Суббота, 18 января 2025

Будзьце пільнымі! Махляры знялі з картак жыхаркі Пружан 17 тысяч рублёў

720

Адной з ахвяр інтэрнэт-злодзеяў на мінулым тыдні стала жыхарка горада. Жанчына — трымальніца пластыкавых картак адразу двух банкаў: «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка».

Злачынцы дзейнічалі па ўжо вядомай схеме: патэлефанавалі на «Viber» і прадставіліся супрацоўнікамі банкаў. З-за ўласнай няўважлівасці пацярпелая не звярнула ўвагу на тое, што тэлефанавалі ёй з нумароў, міжнародны тэлефонны код якіх нават не беларускі. Завалодаўшы рэквізітамі плацёжных картак пружанкі, зламыснікі правялі транзакцыі на агульную суму, якая перавысіла 17 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 212 КК Рэспублікі Беларусь, згодна з якой злачынцы пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каб не стаць ахвярай махляроў, азнаёмцеся з наступным артыкулам: http://www.budni.by/?p=41111, а таксама данясіце інфармацыю да сваіх старэйшых родзічаў.