Понедельник, 2 декабря 2024

Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў для ваеннаслужачых

42

Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл. Адпаведны закон падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Пагадненне рэгулюе пытанні стварэння і функцыянавання вучэбна-баявых цэнтраў на базе воінскіх часцей у Беларусі і Расіі, вызначае іх асноўныя задачы і парадак узаемадзеяння міністэрстваў абароны пры арганізацыі ўсебаковага забеспячэння гэтых цэнтраў.

БЕЛТА