Вторник, 8 октября 2024

Чарговыя бібліяпрыцемкі ў цэнтральнай раёнай бібліятэцы імя Засіма прысвяцілі 85-годдзю #1рэгіёна

234

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма ў чарговы раз запрасіла сваіх чытачоў на бібліяпрыцемкі «Кола часу», якія былі прысвечаны 85-годдзю Брэсцкай вобласці.

Пачалося свята з выступлення ўзорнага ансамбля «Круцёлачкі». Вясёлы настрой удзельнікаў танца перадаўся ўсім гасцям мерапрыемства. Прадоўжыўся вечар на другім паверсе бібліятэкі, дзе прайшла віктарына-падарожжа «Брэстчына вядомая і невядомая». Вядучыя пазнаёмілі прысутных з самымі цікавымі старонкамі жыцця Брэсцкай вобласці, разам з імі ўспомнілі гісторыю Брэсцкай крэпасці, жывёльны і раслінны свет першага регіёна, а таксама архітэктурную спадчыну.

Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у гісторыка-краязнаўчым квэсце «Брэстчына гістарычная», які складаўся з пяці лакацый. Пераможцаў чакалі прыемныя падарункі.

Госці свята пазнаёміліся з кніжнымі выставамі. Адна з іх, «#1 рэгіён. 85 год», складалася з літаратуры аб усіх раёнах Брэстчыны. Цікавасць у прысутных вызвала выстава «Книги-сторожилы нашей библиотеки». Дарэчы, самая «старая» кніга датуецца 1935 годам.

Ужо абавязковай на бібліяпрыцемках стала акцыя «Запішыся ў бібліятэку». Усіх новых чытачоў чакалі сюрпрызы!

На свяце таксама былі прадстаўлены работы народнага майстра Беларусі Марыі Кулецкай і ўдзельніцы студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» гарадскога Палаца культуры Ксеніі Купрэевай.

Скончыліся бібліяпрыцемкі літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Мой родны край —мой гонар». Падарункам для прысутных сталі выступленні фальклорнага ансамбля «Паўлінка», вакальнага клуба «Мелодия души», узорнага ансамбля «Круцёлачкі» і ўдзельнікаў эстраднай студыі «Меладын».

Дзякуй усім, хто быў з намі ў гэты выдатны, святочны дзень!

Інэса Кетрык, загадчыца аддзела маркетынга, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы