Суббота, 5 октября 2024

Бронзавыя прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім мнагаборстве «Здароўе-2023» — навучэнцы каледжа!

290

Сёлета зборную каманду ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па летнім мнагаборстве «Здароўе-2023» сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі было даручана фарміраваць настаўніку фізкультуры Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандру Мацэюку.

Бронзавыя прызёры і іх трэнеры — Міхаіл Хмара (крайні злева) і Аляксандр Мацэюк (крайні справа).

Як расказвае Аляксандр Віктаравіч, папярэдне на месцах былі праведзены адборачныя туры, па выніках якіх у агульную зборную былі ўключаны і трое навучэнцаў Пружанскага каледжа: Расціслаў Салей, Аляксандр Паўзун і Раман Максімовіч. Разам з напарнікамі яны павінны былі паказаць спрыт і трапнасць у плаванні, стральбе, скачках з месца, спрынце на 30 метраў і кросе на 2-3 кіламетры ў залежнасці ад катэгорыі групы.

Хлопцы прадэманстравалі высокую выніковасць, добрую тэхнічную і тактычную падрыхтоўку, дзякуючы чаму па суме набраных ачкоў каманда Брэсцкай вобласці заняла на рэспубліцы 3 месца.

Алег Сідарэнка