Вторник, 21 января 2025

Благотворительную акцию «Осенняя улыбка» провели фотографы Николай Дубинчук и Сергей Ковальчук

2 610

«Восеньская ўсмешка» – менавіта так называлася дабрачынная акцыя, якую правяла ў нядзелю, 2 кастрычніка, у гарадскім парку для жыхароў Пружанаў творчая каманда фатографаў Мікалай Дубінчук & Сяргей Кавальчук.

imgp7076_acr_izmen.razmer

На новай дзіцячай пляцоўцы ў парку на працягу трох гадзін гэтыя вядомыя ў горадзе фотамайстры праводзілі бясплатную фотасесію для ўсіх жадаючых сямейных пар з дзецьмі да 10 гадоў, пра што было дадзена адпаведнае запрашэнне ў сацыяльных сетках «Укантакце» і «Аднакласнікі».

Фатографы падрыхтавалі некалькі жывапісных фотазон, і больш за 30 пар не ўпусцілі магчымасці зрабіць  пастановачныя сямейныя фота на прыродзе ў цікавай абстаноўцы.

c8btogmrlzc_izmen.razmer

tlvl2bsaow_izmen.razmer

dsc_3594-1_izmen.razmer

Не ўпусціла свой шанц і карэспандэнт «раёнкі», якая ў перапынках паміж здымкамі даведалася ў арганізатараў, што стала перадумовай для такога цудоўнага свята.

– На самай справе, ідэя прыйшла даволі спантанна! Выдатнае восеньскае надвор’е навеяла думку пра тое, каб падарыць дзецям і іх бацькам крыху станоўчых эмоцый, восеньскага чарадзейства, усмешак – і захаваць усё гэта ў фотаздымках.

– Сяргей і Мікалай, скажыце, калі ласка, чаму менавіта сацыяльныя сеткі былі абраны вамі для запрашэння на фотасесію?

–  Справа ў тым, што сацыяльныя сеткі ўжо даўно выйшлі за рамкі толькі спосабу для зносін, гэта цэлае жыццё, якое ідзе па сваіх правілах – прымаем мы гэта ці не, але гэта так. У сацыяльных сетках людзі знаёмяцца, знаходзяць сяброў, атрымліваюць хуткасную навінавую і пазнавальную інфармацыю.

– Бачыла, вы фатаграфавалі не толькі сем‘і.

    – Сапраўды, па ўмовах нашай акцыі, мы планавалі фатаграфаваць толькі сем’і з дзецьмі. Аднак пастараліся  дагадзіць усім, хто да нас звярнуўся. Падкрэсліваем, што ўсе ўдзельнікі гэтай фотасесіі атрымаюць здымкі бясплатна. Звязацца з намі можна па кантактах на візітоўках, якія атрымалі ў якасці латарэйнага білета для розыгрышу дадатковых прызоў.

– Каб дзеці адчувалі сябе камфортна, вы падрыхтавалі цэлую забаўляльную праграму!

– Мы — каманда, дзе кожны адказвае за сваю частку працы, а ўсе разам – за вынік. Вялікі дзякуй кіраўніцтву музея-сядзібы «Пружанскі палацык» за прадастаўленне музычнага абсталявання – без музыкі свята не атрымалася б такім вясёлым. Дзякуй аніматару Алене Каўганка за выдатнае гульнявое шоу! І дзякуй усім удзельнікам за мора ўсмешак, радасці і пазітыву, якімі яны з намі падзяліліся! Сачыце за інфармацыяй у нашых групах – наперадзе вас чакаюць новыя святы і акцыі.

Даведаўшыся, што падобнага роду мерапрыемствамі мяркуецца рэгулярна радаваць маленькіх  жыхароў нашага горада, карэспандэнт не ўтрымалася і разам з малымі пачала лопаць перламутравыя мыльныя бурбалкі, якія ў велізарнай колькасці генераваў чароўны чамаданчык аніматара…

Алена ЗЯЛЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *