У сувязі з павелічэннем аўтамабільнага патоку па вуліцы Янкі Купалы на адрэзку паміж вуліцамі Свабоды і Савецкай, а таксама з ростам дарожна-транспартных здарэнняў на гэтым участку камісіяй па бяспецы дарожнага руху райвыканкама прымаюцца прапановы па зніжэнні напружанасці, якая ўзнікла.
Сярод паступіўшых прапаноў — дазвол дарожнага руху толькі ў адзін бок, устаноўка штучных няроўнасцей, абмежаванне хуткасці.
Заўвагі і прапановы ад аўтамабілістаў прымаюцца да 21 студзеня, і кожны жыхар горада можа выказаць сваё слушнае меркаванне.
Вы можаце звярнуцца непасрэдна ў рэдакцыю газеты па тэл.9-15-02, 8-029-529-17-30 або пакінуць свой каментарый на сайце газеты www.budni.by.