
Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём пагранічніка
Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Пружаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!
Ахова і ўмацаванне дзяржаўнай граніцы былі і застаюцца найважнейшай гарантыяй нацыянальнай бяспекі краіны, а служба на граніцы — сур’ёзнай школай патрыятызму і вернасці Айчыне.
Сёння пагранічнікі не толькі абараняюць рубяжы нашай Радзімы, але і стаяць шчытом на шляху не менш сур’ёзных пагроз — тэрарызму і кантрабанды, наркатрафіку і нелегальнай міграцыі.
Выкананне гэтых складаных задач пад сілу толькі прафесіяналам з лепшымі чалавечымі якасцямі — сілай волі і духу, адвагай і цярпеннем. Да ліку такіх, несумненна, адносяцца і пагранічнікі.
Паважаныя нашы абаронцы, ваш службовы шлях, ваша жыццё — прыклад адказнасці і прыстойнасці, найвышэйшага праф