Пятница, 22 сентября 2023

Культура

У Пружанах 23 верасня пройдзе канцэртная праграма творчых дэлегацый беларусаў замежжа «Ты ў сэрцы маім, Беларусь»

У Пружанах 23 верасня пройдзе канцэртная праграма творчых дэлегацый беларусаў замежжа «Ты ў сэрцы маім, Беларусь»

IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў Мінску і рэгіёнах рэспублікі з 19 па 24 верасня ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады. Мэтай фестывалю з’яўляецца прэзентацыя дасягненняў Беларусі і падтрымка творчых праектаў беларусаў замежжа. Праграма будзе вельмі насычанай, яна прадугледжвае правядзенне майстар-класаў для нашых суайчыннікаў, якія прыедуць у Беларусь (гэта каля 250 чалавек). Убачыць мастацтва, якое дораць беларусы з замежжа, змогуць усе абласныя гарады краіны і не толькі: канцэртная праграма творчых дэлегацый беларусаў замежжа «Ты ў сэрцы маім, Беларусь» адбудзецца ў Пружанах у Палацы культуры 23 верасня ў 17.00.
На бібліяпрыцемкі «Народы кнігамі багаты» запрашае 22 верасня цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма

На бібліяпрыцемкі «Народы кнігамі багаты» запрашае 22 верасня цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма

22 верасня з 18.00 да 21.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма запрашае ўсіх жадаючых на бібліяпрыцемкі «Народы кнігамі багаты». У праграме: выступленне народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фолк-групы «Лад» г. Брэст, прэзентацыя фотавыставы У.В. Ягорава «Пружанам 590 гадоў», квэст па беларускай літаратуры «Кніжныя героі», выступленне фокусніка Максіма Гумена, выстава-інсталяцыя з удзелам народнага майстра Беларусі М.М. Кулецкай,відэаагляд «10 краін = 10 кніг», акцыя «Запішыся ў бібліятэку». Наш адрас: вул. Савецкая, 30. Уваход з усмешкай і добрым настроем!
Згадаем пра паэтку. Ніне Мацяш сёння споўнілася б 80 гадоў

Згадаем пра паэтку. Ніне Мацяш сёння споўнілася б 80 гадоў

Сёння мы адзначаем 80 гадоў з дня нараджэння Нiны Мацяш (20.09.1943-19.12.2008), пiсьменнiцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусi, лаўрэата Лiтаратурнай прэмii iмя А. Куляшова. Яна нарадзілася ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна, жыла і працавала ў Белаазёрску, але мела шмат сяброў у Пружанах і некаторы час у 1970-х гадах нават была пазаштатным кансультантам літаратурнай старонкі ў нашай «раёнцы». Яе вершы кранаюць душу сваёй лірычнасцю, глыбінёй роздуму, адкрытасцю пачуццяў, адданасцю Беларусі і роднаму слову. Яе жыццё можна назваць прыкладам стойкасці, моцы духу: сорак гадоў паэтка была прыкавана да інваліднага крэсла, але шмат працавала, актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. «Ёсць адзінае выйсце — жыць», — сцвярджала Ніна Іосіфаўна ў вершы, які ўвайшоў у зборнік «
Тут з малых гадоў любоў да кнігі прывіваюць! Раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось адзначыла 75-гадовы юбілей (+фота)

Тут з малых гадоў любоў да кнігі прывіваюць! Раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось адзначыла 75-гадовы юбілей (+фота)

Ёсць месцы, якія нібы вяртаюць у бесклапотныя часы дзяцінства. Да іх, несумненна, можна далучыць дзіцячую бібліятэку. З дапамогай першых настаўнікаў мы вучым літары, складаем першыя словы і сказы. З дапамогай бібліятэкараў вучымся арыентавацца ў вялікім і таямнічым свеце кніг. І шанцуе таму, для каго кніга становіцца сапраўдным сябрам: яму не пагражае ні сум, ні адзіноцтва, ён заўсёды мае побач цікавага суразмоўцу і добрага дарадцу. Такія адчуванні з‘явіліся падчас юбілейнай вечарыны, наладжанай з нагоды 75-гадовага юбілею дзіцячай бібліятэкі. Створаная ў далёкім 1948 годзе, яна дорыць радасць зносін з кнігай многім пакаленням юных пружанцаў: сёння сюды прыходзяць ужо праўнукі і прапраўнукі першых чытачоў. Дзіцячая бібліятэка некалькі разоў мяняла сваё месцазнаходжанне. Перш
Кинотеатр «Спутник» приглашает на премьерные показы национального исторического художественного фильма «На другом берегу»

Кинотеатр «Спутник» приглашает на премьерные показы национального исторического художественного фильма «На другом берегу»

В рамках Года мира и созидания в Республике Беларусь кинотеатре «Спутник» г. Пружаны с 14 по 27 сентября 2023г. состоится премьерный показ национального исторического художественного фильма «На другом берегу». Показ фильма приурочен к празднованию Дня народного единства. Сеансы: 21, 22 сентября в 15:0023, 24 сентября в 12:4026, 27 сентября в 17:30 Стоимость билета: 5,40 руб. Возрастное ограничение: 12+. Для учащихся средних и средне-специальных учебных заведений действует скидка 50% от стоимости билета. Для организованного зрителя на договорной основе скидка 10% при одновременном посещении 10 и более человек. В целях совершенствования системы военно - патриотического воспитания населения, просим Вас оказать содействие в организации коллективных просмотров фильма труд
Прэзідэнт павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава з 50-годдзем

Прэзідэнт павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава з 50-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава з 50-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Ваша творчая дзейнасць - прыклад гарманічнага спалучэння прыроднага таленту, артыстычнасці і адданасці Айчыне, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Моцны аксамітны барытон і тонкае выкананне нават самых складаных партый далі магчымасць Вам стварыць незабыўныя вобразы ў спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Упэўнены, яшчэ многія гады Вы будзеце захапляць паклоннікаў сваім майстэрствам, натхнёна служыць любімай справе і Радзіме". Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Громаву моцнага здароўя, новых прафесійных дасягненняў, шчасця і дабрабыту. БЕЛТА
Вясёлка на свяце пасёлка! Паглядзіце і пачытайце, як святкавалі ў Шарашэва

Вясёлка на свяце пасёлка! Паглядзіце і пачытайце, як святкавалі ў Шарашэва

У другую жнівеньскую суботу паклікала на свята пасёлка сваіх жыхароў, ураджэнцаў і гасцей Шарашэва. Шматгадовая традыцыя зноў дазволіла шарашэўцам сабрацца разам, не толькі павесяліцца і адпачыць, але і ацаніць набыткі за год, з моманту мінулага дня пасёлка, крышачку зазірнуць у будучыню. А гэтай «будучыні» нямала гаманіла на пляцоўцы каля Цэнтра культуры і адпачынку, дзе ўсталявалі атракцыёны, ішоў гандаль папкорнам, салодкай ватай і марожаным. Але малыя пакуль не ведалі пра сваё высокае прызначэнне, яны проста гойсалі на надзіманых горках і батутах, падстаўлялі шчокі пад пэндзлі мастака па аквагрыме або мірна спалі ў сваіх калясках. Прысутных віншавала выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама Святлана Амяльянец. Яна зазначыла, што яшчэ адзін год у жыцці шарашэўцаў прайш
Выйшаў новы паэтычны зборнік «Чыстая музыка неба» з вершамі Міколы Антаноўскага

Выйшаў новы паэтычны зборнік «Чыстая музыка неба» з вершамі Міколы Антаноўскага

І, пэўна, на свеце так трэба,Каб марамі вечна быліІ чыстая музыка неба,І светлая песня зямлі. Гэта страфа з верша беларускага паэта, нашага земляка Міколы Антаноўскага, радок якога лёг у назву новага паэтычнага зборніка «Чыстая музыка неба». У гэтай кнізе пад адной вокладкай сабрана творчасць трох паэтаў Берасцейшчыны: Міколы Антаноўскага, які даўно жыве на Пружаншчыне і ўжо шмат гадоў услаўляе яе ў сваёй творчасці, а таксама не менш вядомых аматараў паэтычнага слова Анатоля Шушко з Піншчыны і Міколы Бусько, які да нядаўняга часу пражываў у горадзе Баранавічы. На жаль, два аўтары ўжо пайшлі з жыцця: Анатоля Шушко не стала ў лістападзе 2018 года, а Мікола Бусько, хоць і паспеў парадавацца выхаду зборніка з друку, развітаўся з гэтым светам сёлета. Варта адзначыць, што кніжку падры
На адны пяцёркі! З вялікім размахам адзначыў сваё 555-годдзе аграгарадок Лінова (+многа фота)

На адны пяцёркі! З вялікім размахам адзначыў сваё 555-годдзе аграгарадок Лінова (+многа фота)

Старэйшае пакаленне заўсёды праводзіла паралелі паміж лічбай «5» і словам «выдатна». Дык вось у мінулую суботу адразу тройчы на «выдатна» адзначыў сваё 555-годдзе аграгарадок Лінова, у якім на маштабным свяце «Ліноўскі гасцінец» сабраліся разам жыхары і госці населенага пункта. За што фестываль у Лінове атрымаў такую высоку адзнаку? Па-першае, за тое, што выдатна была арганізавана святочная праграма. І гэта тычыцца не толькі размаху падзей, якія адбываліся ў мінулую суботу ў аграгарадку, але і запланаваных мерапрыемстваў, якія зацікавілі літаральна ўсе катэгорыі ўдзельнікаў. Святочны дзень пачаўся са спартыўных спаборніцтваў, у рамках якіх адбыліся таварыскія сустрэчы паміж футбольнымі камандамі «Лінова», «Ружаны» і «Косава». Пры падвядзенні вынікаў кругавых матчаў ліноўская збо
Мітынг памяці ахвяр фашызму пройдзе 6 жніўня каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы

Мітынг памяці ахвяр фашызму пройдзе 6 жніўня каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы

6 жніўня 2023 года ў 12.00 гадзін каля Брацкай магілы ў Белавежскай пушчы адбудзецца мітынг у памяць пра расстраляных фашыстамі беларускіх і польскіх мірных жыхароў.
У Пружанах прайшоў паказ калекцый дзіцячага адзення дзелавога і спартыўнага стылю

У Пружанах прайшоў паказ калекцый дзіцячага адзення дзелавога і спартыўнага стылю

Крыху менш чым праз месяц пачнецца вучэбны год. Для многіх гэта вялікая падзея, асабліва для тых, хто пойдзе першы раз у першы клас. Пакуль дзеці атрымліваюць асалоду ад апошніх дзён лета, бацькі школьнікаў задумваюццца над тым, як падрыхтаваць сваё дзіця да школы. У тым ліку і як апрануць яго так, каб адзенне было не толькі прыгожым, але і камфортным, якасным, практычным. Каб зарыентаваць вучняў і іх бацькоў у разнастайнасці магчымых варыянтаў для выбару школьнай формы, каля магазіна «Дзіцячы свет» у Пружанах у нядзелю прайшоў паказ калекцый адзення дзелавога, а таксама спартыўнага стылю. Мерапрыемства арганізавала Пружанскае райспажыўтаварыства. Падчас дэфіле былі прадэманстраваны мадэлі беларускіх брэндаў: школьная форма ад ААТ «Славянка», ААТ «Жлобінская швейная фабрыка», ЗА
Персанальная выстава Дарыны Даўгадзілінай адкрыецца 2 жніўня ў Ружанах

Персанальная выстава Дарыны Даўгадзілінай адкрыецца 2 жніўня ў Ружанах

Заўтра, 2 жніўня, Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег запрашае на вернісаж выставы карцін «Светацень». Выстава будзе прадстаўлена па 1 кастрычніка. У экспазіцыю ўвайшлі нацюрморты, партрэты, пейзажы, іканапісныя работы і копіі карцін вядомых майстроў мінулага. Адкрыццё выставы адбудзецца 2 жніўня у 15.00 гадзін. Чакаюць усіх жадаючых!
Як байкер-паляк Барташ Слабідскі ў Беларусь закахаўся і што прывяло яго ў Шчарбы

Як байкер-паляк Барташ Слабідскі ў Беларусь закахаўся і што прывяло яго ў Шчарбы

Шэраг людзей бачыць сэнс жыцця ў набыцці новага досведу, які можна атрымаць з падарожжаў. Успаміны, што застануцца ў памяці на доўгія гады, часам падштурхоўваюць асобу ісці на пэўныя ліхтугі і рызыкі: абы пабачыць, даведацца, адчуць новае! Такім аматарам яскравых уражанняў з’яўляецца Барташ Слабідскі — удзельнік мотасуполкі «Route Р98», этнічны паляк, які ўжо больш чым год жыве ў Шчарбах. Чалавек свету Барт (так герой артыкула прасіў называць сябе для зручнасці) вядзе ў пэўным сэнсе прыгодніцкі лад жыцця. Мужчына не толькі пабываў амаль ва ўсіх краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі, але і пэўны час жыў на іх тэрыторыі. — Можна сказаць, што мае вандраванні пачаліся ў пяцігадовым узросце, калі сям’я пераехала з Жэшува ў Варшаву, дзе я і правёў самы працяглы час свайго жыцця, —
Рэцэпты на Біс. Юшка па-роўбіцку ад Ірыны Параняк

Рэцэпты на Біс. Юшка па-роўбіцку ад Ірыны Параняк

Рэцэпт ад культработніка Роўбіцкага клуба-бібліятэкі Ірыны Параняк. ІНГРЭДЫЕНТЫ: на 5 літраў вадырыба — прыкладна 1,5 кг,бульба — 1 кг,морква — 1 шт.,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,цыбуля зялёная, зеляніна кропу, пятрушкі, часнок,соль, перац — на смак,галінкі чорнай парэчкі і вішні — 1 пучок,гарэлка — не больш за 50 г. ПРЫГАТАВАННЕ Фактычна гэта вельмі просты рэцэпт, у якім няма нічога лішняга, хаця і свае сакрэты маюцца. Па-першае, неабходна мець некалькі відаў рыбы. Напрыклад, для юшкі, якая варылася для свята вёскі ў Роўбіцку, я брала чырвоную рыбу, карася і ляшча. Спачатку варым бульбу, парэзаную даволі буйнымі кубікамі, цыбулю, моркву. Калі бульба амаль гатовая, пасаліце варыва і кідайце ў яго пачышчаную і нарэзаную невялікімі кавалкамі рыбу. Яна варыцца вельмі хутка,