Четверг, 10 октября 2024

Беларускі фігурыст Васіль Барахоўскі, які раней трэніраваўся ў Пружанах, выйграў золата на Гульнях «Дзеці Прымор’я»

218

Беларускі фігурыст Васіль Барахоўскі, які раней трэніраваўся ў Пружанах, заваяваў залаты медаль на І зімовых Міжнародных спартыўных Гульнях «Дзеці Прымор’я».

Васіль Барахоўскі разам з трэнерам Сяргеем Воранавым.

Барахоўскі стаў лепшым у мужчынскім адзіночным катанні. Агульная сума балаў па выніках кароткай і адвольнай праграм, прадэманстраваных на спаборніцтвах у расійскім Усурыйску, склала 195.60. На другім і трэцім месцах размясціліся прадстаўнікі КНДР. Праграмы, якія Васіль паказаў на гэтых спаборніцтвах, ужо маглі ўбачыць пружанцы і госці горада падчас турніраў у нашым Лядовым палацы.

Зараз Васіль трэніруецца пад кіраўніцтвам Сяргея Воранава і Лізаветы Аніхімоўскай у Мінску. Адметна, што на турнірах рознага ўзроўню спартсмен выступае менавіта за першы рэгіён — Брэсцкую вобласць.

На працягу некалькіх гадоў Васіль Барахоўскі трэніраваўся ў Лядовым палацы г. Пружаны пад кіраўніцтвам Вольгі Уважанай, Таццяны Хадаровіч і Юрыя Цішкова. Нагадаем, што разам з гэтым трэнерскім складам фігурыст напачатку 2023-га стаў бронзавым прызёрам ІІ зімовых Міжнародных спартыўных Гульняў «Дзеці Азіі» на Кузбасе.

Уладзіслаў Шпарла

Фота з асабістага архіву Васіля Барахоўскага