Беларускія банкі змогуць прадастаўляць фізічным асобам адтэрміноўку пагашэння крэдытаў. Такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Савеце Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Банкам рэкамендавана па заявах крэдытаатрымальнікаў — фізічных асоб прадастаўляць адтэрміноўку пагашэння спажывецкіх крэдытаў на паўгода, крэдытаў на фінансаванне нерухомай маёмасці — на адзін год з прадаўжэннем тэрміну пагашэння крэдытаў на гэты ж тэрмін.