з дрэва і воску. Нават падрыхтавацца да наступлення халадоў — купіць цёплыя курткі, боты і шкарпэткі. Сёлета парадавала аматараў каўбасы ААТ «Ружаны-Агра», якое правяло дэгустацыю сваіх гатовых мясных вырабаў і ў пасёлку, а на наступны дзень — і ў раённым цэнтры. Вы ведаеце, жадаючых пакаштаваць прадукцыю гаспадаркі хапала. Адным словам, нягледзячы на даволі прахалоднае надвор’е, усе засталіся зад
На славу Божую і радасць людзям: фестываль «Ars Magna Organi» завяршыўся ў Ружанах (+многа фота)

На славу Божую і радасць людзям: фестываль «Ars Magna Organi» завяршыўся ў Ружанах (+многа фота)

Бываючы ў Ружанах, штораз ловіш сябе на думцы, што знаходзішся ў месцы, дзе перасякаюцца розныя эпохі і ажывае гісторыя. Не выключэнне і касцёл Святой Тройцы. Пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, храм ніколі не зачыняўся і заўсёды чакаў вернікаў. Як і свайго часу чакаў унікальны барочны арган — сапраўдны гонар касцёла, які, дзякуючы Божай дапамозе і людской неабыякавасці, быў адрэстаўраваны да канцэртнага стану. Музычны інструмент маўчаў цэлае стагоддзе, каб сёлета нарэшце «загаварыць» сваёй велічнай і непаўторнай мелодыяй. Інаўгурацыя аргана адбылася ў сярэдзіне верасня, і з гэтага часу на працягу цэлага месяца ў касцёле Святой Тройцы праходзілі канцэрты арганнай музыкі ў рамках фестывалю «Ars Magna Organi» («Вялікае Мастацтва Аргана»). На працягу пяці выхадных запар жыхары і госц
Аб’ядналі вера, малітва і свята: у Ружанах адбыліся святкаванні з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (+многа фота)

Аб’ядналі вера, малітва і свята: у Ружанах адбыліся святкаванні з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (+многа фота)

У мінулую суботу ў Ружанах, здавалася, перапляліся мінулае і сучаснасць і ў літаральным сэнсе ажыла гісторыя. З гарадскога пасёлка, аднаго з культурных і рэлігійных цэнтраў Пружаншчыны, было вырашана распачаць святкаванне 100-годдзя Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі. Каб разам памаліцца, падзякаваць Богу за Яго дары, дакрануцца да святыняў, з’ехаліся каталікі і вернікі іншых канфесій не толькі з Пружанскага раёна, але і з розных куткоў Беларусі і нават з іншых краін. Старт юбілею — з Ружан Гісторыя Пінскай дыяцэзіі бярэ свой пачатак у 1925 годзе. Менавіта тады заснаваў яе Папа Рымскі Пій XI. Сёння ў склад дыяцэзіі ўваходзяць касцёлы Брэсцкай і Гомельскай абласцей — усяго 90 парафій, у тым ліку ў Пружанах, Вялікім Сяле, Ружанах, Шарашэве, Перадзельску. Юбілейную дату выра
Культарганізатар санаторыя «Ружанскі» Марыя Бурак паўдзельнічала ў праграме «Песни от всей души»

Культарганізатар санаторыя «Ружанскі» Марыя Бурак паўдзельнічала ў праграме «Песни от всей души»

Выпуск з удзелам нашай зямлячкі выйшаў у эфір 1 верасня.  Марыя Бурак вось ужо 10 гадоў працуе ў санаторыі «Ружанскі». Як кажа сама, яе работа – забаўляць і весяліць гасцей, такім чынам таксама дапамагаючы ім аздаравіцца. Госця з Ружан стала сапраўдным упрыгожаннем праграмы Андрэя Малахава. Марыя выканала песню «Тянет ко мне» і перанесла гледачоў у санаторый «Ружанскі» дзякуючы знятаму здымачнай групай праграмы сюжэту. Таксама разам з іншымі гасцямі выканала песні, у якіх угадваюцца ружы – сімвал г.п. Ружаны. А яшчэ падарыла беларускія ружы вядучаму праграмы «Песни от всей души» Андрэю Малахаву. Фрагмент праграмы з удзелам нашай зямлячкі глядзіце ў нашым Telegram-канале: https://t.me/budniby/25104?single Уладзіслаў Шпарла
Каб памяталі. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы

Каб памяталі. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы

У вёсцы Бярэзніца адбылося мерапрыемства па адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Апроч мясцовых жыхароў удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Ружаны-Агра» Таццяна Аўдзейчык і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гэтага ж прадпрыемства Наталля Юрэня. З уступнай прамовай у пачатку падзеі выступіў Аляксандр Момлік, які адзначыў, што мерапрыемства носіць важны характар. — У гэтым годзе мы адзначылі 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта не толькі радасная, але і вельмі смутная дата, яе цана — жыцці мільёнаў людзей. Памяць у першую ч