Па 16 верасня Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць штогадовую дабрачынную кампанію «Збяром дзяцей у школу».
Кожны жадаючы можа далучыцца да нашай кампаніі і зрабіць свой унёсак у шчаслівую будучыню дзяцей. Прыняць удзел у ёй можна некалькімі спосабамі:
— прадаставіць любыя канцылярскія тавары, школьную форму, спартыўныя касцюмы, рукзакі ў офіс раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа (г. Пружаны, вул. Лазо, 6, кантактныя тэлефоны: 2-12-09, +37529-201-57-32);
— зрабіць грашовае ахвяраванне праз АРІП. Для правядзення дабрачыннага плацяжу неабходна: у сістэме «Разлік» (АРІП) выбраць наступныя пункты: «Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Беларускі Чырвоны Крыж» — (Брэсцкая абласная арганізацыя) — «Дабрачынныя ўзносы» — увесці нумар дабрачыннай акцыі 222 — праверыць карэктнасць інфармацыі і здзейсніць плацёж.
Раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа можа таксама быць прадастаўлена спонсарская дапамога, якая затым будзе выкарыстана на падрыхтоўку да новага навучальнага года тых дзяцей, якія знаходзяцца ў няпростым становішчы.
Дзякуем усім, хто падтрымліваў кампанію ў папярэднія гады, будзем удзячны кожнаму, хто вырашыць далучыцца і сёлета.
Алена Дзмітрыева, намеснік старшыні раённай арганізацыі БЧК