Суббота, 18 января 2025

Былыя малалетнія вязні і ветэраны Вялікай Айчыннай прымалі віншаванні з Днём Незалежнасці

226

Усё менш застаецца не толькі ветэранаў, але нават сведкаў Вялікай Айчыннай вайны. Час бярэ сваё. Таму неацэнны кожны чалавек, які можа расказаць нашчадкам, асабліва цяперашняму падрастаючаму пакаленню, пра жахі, якія бачылі на свае вочы. Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшло ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і былых вязняў фашысцкага палону.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Юрый Наркевіч разам са старшынёй Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом і старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццянай Гаманчук пабывалі ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Афанасьевіча Новікава. Ветэрану перадалі віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі. Былі ўручаны таксама падарунак і кветкі. Ветэран падзяліўся ўспамінамі пра Вялікую Айчынную вайну, а яшчэ пра сваю службу ва Узброеных сілах мірнай Беларусі. Таксама Павел Афанасьевіч выказаў вялікую падзяку Прэзідэнту краіны за тое, што мы жывём у мірнай Беларусі.

У Другую дэлегацыю ўваходзілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік, старшы інспектар аддзела Алена Зубко, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», старшыня праўлення раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Чарэшка, ваенны камісар Пружанскага раёна Кірыл Шаўчэнка.

Яны ўручылі віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, медалі «80 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падарункі і кветкі жыхаркам г. Пружаны былым малалетнім вязням фашызму Вользе Варфаламееўне Баран і Яўгеніі Паўлаўне Казлоўскай.

Вольга Варфаламееўна расказала пра шлях палонных на працу ў Германію, пра радасць вызвалення, шлях дадому і аднаўленне гаспадаркі.

Віктар Ільюшчанка.

Фота Кацярыны Масік