Понедельник, 2 декабря 2024

Будаўнік – прафесія міру. Аляксей Малажай з ПМК-21 сёлета занесены на раённую Дошку гонару!

1 281

13 гадоў Аляксей Сяргеевіч Малажай працуе ў ПМК-21.

Пачынаў з цесляра, потым выконваў абавязкі майстра і зараз з’яўляецца вытворцам работ. У свой час ён закончыў Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт, але многаму, як зазначае спецыяліст, давялося вучыцца на практыцы.

Гэтая вучоба працягваецца і сёння. У багажы А.С.Малажая ёсць даволі сур’ёзныя аб’екты — КЗС у Мокрым і Арабніках, ферма ў Загор’і, царква ў Новых Засімавічах, дамы ў Шанях. Аднак кожны новы аб’ект — магчымасць навучыцца новаму, асвоіць сучасныя тэхналогіі ў будаўніцтве. Да гэтай справы Аляксей Сяргеевіч ставіцца адказна, неаднаразова яго праца лічылася ўзорнай у ПМК-21. І як заслужаны вынік — занясенне на раённую Дошку гонару.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік.