Суббота, 14 декабря 2024

Афиша

Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Запрашаем на свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў аг. Клепачы Пружанскага раёна! Вас чакаюць парад Дзедаў Марозаў, гульні каля навагодняй ёлкі, карагоды, флэшмоб, канцэрт і дыскатэка. Свята адбудзецца 14 снежня на плошчы перад Кляпацкім СДК. Пачатак у 17.00 гадзін.
Запрашаем да ўдзелу ў валейбольным турніры, прысвечаным 85-годдзю Пружанскага раёна

Запрашаем да ўдзелу ў валейбольным турніры, прысвечаным 85-годдзю Пружанскага раёна

РФСК «Мухавец» і ДЮСШ № 1 г. Пружаны запрашаюць да ўдзелу ў спаборніцтвах па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю Пружанскага раёна. Правядзенне турніру плануецца ў бліжэйшыя выхадныя, 14 і 15 снежня, на базе ДЮСШ № 1. Усе падрабязнасці можна ўдакладніць па тэл. 4-02-63.
Старт навагодняму сезону ў Пружанах дадуць 15 снежня

Старт навагодняму сезону ў Пружанах дадуць 15 снежня

Ужо ў нядзелю, 15 снежня, заззяе агнямі галоўная ёлка Пружан. У гэты дзень на плошчы побач з ёй адбудзецца тэатралізаване прадстаўленне "Стартуем у Новы год".' Пачатак у 16.00 гадзін. Запрашаем і сустракаемся каля галоўнай ёлкі!
Раённы інклюзіўны фестываль правядуць у Пружанах 3 снежня

Раённы інклюзіўны фестываль правядуць у Пружанах 3 снежня

Мерапрыемства ўжо ў 12-ы раз пройдзе ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры. Фестываль «#Отличное детство» ужо палюбіўся многім жыхарам і гасцям райцэнтра. У чарговы раз яго госці змогуць упэўніцца, што кожнае дзіця таленавітае па-свойму, а інваліднасць – далёка не прыгавор. Фестываль адбудзецца заўтра, 3 снежня, у Дзень інваліда ў Рэспубліцы Беларусь, у вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Пачатак у 11.00 гадзін. Уваход свабодны.
Республиканский профсоюзный правовой приём граждан состоится 28 ноября

Республиканский профсоюзный правовой приём граждан состоится 28 ноября

Правовые инспекторы труда профсоюзов окажут бесплатную юридическую помощь гражданам по всей стране. Юристы проконсультируют всех желающих по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов. Приемы пройдут в районных и городских организациях. В трудовых коллективах также пройдет день правового просвещения на тему «Восстановление на работе в случае незаконного увольнения работника по инициативе нанимателя: правовые аспекты и судебная практика». В Пружанском районе профсоюзный правовой прием граждан проведёт Сергей Александрович Тетерин (Брестская областная организация Белорусского профсоюза работников энергетики, газовой и топливной промышленности). Приём пройдёт с 10:00 до 12:00 в  филиале «Пружанские электрические сети» РУП «Брест
Кірмаш вакансій для асоб перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, інвалідаў, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі

Кірмаш вакансій для асоб перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, інвалідаў, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 28 лістапада 2024 г. у 11.00 гадзін правядзе  кірмаш вакансій для асоб перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, інвалідаў, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі. Кірмаш вакансій адбудзецца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама па адрасе: г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78, актавая зала (каб. 101).
Запрашаем да ўдзелу ў шахматна-шашачным турніры памяці Чавусава на прызы «Раённых будняў»!

Запрашаем да ўдзелу ў шахматна-шашачным турніры памяці Чавусава на прызы «Раённых будняў»!

З 25 лістапада па 20 снежня будзе праводзіцца шахматна-шашачны турнір памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні», прымеркаваны да святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна і да такога ж юбілею нашага выдання. У спаборніцтвах могуць прыняць удзел усе жадаючыя (дарослыя і дзеці). Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны граматамі і падпіскай на газету: І месца — падпіска на паўгоддзе,ІІ месца — падпіска на квартал,ІІІ месца — падпіска на месяц. Турнір будзе праводзіцца ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, пачатак баталій 25 лістапада ў 18.00 гадзін.
Калі пройдуць восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы ў Пружанскім раёне

Калі пройдуць восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы ў Пружанскім раёне

Сталі вядомы даты правядзення восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў у Пружанскім раёне. Першы з іх адбудзецца 12 кастрычніка (субота) у гарадскім пасёлку Шарашэва. Менш чым праз тыдзень, у пятніцу, 18 кастрычніка, кірмаш па продажы сельгаспрадукцыі разгорнецца ў Ружанах. Традыцыйны кірмаш «Пружанская восень» правядуць у райцэнтры 19 кастрычніка, у суботу. Па пытаннях правядзення кірмашоў і ўдзелу ў іх вытворцы сельгаспрадукцыі, прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, пчалаводы і насельніцтва могуць звяртацца ў аддзел эканомікі райвыканкама.
Вечар адпачынку і танцаў для людзей «залатога ўзросту» пройдзе ў Пружанах 6 кастрычніка

Вечар адпачынку і танцаў для людзей «залатога ўзросту» пройдзе ў Пружанах 6 кастрычніка

Пружанскі гарадскі Палац культуры запрашае на вечар адпачынку для людзей «залатога ўзросту», які адбудзецца 6 кастрычніка ў 17.00 гадзін. Дысказала ГПК. 12+
Рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» пройдзе ў Пружанах 29 верасня

Рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» пройдзе ў Пружанах 29 верасня

29 верасня аддзел культуры запрашае на ХІІ Адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца». У конкурсе будуць прымаць удзел танцавальныя і цыркавыя калектывы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Чакаем вас у 12.00 гадзін у Пружанскім гарадскім Палацы культуры.
Святочнае богаслужэнне з нагоды прастольнага свята і 110-годдзя храма пройдзе ў аранчыцкай царкве 28 верасня

Святочнае богаслужэнне з нагоды прастольнага свята і 110-годдзя храма пройдзе ў аранчыцкай царкве 28 верасня

27 верасня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць вялікае свята Узвіжанне Чэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга. На гэтую дату прыпадае і прастольнае свята царквы ў вёсцы Аранчыцы. А сёлета гэта яшчэ і юбілейная дата: каменны будынак Крыжаўзвіжанскага храма быў узведзены 110 гадоў таму, у 1914 годзе. Святочнае богаслужэнне з нагоды юбілею храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Аранчыцы пройдзе ў суботу 28 верасня 2024 года. Яго ўзначаліць архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Сустрэча Уладыкі — у 8.20, пачатак богаслужэння — у 8.30 гадзін.
28 верасня 2024г. у г.п. Ружаны будуць арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею Пінскай епархіі

28 верасня 2024г. у г.п. Ружаны будуць арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею Пінскай епархіі

Праграма мерапрыемства: 11:00 - 12:30 – Асвячэнне капліцы, іконы і прыбыццё мошчаў святога Казіміра. Святая Імша. Месца правядзення: капліца Св. Казіміра. 12:30 – 13:15. Урачыстая працэсія ў стылі Сярэднявечча з іконай і мошчамі святога Казіміра ў Ружанскі замак. Шэсце сярэднявечнай працэсіі пачнецца каля капліцы Святога Казіміра. 13:15 – 15:00. Асвячэнне самага старога аргана ў барочным стылі на поўдні Беларусі. Канцэрт арганнай музыкі на нядаўна адрэстаўраваным музычным інструменце. Месца правядзення: касцёл Святой Тройцы. 13:15 – 17:00. Святочныя мерапрыемствы на тэрыторыі Ружанскага замка. Месца правядзення: вул. Урбановіча, 15А.