Суббота, 12 октября 2024

Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў

38

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем’і, гарады і вёскі. Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны», — гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа: «Абарона роднай зямлі з’яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі катаванні і тэрор, але захавалі свае гонар і годнасць».

«Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы няправільны крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва. Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Паважаныя суайчыннікі!

Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем’і, гарады і вёскі.

Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны.

Нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа. Абарона роднай зямлі з’яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі катаванні і тэрор, але захавалі свае гонар і годнасць.

Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы няправільны крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва.

Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі.

У гэты журботны дзень у гонар воінаў-вызваліцеляў і ўсіх загінулых, але няскораных схілім галовы ў мінуту маўчання.

Аляксандр Лукашэнка

22 чэрвеня 2023 года.