У чацвер, 28 верасня, прайшла 47 сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец пасля арганізацыйных працэдур абвясціў парадак дня. На пасяджэнні разглядаліся пытанні «Аб эфектыўнасці работы зацікаўленых службаў выканаўчых і распарадчых органаў Пружанскага раёна па забеспячэнні бяспечнага жыцця і працоўнай дзейнасці насельніцтва раёна»; «Аб змяненнях рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2022 года № 262 «Аб бюджэце Пружанскага раёна на 2023 год» і іншыя.
З дакладамі па першым пытанні выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка, начальнік раённага адзела па надзвычайных сітуацыях МНС Рэспублікі Беларусь Павел Талстой, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Красоўская і іншыя.
Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце сесіі мы апублікуем у нумары газеты за 4 кастрычніка.
Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара