Суббота, 8 февраля 2025

«Белтэлекам» віншуе сваіх кліентаў

639

У рамках рэспубліканскай акцыі па падключэнні высакахуткаснага тарыфнага плана «Ясна 100 камфорт» «Белтэлекам» правёў узнагароджанне тых абанентаў, хто першым скарыстаўся такой магчымасцю. Сярод адзначаных ёсць і наша зямлячка Наталля Севасцьянчык, якой днямі быў уручаны падарунак — «разумны фітнэс-браслет».

Падзяку ад кіраўніцтва арганізацыі і кветкі самаму першаму абаненту тарыфнага плана ў вобласці ўручае прадстаўнік «Белтэлекама» М.А.Нікітчык.


Алег СІДАРЭНКА, фота Кацярыны МАСІК