Воскресенье, 28 мая 2023

Происшествия

Неаднаразова судзімы жыхар раёна ўкраў маёмасць прыватнага прадпрыемства ў Шарашэва

Неаднаразова судзімы жыхар раёна ўкраў маёмасць прыватнага прадпрыемства ў Шарашэва

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў. Чалавечая душа — поцемкі. Туды не заглянеш і не вызначыш, якіх прынцыпаў па жыцці прытрымліваецца чалавек. Напрыклад, неаднаразова судзімы жыхар раёна на жыццёвым шляху кіраваўся правілам: усё чужое — маё. Гэта і прывяло да таго, што мужчына, знаходзячыся ў памяшканні прахадной прыватнага прадпрыемства ў г.п. Шарашэва, украў 13 пілавальных дыскаў і 10 фрэзерных нажоў. Чым прычыніў арганізацыі матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш 900 рублёў. Зламысніку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Падлетак, які хуліганіў на гарадскім стадыёне, атрымаў 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ

Падлетак, які хуліганіў на гарадскім стадыёне, атрымаў 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ

У выязным судовым пасяджэнні ў СШ №4 пракуратура Пружанскага раёна падтрымала дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 14-гадовага падлетка, якому інкрымінавана хуліганства, у тым ліку паўторнае. Юнак 24 і 26 лютага ў вячэрні час, знаходзячыся на тэрыторыі гарадскога стадыёна, наўмысна разбіў нагамі 8 сядзенняў, устаноўленых на трыбунах, прычыніўшы ўстанове ўрон на суму больш за 260 рублёў. Сваё «геройства» ён дэманстраваў дзяўчатам, якія здымалі на відэа для сацсетак. Падчас папярэдняга расследавання ўрон быў кампенсаваны маці абвінавачанага ў поўным аб'ёме. Суд Пружанскага раёна на падставе ч.ч.1, 2 арт.339 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Прыгавор не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны. Пасля судов
Пабіў аднавяскоўца. Жыхару раёна цяпер пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі

Пабіў аднавяскоўца. Жыхару раёна цяпер пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы. Жыхар Пружанскага раёна, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення дома ў свайго аднавяскоўца, праявіў грубую сілу і беспрычынна, наўмысна, з хуліганскіх намераў нанёс яму некалькі ўдараў кулаком у твар. У пацярпелага ўтварыўся кровападцёк на твары, а таксама была зламана ніжняя сківіца. За злоснае хуліганства жыхару раёна пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Карэспандэнты і выратавальнікі з праверкай пабывалі ў вёсках Пружанскага сельсавета

Карэспандэнты і выратавальнікі з праверкай пабывалі ў вёсках Пружанскага сельсавета

Штогод з прыходам вясны павялічваецца колькасць пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці. Некаторыя гаспадары спрабуюць з дапамогай агню прыбраць засмечаныя агароды, у выніку чаго ўзрастае нагрузка на падраздзяленні МНС, якія вымушаны амаль кожны дзень па некалькі разоў выязджаць на тушэнне бескантрольных палаў. І апошнія прыносяць урон не толькі прыродзе, але і грамадству. Здараецца, што ў агні гінуць людзі. Падобныя трагедыі адбываліся і на Пружаншчыне. У бягучым годзе першы трывожны выезд адбыўся ўжо напачатку сакавіка, калі жыхар аднаго з населеных пунктаў вырашыў «дапамагчы» гаспадарцы і падпаліў пожню. Як расказвае работнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іна Карпіла, нягледзячы на тое, што «сезон веснавых палаў» пачаўся настолькі рана, потым сітуацыя выправілася дзяку
Чытач пытаецца: усе затрыманыя – асуджаныя?

Чытач пытаецца: усе затрыманыя – асуджаныя?

– Рэгулярна ў рубрыцы «Трывожны тэлефон» друкуюцца паведамленні аб учыненні якіх-небудзь злачынстваў і затрыманні падазроных асоб, у дачыненні да якіх пакуль праводзіцца праверка. А чым заканчваюцца такія працэдуры? Няўжо ўсіх, зрэшты, абвінавачваюць? Ці хтосьці ўсё ж заслугоўвае апраўдання? Хацелася б і пра гэта даведвацца са старонак газеты. Жыхарка аг. Клепачы Сапраўды, наша чытачка мае рацыю і наўрад ці кожнага затрыманага адпраўляюць «за краты». Здараецца, што пасля правядзення следчых дзеянняў праваахоўнікі ўстанаўліваюць невіноўнасць падазронага. Вось толькі ў тым патоку крымінальных спраў, якія штотыднёва ўзбуджаюцца праваахоўнымі органамі, і праверачных працэдур нам, журналістам, складана сачыць за развіццём кожнай гісторыі. Магчыма, справа скончылася апраўданнем, а мож
Ратавальнікі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы ў рамках акцыі «За бяспеку разам»

Ратавальнікі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы ў рамках акцыі «За бяспеку разам»

У рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» работнікі Пружанскага РАНС праводзяць праверку супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян, якія пражываюць адны і грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Наведваючы домаўладання, ратавальнікі звярталі ўвагу на выкананне правілаў пажарнай бяспекі, стан пячнога ацяплення, электраабсталявання, на тэхнічны стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама на папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты грамадзяне за курэнне ў месцы для сну і няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі. Пад асаблівым кантролем у рэйдавай групы таксама было пытанне спальвання смецця і развядзення вогнішчаў на сваіх участках. Ратавальнікі правялі з
У Івацэвіцкім раёне падчас выпальвання сухой расліннасці пацярпеў мужчына

У Івацэвіцкім раёне падчас выпальвання сухой расліннасці пацярпеў мужчына

У пачатку тыдня ў вёсцы Галенчыцы (Івацэвіцкі раён) у полі каля прыватнага домаўладання загарэлася сухая расліннасць. Работнікі МНС аператыўна прыехалі на месца выкліку, да таго моманту існавала пагроза пабудовам. Ратавальнікі знайшлі ў полі мужчыну, які атрымаў апёкі, на ім абгарэла адзенне. Пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу. У Брэсцкай вобласці з пачатку гэтага года зафіксаваны 84 факты ўзгарання сухой травы і кустоў. Агонь прайшоў па плошчы 8, 5 га. МНС нагадвае, што забаронена выпальваць сухую расліннасць, траву, а таксама іржышча і пажніўныя рэшткі. За гэтыя дзеянні згодна з Адміністрацыйным Кодэксам можна атрымаць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.БЕЛТА
Выставіў шкло з аконнай рамы, украў дзве дывановыя дарожкі і бензапілу: жыхару Пружанскага раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

Выставіў шкло з аконнай рамы, украў дзве дывановыя дарожкі і бензапілу: жыхару Пружанскага раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў. Колькі гаворыцца ўсюды, у тым ліку і ў «раёнцы», што крадзенае не прыносіць шчасця, але ўсё роўна знаходзяцца аматары рызыкнуць і даказаць адваротнае. Вось і жыхар Пружанскага раёна вырашыў паспытаць удачы на крымінальнай ніве. Выставіўшы шкло з аконнай рамы ў адным з населеных пунктаў нашага раёна, злодзей трапіў у дом, адкуль украў дзве дывановыя дарожкі, а таксама бензапілу. Уладальніцы нерухомай маёмасці быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш 500 рублёў. Цяпер аматару чужога дабра пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Прокуратура района в марте поддержала гособвинение по уголовным делам, связанным с завладением имуществом с использованием служебных полномочий

Прокуратура района в марте поддержала гособвинение по уголовным делам, связанным с завладением имуществом с использованием служебных полномочий

Прокуратурой Пружанского района в марте текущего года поддержано государственное по двум уголовным делам в отношении 34-летнего жителя г. Пружаны О. и 58-летнего жителя г. Пружаны Ч. по признакам преступлений, предусмотренных ч.1 ст.210 УК (завладение имуществом совершенное должностным лицом с использованием служебных полномочий незаконное (хищение путем злоупотребления служебными полномочиями)). Как установлено в ходе судебного следствия, О., являясь заместителем директора по производству одной из сельскохозяйственных организаций Пружанского района, из корыстной заинтересованности, в период времени с 15.08.2022 по 28.09.2022 завладел товарно-материальными ценностями, принадлежащими сельхозорганизации на общую сумму 6 308,26 рублей. Ч., являясь начальником хозяйственной слу
Да трох гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхару раёна за цялеснае пашкоджанне, нанесенае грамадзяніну

Да трох гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхару раёна за цялеснае пашкоджанне, нанесенае грамадзяніну

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дванаццаць крымінальных спраў. Жыхар г. Пружаны ў 2022 годзе быў асуджаны на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. На жаль, гэтая мера ўздзеяння на яго станоўча не паўплывала, таму што ў перыяд адбывання пакарання мужчына зноў здзейсніў наўмыснае злачынства. Падчас сваркі нанёс грамадзяніну, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, не менш аднаго ўдару кулаком у вобласць твару. У выніку прычыніў апошняму цялеснае пашкоджанне ў выглядзе двухбаковага пералому ніжняй сківіцы, якое адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх. Забіяку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
На грубые нарушения ПДД — жесткая реакция

На грубые нарушения ПДД — жесткая реакция

С целью пресечения грубых нарушений ПДД, в том числе связанных с управлением транспортом в состоянии опьянения, без права управления Министром внутренних дел дано поручение подразделениям ГАИ о принятии самых жестких мер реагирования https://www.youtube.com/watch?v=iaQz2P8ozDk В этой связи напоминаем о мерах ответственности В отношении нетрезвых водителей в зависимости от степени опьянения предусмотрено наказание в виде штрафа в 100 или 200 базовых величин, а также лишение права управления всеми видами транспортных средств на 3 либо 5 лет соответственно. При управлении транспортным средством в состоянии опьянения повторно в течение года предусмотрена уголовная ответственность с наказанием в виде специальной конфискации транспортного средства вне зависимости от его принадлежност
За хищения дизтоплива в Пружанском и Кобринском районах задержаны отец и сын из Бреста (+видеокомментарий)

За хищения дизтоплива в Пружанском и Кобринском районах задержаны отец и сын из Бреста (+видеокомментарий)

Более трех тонн дизельного топлива похищено со складов горюче-смазочных материалов в Пружанском и Кобринском районах. Сотрудники уголовного розыска Пружанского РОВД установили личности двух причастных к кражам брестчан: 54-летнего отца и 31-летнего сына. https://www.youtube.com/watch?v=g56Vc7aSXTg Комментирует начальник отделения УУР УВД Брестчины Дмитрий Зайцев/ Установлено, что фигуранты проникали на складские территории в темное время суток, с помощью насоса и шланга переливали дизель в канистры, которые затем переносили в свои транспортные средства. Похищенное реализовывалось водителям-международникам по заниженным ценам.  Следователями возбуждено уголовное дело за кражу, совершенную группой лиц. Оперативники проверяют причастность семейного дуэта к аналогич
На пажары ў Котры 23 сакавіка загінуў гаспадар дома

На пажары ў Котры 23 сакавіка загінуў гаспадар дома

Паведамленне аб загаранні прыватнага жылога дома ў в. Котра Пружанскага раёна паступіла на пульт выратавальнікаў напярэдадні, 23 сакавіка, у 07.28 гадзін. У выніку пажару агнём пашкоджаны ўнутранае аздабленне і маёмасць у доме. На пажары знойдзены загінулы гаспадар дома 1957 года нараджэння, пенсіянер. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС
Аматар паквапіцца на халяву ўкраў электрабрытву ў Пружанах. Цяпер яго чакае пазбаўленне волі

Аматар паквапіцца на халяву ўкраў электрабрытву ў Пружанах. Цяпер яго чакае пазбаўленне волі

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў. Цяжка сказаць, на што разлічвае чалавек, калі адважваецца на крадзеж. Што яму пашанцуе і ўсё сыдзе з рук? Не трэба на гэта спадзявацца, правасуддзе ўсё роўна напаткае. Гэта пацвярджае і выпадак з раней неаднаразова судзімым жыхаром раённага цэнтра. Мужчына ў адным з гандлёвых павільёнаў на міні-рынку «Салют» украў электрычную брытву. Чым прычыніў індывідуальнаму прадпрымальніку матэрыяльны ўрон на суму 117 рублёў. Цяпер аматару пагаліцца на халяву пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Мужчына з вёскі Ганчары 20 сакавіка спальваў сухую траву

Мужчына з вёскі Ганчары 20 сакавіка спальваў сухую траву

Вясна ўступіла ў свае правы. Людзі пачынаюць актыўна наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях. Многія робяць гэта бяздумна, парушаючы правілы пажарнай бяспекі. «Пагаспадарыў» напярэдадні, 20 сакавіка, мужчына ў вёсцы Ганчары Пружанскага раёна. Каля першай гадзіны дня выратавальнікам паведамілі пра тое, што на калгасным полі гарыць сухая трава. Работнікі МНС неадкладна выехалі па ўказаным адрасе і ліквідавалі ўзгаранне, якое да іх прыбыцця падручнымі сродкамі спрабавалі патушыць мясцовыя жыхары. Растлумачыць, навошта паліў траву, вінаваты толкам не змог. З пачатку года ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 46 выпадкаў гарэння травы і кустоў на агульнай плошчы каля 5,5 га. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў, як паказвае практыка, з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, выпальванне