Ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама расказалі пра вынікі работы жывёлаводаў у 2023 годзе.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/07/20230711_IMG_0316_0490.jpg)
Калі гаварыць пра прырост пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна на пачатак бягучага года, то лідарам тут у параўнанні з 2022 годам з’яўляецца ААТ «Велікасельскае Агра» — 7026 галоў (114,2%), на другім месцы размясцілася ААТ «Шані-аграпрадукт» — 7925 (106,1% да года мінулага), замыкае тройку ААТ «Ліноўскае» — 103,5%, або 3050 галоў. А ўсяго на Пружаншчыне малочныя рэкі папаўняе 36500 кароў.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/09/20230829_IMG_9902_0003.jpg)
Філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі» займаецца і вырошчваннем мясных рагуль, выйшлі на 104,8% — 372 галавы. Што да свіней, то і ААТ «Жураўлінае», і ААТ «Ружаны-Агра» выйшлі за межы ста працэнтаў па іх колькасці — у першай гаспадарцы гэта 41917 свінак, у другой — 22889. Будзем з мясам і каўбасамі!
Адыходзіць час конскай сілы, але ў некаторых сельгаставарыствах яшчэ трымаюць гэтых колішніх незаменных памочнікаў жывёлаводаў, іх у раёне на пачатак 2024 года налічваецца 12.
Больш падрабязна пра вынікі работы жывёлаводаў Пружанскага раёна ў 2023 годзе чытайце ў выпуску «Раённых будняў» за 24 студзеня на на 4-й старонцы.
Падрыхтаваў Вадзім Раўнейка
Фота Кацярыны Масік