Воскресенье, 6 октября 2024

Здоровье

Ці задавальняюць вынікі футбольнага сезона і гульня мясцовага ФК «Пружаны»?

Ці задавальняюць вынікі футбольнага сезона і гульня мясцовага ФК «Пружаны»?

Для ФК «Пружаны» завяршыўся чарговы сезон. У сувязі з гэтым мы вырашылі аднавіць у памяці чытачоў вынікі нашай каманды і нагадаць пра гульцоў, якія дапамагалі іх здабываць. А таксама зрабіць высновы наконт таго, ці стаў гэты сезон больш паспяховым, чым папярэдні, за кошт чаго дасягаўся дадзены вынік, чаго не хапіла для таго, каб узняцца яшчэ вышэй у турнірнай табліцы, і над чым варта працаваць у наступным перадсезонні. Трэба адзначыць, што структура Другой лігі ў 2024 годзе зведала немалыя змены. Што тычыцца нашага Брэсцкага дывізіёна, то летась усе ўдзельнікі былі падзелены на дзве групы па 10 каманд, адкуль па два лепшыя калектывы праходзілі ў абласны фінальны этап. А пасля з гэтага квартэта тры лепшыя каманды адбіраліся ў фінальны этап Другой лігі, дзе змагаліся за павышэнне ў класе
Кубак адзінства — у Брэсцкай вобласці! Рэспубліканскі турнір па дзюдо прымала Пружаншчына (+фота і відэа)

Кубак адзінства — у Брэсцкай вобласці! Рэспубліканскі турнір па дзюдо прымала Пружаншчына (+фота і відэа)

Вёска Клятное ў гэтыя выхадныя дні была цэнтрам дзюдо нашай краіны. Тут сабраліся юныя барцы з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, каб ва ўпартай барацьбе заваяваць медалі і пераходны кубак для зборнай каманды. Заснавальнікамі і арганізатарамі турніру выступілі Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, упраўленне спорту і турызму аблвыканкама, Пружанскі райвыканкам. Назва спаборніцтва невыпадкова, прысвечана дзяржаўнаму святу — Дню народнага адзінства. Забягаючы наперад, скажу, што не толькі пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды, але і ўсе ўдзельнікі спартыўнага свята. Спаборніцтвы на татамі пачаліся ў 10 гадзін раніцы. Да афіцыйнага адкрыцця, якое адбылося ў 14.00, многія паспелі перамагчы і прайграць у сваёй вагавай катэгорыі. Афіцыйнае
Велапрабег да Дня без аўтамабіля арганізавалі ў Пружанах (+многа фота)

Велапрабег да Дня без аўтамабіля арганізавалі ў Пружанах (+многа фота)

У канцы мінулага тыдня, напярэдадні экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля», у нашым горадзе быў праведзены велапрабег. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама вучні розных навучальных устаноў. Агульная колькасць жадаючых прыняць удзел у акцыі склала каля 40 чалавек. У пачатку мерапрыемства перад усімі прысутнымі выступілі прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія абазначылі галоўныя мэты дадзенага мерапрыемства. Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Па выніках падзеі самым юным яго ўдзельнікам ад раённай інспекцыі былі ўручаны памятныя прызы. Руслан Басак. Фота Кацярыны Масік Больш фота -- у альбомах: https://vk.co
Прадстаўнікі ТВВАД і РАУС не спыняюць кантроль за пляжамі раёна

Прадстаўнікі ТВВАД і РАУС не спыняюць кантроль за пляжамі раёна

Купальны сезон на тэрыторыі нашага раёна завершыцца 30 верасня. Надвор’е ўжо не дазваляе купацца, але адпачываючых каля вады хапае. Таму мы вырашылі зрабіць яшчэ адзін сумесны рэйд разам са старшынёй раённага таварыства выратавання на водах Юрыем Амельянчуком і намеснікам начальніка аддзела правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргеем Зюзіным. На гэты раз мы наведалі дазволеныя і забароненыя месцы для купання, дзе паглядзелі на іх стан, а таксама падвялі неканчатковыя вынікі гэтага купальнага сезона. Усяго аб’ектамі нашага наведвання сталі тры вадаёмы: па вуліцы Вінаградава ў г. Пружаны, у аграгарадках Шані і Лінова. У сувязі з тым, што надвор’е на вуліцы было хоць і цёплае, але ўжо не такое гарачае, як у жніўні, падчас рэйдавага мерапрыемства на дадзенных месцах адпачывальнікаў мы не заст
Спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе

Спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе

Мы, людзі старэйшыга пакалення, з асаблівымі пачуццямі ставімся да дзяржаўных свят, разумеем іх каштоўнасць і значнасць. Свой уклад імкнуліся ўнесці і ў святкаванне Дня народнага адзінства. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» ў гэты дзень прынялі ўдзел у спаборніцтвах па скандынаўскай хадзьбе. Мерапрыемства пачалося з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. На гарадскім стадыёне сабралася больш за два дзясяткі людзей «залатога ўзросту», якія, затаіўшы дыханне, слухалі дзяржаўны гімн. Пасля дружнай размінкі пад музыку спартсмены рушылі заваёўваць свае вяршыні. І кожны з іх быў ужо пераможцам, бо не застаўся дома, а выйшаў на старт. Усе ўдзельнікі спаборніцт
Міжведамасная спартландыя «Сяброўства і спорт: толькі наперад»

Міжведамасная спартландыя «Сяброўства і спорт: толькі наперад»

Міжведамасная спартландыя «Сяброўства і спорт: толькі наперад», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, прайшла 17 верасня на пляцоўцы скейт-ролер-парка на гарадскім стадыёне «Мухавец». Удзел у спаборніцтве бралі тры каманды: Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Антопальская школа-інтэрнат і дружына аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Пружанскага ТЦСАН. Дадзеная падзея дазволіла яго ўдзельнікам праявіць сябе з найлепшага боку і паказаць свае індывідуальныя магчымасці і імкненне да фізічнага ўдасканалення. Усім удзельнікам спаборніцтваў неабходна было паўдзельнічаць у 10 спартыўных конкурсах. Спартландыя была багатая на шматлікія конкурсы і спартыўныя выпрабаванні, паводле вынікаў якіх журы вызначыла пераможцу. Хоць галоўнай
16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту. «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. У перыяд з 16 верасня па 4 кастрычніка выратавальнікі рэгіёну наведаюць сельскія населеныя пункты, садовыя таварыствы і гарады, дзе пагутараць з людзьмі «залатога» ўзросту, нагадаюць ім, як зрабіць жыццё больш бяспечным. У рамках акцыі будуць арганізаваны тэматычныя навучальныя пляцоўкі, паказ пажарнай тэхнікі і фотазоны. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у тэматычным «Кірмашы бяспекі», дзе даведаецца ўсё пра жыццёва важныя правілы, а таксама на практыцы адпрацуе навыкі правільных дзеянняў у выпад
«Мы здоровое поколение Брестчины»

«Мы здоровое поколение Брестчины»

В период с 16 сентября по 15 октября на административных территориях Брестской области проводится информационно-просветительская акция "Мы здоровое поколение Брестчины!". Задачи акции: Расширить и закрепить знания детей и подростков о влиянии на здоровье факторов риска, обусловленных образом их жизни.Формировать позитивные установки детей и подростков на здоровый образ жизни.Внедрить новые формы информационно-образовательной и воспитательной профилактической работы в учреждениях общего среднего образования.Вовлечь максимальное число детей и подростков в реализацию социально значимых мероприятий в рамках государственных профилактических проектов «Пружаны – здоровый город», «Клепачи – здоровый агрогородок».
Цукровы дыябет: выпрабаванне ці выклік?

Цукровы дыябет: выпрабаванне ці выклік?

Гэта адна з самых вострых праблем планетарнага значэння. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), ад яе пакутуюць каля 500 млн чалавек ва ўсім свеце, у 98% гэта дыябет другога тыпу. Чаму гэтае захворванне так моцна ўкаранілася ў наша жыццё, як яго папярэдзіць і як з ім змагацца? Па адказ на гэтыя і іншыя пытанні я звярнулася да ўрача-эндакрынолага Пружанскай ЦРБ Таццяны Паляшук. Даведачна:Кожныя 5 секунд у свеце ў 1 чалавека дыягнастуецца цукровы дыябет.Кожныя 7 секунд 1 чалавек памірае ад ускладненняў цукровага дыябету.Кожныя 30 секунд ампутуюць канечнасць з-за цукровага дыябету.Кожны 11-ы дарослы чалавек на нашай планеце мае дыягназ цукровы дыябет, з іх кожны другі не ведае, што ў яго ён ёсць. Спытайце, чаму не ведае? Бо некалькі гадоў дыябет сябе ніяк не праяўл
Вядомы на Пружаншчыне ўрач Іван Пачынчык расказаў пра сям’ю, прафесійны выбар і любімую справу

Вядомы на Пружаншчыне ўрач Іван Пачынчык расказаў пра сям’ю, прафесійны выбар і любімую справу

Магчымасць сустрэцца з паважаным чалавекам адкрытай душы і добрага сэрца з’явілася дзякуючы юбілейнай даце з дня яго нараджэння. На мінулым тыдні 80 гадоў адзначыў былы галоўны ўрач Пружанскай ЦРБ Іван Мікалаевіч Пачынчык. Гледзячы на Івана Мікалаевіча, казаць «былы» неяк язык не паварочваецца. З парай Пачынчыкаў я пазнаёмілася прама ў двары іх дома. Мяне сустрэў стройны, падцягнуты, з мяккай прыемнай усмешкай чалавек і разам з жонкай Марыяй Іванаўнай ласкава запрасіў у хату. Займальнае падарожжа па старонках жыцця выдатных людзей пачалося з размовы пра тое, як усё пачыналася. — У маёй сям’і медыкаў ніколі не было, бацькі — простыя сяляне, усё жыццё працавалі на зямлі. Скончыў школу ў Шклоўскім раёне з адзнакай, але ў тыя часы выбар быў невялікі, а ўрачы — на вагу золата, і мне
Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў з удзелам Юрыя Наркевіча адбылося на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета

Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў з удзелам Юрыя Наркевіча адбылося на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета

Сэнс у выраз «здаровая нацыя» закладзены вялікі. І тут не толькі пра здаровае цела, але і здаровыя намеры, душу, погляды на жыццё. Такі лейтматыў быў закладзены ў правядзенне выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое ўзначальваў старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Удзел у рабоце пасяджэння прэзідыума прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч. Тэма пасяджэння: «Аб выкананні ў Пружанскім раёне мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на прыкладзе работы ўстаноў адукацыі, культуры, медыцыны Мокраўскага сельсавета». Чаму выбралі аб’екты сацыяльнай галіны менавіта гэтага сельсавета? Тлумачэнне падчас адкрыцця і ўступнага слова даў Мікалай Кудравец. Было адзначана,
Замацаванне моладзі на Пружаншчыне і якасць медабслугоўвання былі ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні райвыканкама

Замацаванне моладзі на Пружаншчыне і якасць медабслугоўвання былі ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні Пружанскага райвыканкама былі разгляджаны два пытанні. На першы погляд, важнасць іх не такая вялікая. Капнуўшы глыбей, разумееш, што без іх вырашэння будзе вельмі няпроста. Як замацаваць кадры ў раёне? Пра работу з маладымі спецыялістамі і іх замацаванне ў арганізацыях Пружанскага раёна, якія падлягаюць маніторынгу кадравых перамяшчэнняў, дакладваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік. Як зазначыў Аляксандр Канстанцінавіч, у арганізацыях Пружанскага раёна распрацавана і эфектыўна рэалізуецца сістэма настаўніцтва над маладымі спецыялістамі. Наймальнікамі сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі і пярвічнымі арганізацыямі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» арганізаваны ўдзел маладых
Фігурыстка Дар’я Межыеўская ўзяла серабро на рэспубліканскім турніры ў Гродна, а ў аддзяленні па фігурным катанні ідзе набор дзяцей

Фігурыстка Дар’я Межыеўская ўзяла серабро на рэспубліканскім турніры ў Гродна, а ў аддзяленні па фігурным катанні ідзе набор дзяцей

Калі ў школьнікаў новы навучальны год пачынаецца з верасня, то пружанскія фігурысты зноў «увайшлі ў каляіну» яшчэ напрыканцы жніўня, у апошнюю нядзелю якога яны прымалі ўдзел у адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах «Кубак Адзінства». Турнір прымаў каток гродзенскага гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Triniti». Удзельнікамі спаборніцтваў сталі юныя фігурысты-адзіночнікі з Беларусі, Расіі і Казахстана. Гонар пружанскай СДЮШАР № 2 абаранялі Дар’я Межыеўская, Кацярына Папічыц і Ксенія Жукоўская. Менавіта Дар’і, пра якую зусім нядаўна мы расказвалі на старонках «Газеткі-дзеткі», удалося падняцца на п’едэстал гонару. Яна стала другой па выніках пракатаў у першым спартыўным разрадзе. Саступіла Межыеўская толькі спартсменцы са сталіцы. А ўжо ў бліжэйшыя выхадныя нашы спартсменкі мяркуюц
Футбольны матч паміж камандамі «Маларыта» і «Пружаны»

Футбольны матч паміж камандамі «Маларыта» і «Пружаны»

У мінулыя выхадныя адбыўся адкладзены матч сёмага тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе паміж камандамі «Маларыта» і «Пружаны». На гэты раз нашы футбалісты завіталі на стадыён горада Маларыта. Да пачатку гульні дружыны з’яўляліся суседзямі па турнірнай табліцы — іх падзяляла ўсяго два ачкі, таму паядынак абяцаў быць вельмі цікавым. З самага пачатку матча каманды былі настроены выключна на перамогу — разгарнулася гарачая барацьба за кожны мяч. Ужо на шостай мінуце Глеб Сударыкаў скарыстаўся памылкай абаронцаў саперніка, перахапіў футбольны снарад і адправіў яго ў сетку варот, тым самым адкрыўшы лік у матчы. Адразу ж пасля гола ў галеадора нашай каманды быў яшчэ адзін цудоўны момант для ўзяцця варот, аднак на гэты раз, ён ім не скарыстаўся. А далей спрацавала вядомае фут
Хакейнай камандзе «Пружаны-2009» – быць!

Хакейнай камандзе «Пружаны-2009» – быць!

Напрыканцы мінулага тыдня ў інтэрнэт-прасторы з’явілася інфармацыя, што хакейная каманда Пружан, якая складаецца з хлопцаў 2009-2010 гадоў нараджэння, здымаецца з першынства Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай сярод юнакоў, а спартсменаў, якія не здалі кантрольна-пераводныя нарматывы, адлічваюць са школы. У сувязі з гэтым у розных сацыяльных сетках з’явіліся відэаролікі і розныя матэрыялы, дзе хакеісты і іх бацькі прасілі вярнуць дзяцей у гульню з шайбай і ўключыць спартсменаў у склад удзельнікаў юнацкай лігі сезона 2024/2025. Каб дасканала разабрацца ва ўсіх абставінах дадзеннай сітуацыі, увечары 26 жніўня быў праведзены экстранны сход кіраўніцтва раёна, СДЮШАР № 2 і ХК «Брэст» з бацькамі дзяцей, якія ўваходзяць у склад каманды. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пружанскага рай