Воскресенье, 20 апреля 2025

Брестчанин застрелил в Пружанском районе беременную косулю

614

Як паведамляе намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Вечарам 17 мая ў лясным масіве каля в.Верчыцы быў затрыманы жыхар г.Брэста, які «прагульваўся» па лесе з незарэгістраванай стрэльбай. Хутка высветлілася, што мужчына ўжо паспеў выкарыстаць паляўнічую зброю і нёс у рукзаку мяса казулі. На месцы здабычы праваахоўнікі ўстанавілі, што браканьер застрэліў не адну, а адразу тры жывёліны, бо самка казулі была цяжарнай і ў яе астанках знойдзена два эмбрыёны. У выніку ўрон ацэнены на суму амаль 10 тысяч рублёў, а ў дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да шасці гадоў пазбаўлення волі).

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту. Носіць ілюстрацыйны характар.