Четверг, 5 декабря 2024

Больш за 30 дзяцей прыняло ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мая любімая мама», які правёў «Пружанскі малочны камбінат»

491

У ААТ «Пружанскі малочны камбінат» падведзены вынікі конкурсу дзіцячага малюнка «Мая любімая мама», які быў арганізаваны прафсаюзным актывам прадпрыемства сумесна са спецыялістам па ідэалагічнай рабоце і прымеркаваны да Дня маці.

Удзел у конкурсе бралі дзеці працаўнікоў прадпрыемства ў 4 узроставых групах. А паколькі ўсе малюнкі былі прыгожымі і крэатыўнымі, то пераможцы ў групах вызначаліся метадам жараб’ёўкі. За праяўленае старанне ўсе маленькія ўдзельнікі, а іх было нямала — 31 чалавек — атрымалі салодкія падарункі.

А яшчэ ў рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці, у холе малочнага камбіната арганізавалі тэматычную зону, дзе ўсе жадаючыя маглі бясплатна запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй матулі.

Вольга Вадзяновіч. Фота Андрэя Мартынюка