Понедельник, 16 сентября 2024

Бяспеку вытворчай дзейнасці і фінансавае аздараўленне абмяркавалі ў райвыканкаме

340

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое праходзіла 6 красавіка, былі разгледжана пытанні аб бяспечнай і эканамічна здаровай вытворчасці.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, абвясціўшы павестку дня пасяджэння, паведаміў, што ў рабоце прымае ўдзел намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення «Дзяржпрамнагляду» Ігар Калішук.

Па першым пытанні «Аб рабоце арганізацый Пружанскага раёна па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў рамках патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» з дакладам выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталь Матвіенка.

Абапіраючыся на лічбы і факты, які прыводзіў у дакла-дзе Віталь Іванавіч, можна прыйсці да высновы, што работа па ахове працы і бяспецы, прафілактыцы вытворчага траўматызму праводзіцца сур’ёзная. Доказам гэтаму служыць тое, што ніводнага сур’ёзнага выпадку на вытоврчасці, асабліва са смяротным зыходам, на працягу некалькіх гадоў не было. Але гэта не значыць, што трэба расслабляцца. Ёсць яшчэ факты парушэнняў тэхнікі бяспекі на месцах. Не дапускаць гэтага, своечасова выяўляць і ліквідаваць парушэнні — святы абавязак спецыялістаў, кіраўнікоў. Як сказаў Міхаіл Грышкевіч, на працу вы прынялі здаровага чалавека, пайсці дадому ён павінен таксама здаровым.

Даволі добрую ацэнку сістэмнасці работы па захаванні бяспекі працы даў і Ігар Калішук. Аднак адзначыў, што ёсць факты, якія да смешнага прымітыўныя, калі ў адной з устаноў на працягу больш як года некалькі спецыялістаў не змаглі здаць простыя экзамены па допуску да работы. Абсурднасць справы яшчэ і ў тым, што без гэтага немагчыма было правесці ўнутраны інструктаж, а значыць, некаторае абсталяванне не павінна было эксплуатавацца. Не хачу называць гэтую ўстанову, ёсць надзея, што паправяць становішча. Скажу адно: з такімі адносінамі да справы і інвентар будзе зламаны, і трэнажоры няспраўнымі. Рабіце вынік.

Па другім пытанні «Аб выніках выканання ў 2022 годзе асноўных паказальнікаў бізнес-плана па фінансавым аздараўленні на 2019-2027 гады ад-крытага акцыянернага таварыства «Роўбіцкае», якое працуе ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2018 г. № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый» з дакладам выступіла першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццяна Вярэха.

Тут трэба адзначыць: каб выйсці па ўсіх паказальніках эканамічнай службе гаспадаркі, кіраўніцтву трэба ўлічыць усе складальнікі, напрыклад велічыню закупачных цэн на тое ж самае малако і іншае.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Віктар Ільюшчанка