Пружанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» праводзіць фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!»
Як інфармуе «Белая Русь», традыцыйны фотафлэшмоб праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная» і прысвечаны самаму маладому дзяржаўнаму святу — Дню народнага адзінства, якое адзначаецца ў нашай краіне 17 верасня.
Для ўдзелу дасылайце на электронную пошту belaya_rus_pr@tur.by або на Viber +375292723460 фатаграфіі працоўных калектываў, груп, сем’яў, індывідуальныя фота з дзяржаўнай сімволікай, сімволікай РГА «Белая Русь» або з адметнымі знакамі іншых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, а таксама проста фатаграфіі, якія адлюстроўваюць адзінства.
Магчыма сумяшчэнне фатаграфавання з тэматычнымі мерапрыемствамі, канцэртамі, гутаркамі і круглымі сталамі, працоўнымі дэсантамі. Вітаюцца фота, якія паказваюць адзінства пакаленняў.
Фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!» яшчэ раз пакажа нашу любоў да Рэспублікі Беларусь, да людзей і наша адзінства. Працягнецца ён да 17 верасня.
Уладзіслаў Шпарла