Воскресенье, 6 октября 2024

Автобудни

Новы школьны мікрааўтобус перададзены Пружанскаму раёну

Новы школьны мікрааўтобус перададзены Пружанскаму раёну

Новым мікрааўтобусам ААТ «БрэстМаш» папоўніўся парк школьных аўтобусаў Пружанскага раёна. Урачыстую цырымонію ўручэння ключоў ад школьных мікрааўтобусаў правялі ў сераду на базе ААТ «БрэстМаш». Удзел у цырымоніі прыняў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Напярэдадні Дня настаўніка ключы ад 23 новых школьных мікрааўтобусаў уручылі прадстаўнікам 12 раёнаў вобласці і горада Пінска. Новы мікрааўтобус перададзены і Пружанскаму раёну. У цырымоніі ўручэння ключоў прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Алена Дарагасціна. Па яе словах, новы мікрааўтобус адправіцца ў Мокраўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна. Уладзіслаў Шпарла Фота прадастаўлена аддзелам па адукацыі Пружанскага райвыканкама
На дарогах Пружанскага раёна праходзіць СКМ «Увага, дзеці!»

На дарогах Пружанскага раёна праходзіць СКМ «Увага, дзеці!»

У сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага – дзеці!» Прафілактычная акцыя заклікана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў, прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы бяспекі дзяцей. З гэтай мэтай у светлы час сутак транспартныя сродкі павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні тлумачальнай работы з дарослымі. Напярэдадні навучальнага года міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх і аб адказнасці за парушэнні ПДР. У сувязі з маса
Памятка для автомобильных перевозчиков и водителей

Памятка для автомобильных перевозчиков и водителей

Указом Президента Республики Беларусь от 25 января 2024 г. № 32 «Об автомобильных перевозках пассажиров» (далее – Указ) предусмотрено создание государственного информационного ресурса «Реестр автомобильных перевозок пассажиров в нерегулярном сообщении» (далее – Реестр), в который включаются сведения в том числе об автомобильных перевозчиках, транспортных средствах (автобусах, легковых автомобилях, автомобилях-такси) и о водителях транспортных средств, выполняющих автомобильные перевозки пассажиров в нерегулярном сообщении. Включение в реестр сведений осуществляются Транспортной инспекцией на основании заявлений автомобильных перевозчиков. Такое включение в период с 1 августа 2024 года по 31 октября 2024 года осуществляется без уплаты государственной пошлины. При этом выполнение
Гарачая музыка «Сонцастаяння»: грандыёзны рок-фестываль адгрымеў у Пружанах (+многа фота)

Гарачая музыка «Сонцастаяння»: грандыёзны рок-фестываль адгрымеў у Пружанах (+многа фота)

На цэлых двое сутак Пружаны пераўтварыліся ў сталіцу, можна сказаць, сусветнага року. Рок-фестывалем «Сонцастаянне» былі працяты гэтыя летнія дні. Задоўга да часу «Ч», калі першыя фанфары адкрыцця свята рок-музыкі прагучалі з вялікай сцэны на стадыёне «Мухавец», прайшла падрыхтоўка да гэтага грандыёзнага дзейства. Пружанам пашанцавала ў тым плане, што горад яшчэ ў мінулым годзе добра падрыхтаваўся да фестывалю «Пружаны Фэст», затым — да «Вытокаў». Не пакрыўлю душой, калі скажу, што было не сорамна перад вялікай колькасцю гасцей, якія з’ехаліся на фестываль. Не, дарэчы, былі і не зусім давольныя. Куды ж без іх? Бо і Сонца неаднолькава свеціць кожнаму. Але дробязі цьмянелі пад промнямі «Сонцастаяння». Першыя акорды рок-фестывалю прагучалі ў пятніцу — пачаў чараду выступ
Аўталікбез. Што будзе, калі на дарозе не прапусціць «хуткую дапамогу»?

Аўталікбез. Што будзе, калі на дарозе не прапусціць «хуткую дапамогу»?

Усё залежыць ад таго, ці едзе медыцынскі спецтранспарт з уключанымі гукавым і светлавым сігналамі. Калі машына проста пераязджае па не звязаных з выкананнем асноўных абавязкаў прычынах, то на яе распаўсюджваюцца звычайныя Правілы дарожнага руху. У тых выпадках, калі выезд стаў экстранным, перашкаджаць руху «хуткай» ніхто не мае права. Нават сігналы святлафора або дарожныя знакі. Між тым, здараюцца сітуацыі, калі ўдзельнікі дарожнага руху не саступаюць дарогу «мабільнаму шпіталю». Звычайна, як расказваюць пружанскія вадзіцелі карэт «хуткай дапамогі», гэтак робяць кіроўцы машын з нумарамі іншых рэгіёнаў: маўляў, мясцовыя праблемы нас не датычацца. У адрозненне ад прыезджых, нашы вадзіцелі абавязкова прыціскаюцца да абочыны. Каб праверыць выкананне адпаведных Правілаў дарожнага рух
Аўтабудні. А хочаш «Жыгулі»?

Аўтабудні. А хочаш «Жыгулі»?

Як памятаеце, менавіта гэтак хацеў спакусіць савецкага піянера касмічны пірат у фільме «Госця з будучыні». У той час займець падобны аўтамабіль лічылася самай вялікай удачай. Асабліва з больш «свежых» выпускаў, напрыклад, ВАЗ-2106. А звязана гэта было з тым, што тады набыць «шасцёрку» было вельмі складана. Даведка «РБ»: Насамрэч, на аўтазаводзе ў Тальяці, дзе выпускаліся «Жыгулі» ніхто і не збіраўся выпускаць аўтамабіль з індэксам «6». Была прадумана іншая тэхналагічная лінейка: 2101 — базавая мадэль, 2102 — універсальная, 2103 — люкс. А абнаўленнем гэтага спіса ў будучым павінны былі стаць — «4», «5» і «7» адпаведна. Чамусьці пра «шасцёрку» ўвогуле забыліся. Нарадзіліся «Жыгулі» ВАЗ-2106 з-за кур’ёзнай сітуацыі. «Люксавую» мадэль ВАЗ-2103 было вырашана запусціць на экспарт, а з
Праблема. Чаму выходзіць са строю кампрэсар на запраўцы?

Праблема. Чаму выходзіць са строю кампрэсар на запраўцы?

У рэдакцыю нашай газеты паступіла некалькі тэлефанаванняў з просьбай разабрацца ў сітуацыі, якая склалася на АЗС «Беларуснафта» па вул. Кастрычніцкай у райцэнтры. Справа ў тым, што за апошні час некалькі разоў выходзіла са строю станцыя падпампоўкі шын для легкавых аўто. З улікам таго, што ў горадзе ўсяго адна дзяржаўная АЗС, якая аказвае падобную паслугу бясплатна, то нават невялікія перапынкі нязручныя для вадзіцеляў. Так лічаць не толькі мясцовыя жыхары, але і госці горада, якіх у сувязі з маштабнымі мерапрыемствамі становіцца ўсё больш. Сёння большасць сучасных АЗС абсталявана сістэмай напампоўвання колаў. Яна вельмі зручная: усяго за некалькі мінут станцыя аўтаматычна карэкціруе ціск у шынах і даводзіць яго да неабходнага ўзроўню. (Нагадваем, максімальны ціск практычна для ўсі
Уключаем бліжняе святло фар! У Беларусі з 25 мая стартуе акцыя «Увага, дзеці!»

Уключаем бліжняе святло фар! У Беларусі з 25 мая стартуе акцыя «Увага, дзеці!»

З 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца традыцыйнае спецыяльнае мерапрыемства «Увага, дзеці!», накіраванае на папярэджанне ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Якраз у першыя дні школьных канікулаў узрастае рызыка аварый з траўмаваннем дзяцей, таму вадзіцелям трэба захоўваць асаблівую ўвагу. Нягледзячы на тое, што гэты комплекс прафілактычных мерапрыемстваў адзначаны ў Правілах дарожнага руху, нагадваем пра неабходнасць уключэння падчас язды блізкага святла фар (п.166.9 ПДР). У рамках акцыі таксама праводзіцца Тыдзень ведання Правілаў дарожнага руху «Лета цудоўнае, лета бяспечнае!», асноўнымі ўдзельнікамі якога стануць самі дзеці. Усім дарослым варта ў чарговы раз нагадаць малым пра асцярожнасць на дарозе, як пра-вільна перасякаць праезную частку і прыняць іншыя меры для за
В ГАИ создали виртуальный помощник для решения актуальных вопросов содержания дорог

В ГАИ создали виртуальный помощник для решения актуальных вопросов содержания дорог

В Telegram начал работу чат-бот @GAI_DOROGI_BOT, в который можно сообщить о проблемных участках на дорогах. Следуя инструкции, необходимо прикрепить фото выявленного дефекта, указать место (республиканская или местная автодорога, улица), его адрес, либо позволить программе автоматически определить ваше текущее местоположение на проблемном участке дороги. После обработки заявки по каждому факту будут приняты необходимые меры для устранения недостатка. Также у граждан появилась возможность сообщать о дефектах дорожного покрытия по единому номеру телефона (017) 218-72-92. Режим работы - по будням с 10:00 до 12:00 и с 15:00 до 17:00. Оборудование колл-центра настроено на распределение вызовов по территориальности, запись разговоров и автоинформирование абонентов. После обра
Прокуратура района провела проверку в Пружанской ЦРБ

Прокуратура района провела проверку в Пружанской ЦРБ

Прокуратурой Пружанского района проведена проверка соблюдения УЗ «Пружанская ЦРБ» законодательства, направленного на недопущение управления транспортными средствами лицами, имеющими заболевания и противопоказания. В ходе проверочных мероприятий выявлены многочисленные случаи не направления водителей на обязательное переосвидетельствование при наличии соответствующих заболеваний и противопоказаний, что влечет управление лицами, состоящими на специальных учетах в учреждении здравоохранения транспортными средствами.      Проведенной проверкой установлены факты ненадлежащего взаимодействия между компетентными органами: учреждением здравоохранения, райисполкомом и ОГАИ ОВД Пружанского райисполкома. Также выявлены нарушения локальных актов со стороны УЗ «Пружанская
Дарогамі памяці праехалі ўдзельнікі патрыятычнага аўтапрабегу ў Пружанскім раёне (+фота і відэа)

Дарогамі памяці праехалі ўдзельнікі патрыятычнага аўтапрабегу ў Пружанскім раёне (+фота і відэа)

Мерапрыемствы патрыятычнага характару могуць мець розныя формы, але іх аб’ядноўвае высокая мэта. Яна заключаецца не толькі ў захаванні традыцыйных культурных і гістарычных каштоўнасцей нашага народа, але і ў перадачы добрых традыцый наступным пакаленням. Таму вельмі важна, каб удзел у патрыятычных мерапрыемствах прымалі ўсе ўзроставыя катэгорыі людзей, каб моладзь на відавочным прыкладзе старэйшых вучылася і выбудоўвала адпаведную мадэль грамадства і паводзін у ім. Менавіта так па добрай штогадовай традыцыі ладзіцца раённы патрыятычны аўтапрабег, які праводзіцца напярэдадні святкавання Дня Перамогі. І сёлетні год не стаў выключэннем. І нават вызначыўся пэўнымі «рэкордамі». Самы галоўны з іх, як падкрэсліў начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі райвыканкама Алякс
Супрацоўнікі ДАІ нагадалі вадзіцелям Пружаншчыны правілы бяспечнага абгону

Супрацоўнікі ДАІ нагадалі вадзіцелям Пружаншчыны правілы бяспечнага абгону

Нярэдка дарожна-транспартныя здарэнні адбываюцца з-за парушэнняў правілаў абгону спадарожнага транспарту. Няправільная ацэнка адлегласці, няўважлівасць, выезд на паласу сустрэчнага руху ў месцах, дзе гэта рабіць забаронена з-за складаных дарожных умоў. Гэтыя памылкі прыводзяць да сур’ёзных аварый, у якія трапляюць не толькі самі парушальнікі, але і іншыя ўдзельнікі руху. Каб папярэдзіць такія здарэнні, прафілактычныя мерапрыемствы зараз праводзяць супрацоўнікі ДАІ. Інспектары сустракаюцца з вадзіцелямі, выступаюць у працоўных калектывах, расказваючы пра прычыны ДТЗ пры абгоне і спосабы іх пазбегнуць. І, вядома, нагадваюць пра адказнасць, у прыватнасці, у выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў на 1 год (ч. 9 арт. 18.13 КоАП РБ). Алег Сідарэнка. Фота Ка
В Пружанском районе стартовала республиканская профилактическая акция по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

В Пружанском районе стартовала республиканская профилактическая акция по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

В целях предупреждения дорожно-транспортного травматизма среди мотоциклистов, привитие навыков соблюдения Правил дорожного движения и безопасного поведения на дороге в период времени с 27 апреля по 4 мая будет проводится республиканская профилактическая акция «Мотоциклист!». В этот период времени будут работать рейдовые группы по пресечению грубых нарушений Правил дорожного движения водителями двухколесных транспортных средств и выявлению конструктивно измененных, незарегистрированных в установленном порядке мотоциклов и мопедов. Госавтоинспекция призывает водителей двухколесных транспортных средств к неукоснительному соблюдению Правил дорожного движения. В частности, управлять мотоциклом необходимо в мотошлеме и не перевозить пассажиров без него. Обязательны своевременная регис
Званне лепшых знаўцаў ПДР зноў пацвердзілі школьнікі з Клепачоў! Наш рэпартаж з раённых спаборніцтваў юных інспектараў руху (+многа фота)

Званне лепшых знаўцаў ПДР зноў пацвердзілі школьнікі з Клепачоў! Наш рэпартаж з раённых спаборніцтваў юных інспектараў руху (+многа фота)

Ці ведаеце вы Правілы дарожнага руху? Практычна кожны чалавек на гэтае пытанне адкажа станоўча. Але наколькі дасканалыя гэтыя веды, асабліва ў тых, хто не мае вадзіцельскага пасведчання, не праходзіў курс спецыяльнага навучання? А вось удзельнікі школьных аб’яднанняў юных інспектараў дарожнага руху ведаюць значна больш за сваіх аднагодкаў і нават многіх дарослых пра правільныя паводзіны на дарозе, у тым ліку не толькі як пешаходы, але і веласіпедысты. Што і прадэманстравалі падчас традыцыйных раённых спаборніцтваў ЮІР, якія прайшлі ў мінулую суботу на базе СШ № 5. Першы этап выпрабаванняў юных інспектараў руху на раённым узроўні прайшоў з новымі рэкордамі. Па-першае, зноў павялічылася колькасць удзельнікаў. Калі летась арганізатары былі крышачку здзіўлены прысутнасцю 16-ці к
Пружанка і ўладальніца электрамабіля Наталля Мамедава расказала пра плюсы і мінусы карыстання такім відам транспарту

Пружанка і ўладальніца электрамабіля Наталля Мамедава расказала пра плюсы і мінусы карыстання такім відам транспарту

Гаворка пра электрамабілі ідзе даўно, і многія вытворцы, у тым ліку і айчынныя, ужо ўвялі ў лінейку выпускаемых мадэляў электрычныя варыянты. Аднак, нягледзячы на такую «працягласць», падобныя машыны яшчэ застаюцца дзівам. Магчыма, у буйных гарадах электрамабілі сустракаюцца часцей, аднак у «правінцыйных» Пружанах яны пакуль не адносяцца да звыклых з’яў. Наўскідку па пружанскіх вуліцах ездзяць 2–3 такія машыны, якія адразу бачныя па зялёных нумарах. Уладальніцай адной з такіх з’яўляецца Наталля Мамедава, добра вядомая жыхарам райцэнтра прадпрымальніца, якой належыць магазін «Лакомка» каля цэнтральнай бальніцы, дзе штодня дзясяткі пакупнікоў набываюць розныя ласункі і салодкія прысмакі. Наталля мае вадзіцельскі стаж каля 30 гадоў, пераважную частку якіх ад’ездзіла на аўто з бензі