Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Ужо трэцяя справа ўзбуджана ў адносінах да жыхара г. Пружаны, які ў чарговы раз вырашыў паганяць на аўтамабілі, не маючы права кіравання. Злосны парушальнік быў затрыманы супрацоўнікамі АДАІ Пружанскага РАУС у раённым цэнтры на вул. Кастрычніцкай.
За падобнае правапарушэнне прадугледжваецца штраф, або выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады ці займацца вызначанай дзейнасцю.