Суббота, 23 сентября 2023

Больш за 29% жыхароў раёна атрымала першую дозу вакцыны cупраць COVID-19

628

Звыш за 2 млн 698 тыс. беларусаў атрымала першую дозу вакцыны супраць COVID-19, 2 млн 20 тыс. чалавек прайшло поўны курс вакцынацыі. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ўдакладняе, што з усіх прышчэпленых больш за 30,8 тыс. прышчэплена вакцынай «Спадарожнік Лайт». У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшло 247,1 тыс. чалавек.

Па стане на 26 кастрычніка першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымалі 29,33% жыхароў Пружаншчыны. У той жа час людзі пачалі актыўна прышчапляцца і ад грыпу: гэты паказчык ужо склаў 7,6%.

Падрыхтавала Алена Зялевіч