Четверг, 25 апреля 2024

«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 25 красавіка

105

«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 25 красавіка.

Выплата пенсій і дапамог за 25 красавіка ў аб’ектах паштовай сувязі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска пачнецца з 22 красавіка.

У аб’ектах паштовай сувязі Брэста, Гомеля, Гродна і Магілёва выплата пенсій і дапамог будзе ажыццяўляцца 24 красавіка.

25 красавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя аб’екты паштовай сувязі.

БЕЛТА.