Шаноўныя жыхары і госці Пружаншчыны! Сардэчна віншуем вас з радасным святам перамогі жыцця над смерцю – святам Вялікадня: Хрыстос уваскрэс! Сапраўды уваскрэс!
Запрашаем вас наведаць святочныя велікодныя набажэнствы, якія адбудуцца 16 красавіка па адрасе: г. Пружаны, вул. Тармасава, 9.
Ранішняе ўрачыстае набажэнства: з 10.00 да 12.30. Вечарам з 18.00 да 20.30 вас чакае прыгожая жывая музыка ў выкананні аркестра з г. Пінска, інтэрактыўная праграма для дзяцей і падлеткаў, прызы, велікодны спектакль, з якога вы даведаецеся пра паходжанне свята Вялікадня, а таксама пра сэнс і значэнне смерці на крыжы і ўваскрэсення Ісуса Хрыста асабіста для вас.
Пасля заканчэння вечаровай праграмы ў двары дома малітвы вас чакае гарачы духмяны чай з самага вялікага самавара ў Беларусі, пірагі, свежая хатняя выпечка, а таксама смачная беларуская страва, згатаваная ў казане на вогнішчы.
Жадаючыя змогуць атрымаць у падарунак Біблію і іншую хрысціянскую літаратуру, а таксама атрымаць адказы святароў на хвалюючыя пытанні.
Уваход свабодны! Запрашаем вас, вашы сем‘і і вашых сяброў адсвяткаваць Вялікдзень разам з намі. Мы будзем вельмі рады бачыць вас!
Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў г. Пружаны. Фота з адкрытых крыніц