Среда, 30 апреля 2025

«Белая Русь» працуе дзеля сваёй краіны: пазарчовая Канферэнцыя грамадскага аб’яднання прайшла ў Пружанах (+многа фота)

327

На мінулым тыдні на пазачарговую канферэнцыю раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» сабралася большасць дэлегатаў.

Пагадзіцеся, ад лідара залежыць паспяховая работа ўсёй арганізацыі. А лідар у РГА «Белая Русь» сапраўды ёсць, гэта Таццяна Кашкан, якая можа зрабіць так, што афіцыйная канферэнцыя з яе дакладамі, падлікамі, выбарамі, можа ператварыцца ў па-сямейнаму цёплае, душэўнае мерапрыемства. Так яно і было на гэты раз. Таццяна Канстанцінаўна свой даклад зрабіла да таго займальным, што хацелася лавіць кожнае яе слова. А расказаць было пра што.

Разам з актывістамі, а гэта і яе намеснік Юрый Карповіч, старшынямі пярвічных арганізацый, якіх даволі шмат, у мінулым годзе было зроблена, а ў бягучым — робіцца, даволі шмат добрых спраў. А гэта іўсебаковыя акцыі, удзел у розных кампаніях, напрыклад, электаральных, збор сродкаў і неабходных рэчаў жыхарам шматпакутнага Данбаса і многае іншае.

Пра ўсе добрыя справы, якія дарагога каштуюць, лідар грамадскай арганізацыі Пружанскага раёна расказала проста, сціпла, без усялякага пафасу. Адно гэтае ўжо многае значыць. Проста тут так працуюць заўсёды. Затым адбыліся выбары дэлегатаў на пазачарговую абласную канферэнцыю ГА «Белая Русь». Аднагалосна былі абраны дэлегатамі: Таццяна Кашкан, яе намеснік Юрый Карповіч і намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч.

Напрыканцы адбылося ўзнагароджанне самых актыўных старшынь пярвічак і членаў РГА «Белая Русь».

Фіналам канферэнцыі стаў канцэрт юных дараванняў Пружаншчыны.

Віктар Ільюшчанка.

Фота Кацярыны Масік

Больш фотаздымкаў тут: https://vk.com/album-23306785_301788903 і https://ok.ru/budni/album/975814973320